Друкуючы фоткі
Яшчэ пераглядаючы свой першы фотаальбом (і з Табой, і пасьля з Наталькай - хаця ў другім выпадку мне было ўжо не да гэтага), шкадаваў, што перайшоў на лічбу. У зьвязку з чым запаўненьне трэцяга альбому спынілася. Дакладней, запаўняўся ён аднабакова - каб было на Каго няглядзецца (хаця ня ведаю, як гэта можна зрабіць у дачыненьні да Ненагляднае).
Сёньня перабраў кружэлку з лічбавымі фоткамі - і ўсё-ткі ёсьць што яшчэ зьмясьціць на паперу і пад цэляфан! Каб памяць засталася ня толькі мне…
