We are the greatest!

March 3, 2007 - 10:15:52

Павесялілі… мяне

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

Мама сёньня вярнулася з начное зьмены, я ўжо ўстаўшы быў. Чую: грукае. Падумалася, чаму ключа ня выклалі. Адчыняю. Тыча мне ключ ад паштовае скрынкі. emoticon Ну, тата, малайчынка, падкалоў!

* * *

Прыходзіць кліент.

- Вы працэсары не разганяеце?..

Ну што тут дадаць? У чым тады асалода разгону, калі ня ведаць, што вось на такой частаце ён ў цябе стабільна працуе, а вось на столькі вышэй - вытрымае толькі пэўны час…

- 9:03:22

Моладзевыя сходкі

Цэтлікі запісу: чалавечкі, заняткі

Моладзь дыфэрэнцыюецца па інтарэсах ды дызінтэгруецца, яе гэта заўжды здараецца ў каляктывах.

Учора трое валейбалістых проста (пакуль да зьяўленьня Валеры) сышлі высьвятляць міжсобку адносіны. У контру. Лепей бы ўвогуле не прыходзілі. Тым ня меней, яны сышлі, і астатнім можна было спакойна "клеіць" унутрыцаркоўныя разборкі, тым болей што й тэму Валера прапанаваў адпаведную.

Дык я нарэшце сказаў усё, што думаю, пра іхнюю гульню ў валяйбол. Пальцам не паказваў, не спадзяваўся на паразуменьне, ведаю, што да сёньня яны ўжо ўсё забудуцца. Таму ня ведаю, ці ісьці туды. Аднак зачапіла-ткі менавіта тых, да каго словы мае адрасаваныя былі. Калі-небудзь можа зразумеюць (нешта ці некага мне гэтыя словы нагадваюць…).

Забыўся, праўда, дадаць яшчэ наконт мабільнікаў, бо дастаюць ужо й нават падчас маленьняў. Па сканчэньні сходкі запытаўся Валеры, ці бачыў ён калі на якіх спаборніцтвах, каб стоячы на пляцоўцы, гралі адной рукой, іншай трымаючы тэлефона. Але ж я ня толькі яго меў на ўвазе… Гэта напружвае.

Наста (такою злою я яе яшчэ ня бачыў) доўга сварылася на сёстраў асабліва што да мыцьця посуду на моладзевых служэньнях. У выніку парашылі "пачаць дзяжурства з наступнага разу", "кантраляваць будзе асабіста пастыр" і г.д. і да т.п., а Наста пайшла мыць посуд сама. Дзяжурства па два чалавекі - складаней і адказьней будзе, чымся адному. Вось у гэтым толькі зь ёй мы не пагадзіліся. Хаця б дзеля таго, каб не ісьці дахаты адной а 12-й ночы.

Ішоўшы дахаты (не а 12-й і ўтраёх), узгадвалі сьветлыя часу росквіту. Зрэшты, як і на сходцы яшчэ ўзгадвалі часы, калі праводзіліся сходкі не для сяброў царквы… Вось гэта галоўная праблема: няма таго, што раньш было. І людзей, што адкалоліся, мала хто ўзгадвае, хаця шмат хто пра іх і ўвогуле ня ведае.

У гасьцёх у Вадзіма прыгадалі тых, каму ўжо сёньня неабходная дапамога. Ведаю таксама, хто й чаго тэлефанаваў яшчэ й Валеры і чаму не прыйшоў; ня ведаю пакуль што наконт Іры (ізноў!) і Каці (ўсё яшчэ; боязна спытацца).

Можа быць, Даша падбярэ акорды да пройгрыша ў "Божым дызайне". Гэта адзіная перашкода, каб граць і сьпяваць яго на моладзевых.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design