We are the greatest!

March 2, 2007 - 9:23:15

Усюды шукаць паралелі?..

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Учора нарэшце пазнаёміўся з гэтай дзівоснай друкаркай майго сябра дзяцінства і па сумяшчальніцтве суседа Алеся, пра якую ён распавядаў столькі благіх словаў на другі ж дзень пасьля таго, як яго набыў (у нас, канечне). А заадно - і зь ягонай будучай жонкай (спадзяюся), і зь іхняй новай часовай кватэрай.

Мдзя, любіць чалавек папанікаваць… emoticon З друкаркай разабраліся, але інструкцыю не зашкодзіла б чытаць, людзі, каб правільна карыстацца. Белая гарбата? Ну, гарбата як гарбата… За ёю пагаварылі пра пляны на будучыню. Сьняжана, высьвятляецца, адвучыўшыся, ў Берасьці, трапіла да нас сюды на разьмеркаваньне, а ўжо адпрацаваўшы (і ледзь ня зьехаўшы), пазнаёмілася з Алесем - і засталася. А што, гэта ідэя. emoticon

На гэтым думка абрываецца… 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design