We are the greatest!

February 23, 2007 - 11:12:52

Нешта ў мяне пэсымізм падымаецца

Цэтлікі запісу: мабіло, заняткі

Як добра, што маю на гэтым тэлефоне "Ўорд". Дык нарэшце пераклаў тэкст пра "Ойру" на расейскую з мэтай перакладу яго на італійскую. emoticon

Добра, што маю на сваім тэлефоне кліент для "аські". Дык асіліў-ткі набор на апаратнай кляве падчас размоваў (добра, што ё з кім паразмаўляць). А перакладаць жа ладны кавалак тэксту трэ’ было, але ня ў гэтым праблема. І нават не ў асаблівасьці клявіятуры. А ў тым, што такі вялізны тэкст (ажно 43 кБ) мой вордзік ніколі яшчэ не пераварваў, і на апошні абзац не хапіла ні яго, ні маіх нэрваў. Набраў у новым дакумэнце, пасьля скапіяваў/уклеіў.

Добра, што маю мажлівасьць наведваць "Ойру". Новы танец значна прасьцейшы за ўсё, што мы вучылі дагэтуль, і гэта абнадзейвае, што я хоць нешта засвоіў. Ну і дзяўчаткі нашыя прыпаднялі настрой…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design