We are the greatest!

February 17, 2007 - 9:37:18

Пачаў пісаць ды ня змог спыніцца

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, настальгія

Я заўсёды прыходжу на моладзевае адразу з працы ня жрамшы, Валера! Аднак учора ты пра гэта ўпершыню даведаўся і мяне пачаставаў. Нагадаўшы… (ммм, ну каго вы можаце мне нагадваць emoticon) у лепшыя часы. Хіба што не абагрэў. Але й там (пра каго нагадаў) не заўжды гэта атрымоўвалася…

Адпаведна, ізноў ня здолеў чыста фізычна быць у двух месцах адразу, каб запаліць удома Зьнічку Салідарнасьці. Але ж я зьбіраўся! Накупіў у рэшце рэшт нават у Менску араматызаваных зьнічак, але ня ўлічыў пры гэтым, што ў пятніцу ў мяне будуць іншыя пляны… Зьнічку запаліў-ткі прыйшоўшы дахаты.

Ну яшчэ павіншавалі Валераву жонку (з новымі ідэямі); адабралі ў яго ж валяйбольны мяч на сёньня; дарэчы, можа прыз сёньня які разыграем; Іра вярнулася й на моладзевыя таксама, хоць да канца не выздаравеўшы; пафоткаліся ўсім гуртам дзеля будучых сюрпрызаў; па дарозе дамоў павесяліў хоць крыху Насту, бо ёй зараз цяжка, хоць мне яна й не прызнаецца (покуль што); вось напрыклад адзін з плёнаў гэтага дню…

Гэта таксама нейкая машына 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design