We are the greatest!

February 22, 2007 - 10:52:05

Нешта ў мяне эгаізм падвышаецца

Цэтлікі запісу: photo, чалавечкі, пЫва, эгаізм

Пазаўчора. Выконваючы ролю паштальёна, схацеў па дарозе нешта перажраць. Дык паха́ваў нейкую эстрэллу з сыра, але бяз пЫва! emoticon Бо сам ня ведаў, чаго хацеў. А вось прыйшоўшы дахаты, зразумеў, што пЫва не зашкодзіла б - гэта ж аднавілася Ліга Чэмпіёнаў! А вось мама лепей ведае, што мне трэба. І таму перад сном паеў-ткі халву. Без гарбаты. emoticon

Дарэчы, у той дзень ноч ImageБелАнёлка вельмі мне дапамагла не заснуць. emoticon Каб даглядзець футбол. Але блін каб я ведаў, што Арсэнал так затупіць… Хаця - не. Я нават амаль не глядзеў тыя матчы, пофіг на іх. Болей слухаў адным вухам тэлевізар і двума вачыма - Аладку. emoticon Канечне, імя ейнае ведаю ўжо, але няхай будзе ідэнтыфікавацца такім чынам.

Глеб заняты паўабаронай 

Учора. Вось гэта дык зіма! Але абавязкі Ніваношы выканаў-ткі напоўніцу. Во, і слова гарнае прыдумаў. emoticon Але ж у такое надвор’е нават шабака гаспадара б ня выпусьціў з хаты. А трэба было Кастусю аднесьці-ткі музыкі крыху. Ну і пЫва заадно пачаставаць. emoticon А, блін, і фільмамі памяняцца (заадно ўзгадаў, што "Плошчу" ўзяць з сабой забыўся; трэба будзе згуртавацца і яго пабачыць па папярэдніх прыкідках на Дзень Волі). Яшчэ заадно забраў у яго "Месяц і Сонца" ад WZ-Orkiestra і перавыданьне "Я ад вас далёка" Даньчыка, каб зрабіць ліцэнзыйныя копіі пірацкіх кружэлак. emoticon

Ну і па дарозе назад ледзь усё-ткі ня зьмерз, бы шабака. А потым адаграваўся ў кампаніі ізноў жа БелАнёлкі пад халву з гарбатай. emoticon  А потым, адагрэўшыся, пакінуў яе адну сам-насам з думкамі, бо спаць схацеў…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design