We are the greatest!

March 10, 2007 - 9:03:51

у стаматалёгіі

Цэтлікі запісу: shit happens

Прыйшлі. Завёў картку ў рэгістратуры (у нас паліклініка з нармалёвай больніцай у адным месцы, а зубастая - зусім у іншым), сеў чакаць выкліку. Вывучыў сьпіс усіх дактароў (між іх і адзін мой аднаклясьнік). Я трапіў да стаматоляга 2-й катэгорыі. Здагадаўся, што 1-я, відаць, вышэйшая будзе. Зашыбісь: з усіх плятных дактароў мая такая была адна з 2-й катэгорыяй, і канечне ж, мне ўзялі талён да яе… emoticon

Усьміхнуўся хлапчуку насупраць, які ледзь не заплакаў быў, паглядзеўшы на адну пацыентку пасьля лячэньня… Плакаць ён ня стаў. Пасьля і тата выйшаў са свайго кабінэту (мая доктарка выклікаць нікога не сьпяшалася), яму вырвалі зуб, ён мне нешта мычаў праз бінт… але добра што ня стаў маячыць перад намі са сваімі праблемамі, а пайшоў дамоў. І тады, калі крыху адлягло ад… хммм… ад хвосьціку, выклікалі мяне.

Маладая, прыгожая такая доктарка. emoticon Паляжаў у крэсьле ашчэрыўшы перад ёй пастку. Адзін зуб мёртвы, дзьве плёмбы ўставіць. Лячыць? - канечне, буду. Так і не зразумеў, чаму не адразу, а ў наступную пятніцу. І навошта я ў такім разе ўвогуле прыходзіў? І як жыць цяпер так яшчэ тыдзень?..

Доктарка праводзіла мяне да рэгістратуры. А там пастаяўшы, я адчуў, што калі зараз вось не глытну сьвежага паветра, то… ўсё скончыцца ня проста пацямненьнем у вачох… Чаканьне сьмерці страшнейшае за само па сабе лячэньне. У наступную пятніцу.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design