We are the greatest!

February 10, 2007 - 9:26:50

На хвалі ўздыму

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца

Мілыя, родныя мае супрацоўнікі! Я не хачу каньяку: ні халяўняга, ні з пловам, ні сагрэцца… Ад учора стаў ключнікам.

Дарагія, любімыя мае наведнікі моладзевае сходкі! Я раблю гэта не дзеля ўдзячнасьці ці славы ці яшчэ чаго, а дзеля таго, каб вы хаця б у гэты дзень усьміхнуліся, а іншы ніхто гэтага ня зробіць… А Наста ўзяла і ў першы ж дзень раскрыла, што мне трэба дзякаваць як ня ведаю каму. Мала таго, цяпер наатрымоўваў непрадбачаных заказаў на будучыню, што ізноў нагадала пра наяўнасьць праблемы адсутнасьці ўласнага кампутара. Не бясконца ж займацца апрацоўкай на чужой тачцы… І так ужо ўчора Валера скосу глядзеў.

Дарэчы, ўчора па дарозе дахаты разьдзяліў з Настай некаторыя ейныя дзявочыя мары. Таксама жадае мець ноўта. Цікава было б даведацца, якім чынам і калі. А вось чытаючы беларускую Біблію, пакуль што сьмяялася са слова "быдла". Гэх, людзі, людзі…

А, ну і у нас жа на моладзевым ад учарашняга дню папаўненьне. Яшчэ два "валейбалістых". Алег, рыхтуйся ;)






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design