Нешта ў мяне самаацэнка падвышаецца
Міхалыч, ну я сур’ёзна зьбіраўся пайсьці ўчора на "Ойру"! Аднак жа падчас раздрукаваньня матэрыялаў для запаўненьня альбому зрабіў яшчэ і колькі фотак для царквы раздаць. І тут (як ведаў) прыйшоў Баранчык… Першы, карацей, з тых, хто атрымаў на халяву фотку з апошняга, дурацкага валяйболу. А мне прапанаваў пайсьці да іх на малую групу… Цяпер у некага зь іх зьявілася жаданьне пачытаць Біблію па-беларуску; хто проста будзе рады мяне ўбачыць яшчэ ня раз; а хто абяцаў дапамагаць малітвамі за Аленку й Таньку. Дзякуй, людзі.
А я падзяліўся зь імі сакрэтам, што будзе разыграна ў якасьці прыза на наступным валяйболе заміж гэтых адцісканьняў/прысяданьняў. Маленькія фоткі раздам так, канечне, а групавыя, дзе ўсе разам, няхай стануць прыемным сюрпрызам пераможцам. На тым і вырашылі.
Канечне, прамільгвала эгаістычная думка "вось, хто б мяне за гэта па галаве пагладзіў" (хіба таго, што будуць маліцца ў тым ліку і за мае патрэбы, недастатне). Але! Па дарозе дахаты знайшлі згубленыя некім грошы. Дзіва, але ўсе пагадзіліся з тым, што гэта паслужыць хоць нейкай кампэнсацыяй за дастаўленыя валейбалістым прыемныя хвіліны й сувэніры. А для мяне - яшчэ адным сьведчаньнем таго, што я раблю ўсё правільна. Не чакаў, праўда што гэта адгукнецца настолькі хутка. Дзякуй, Езус. Ну і яшчэ - калі так пойдзе й далей, то я ня буду пасьпяваць заладоўваць акумулятары. А хацелася б дачакацца таго моманту, калі Наста вырашыць разьдзяліць свае праблемы й са мной. А пакуль што пайду выдаляць плён яе намаганьняў у няпростай навуцы фатаграфаваньня. 

Танька ўжо тэлефанавала. І нават, высьвятляецца, яшчэ ўчора, калі я быў недасяжны.
Шкада, што ты не хацела танчыць, калі я прыходзіў на “Ойру”.
Comment by Renessaince — February 20, 2007 @ 16:57:13