We are the greatest!

March 17, 2007 - 11:05:13

люблю дзевачак :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, слуханка

Уффф, разгробся пасьля выходнага з кіпай электронных пісьмаў (ўперамежку з працай). Найперш - гэта, канечне, куча камэнтаў ад ImageНаталькі з ImageБелАнёлкам. emoticon Як вы мне, дзяўчаткі, дарагія (у сэнсе - як я вас люблю!)

Аб’явілася нарэшце Інсомнія (дзякуй за гэта Валькірыі, і мне крышачку). Апошні пункт у запісной кніжцы (недаставала ейнага тэлефончыка) запоўнены.

Не даводзілася чуць яшчэ прыемны жаночы вакал ад Alatyr. Нічога не знайшоў пра іх, акрамя таго, што гэта горад і рака ў Чувашыі, Расея. Няўжо сапраўды расейцы сьпяваюць па-беларуску?

- 9:14:50

весяленьне сябе, учорашняе і будучае

Цэтлікі запісу: чалавечкі, шабачкі, canon, мроі

Ну чым ня кокер-спаніэль бякаса ўбачыўшыДаволі даўно хацеў набыць павадок-рулетку. Неяк даўней бачыў прыгожую жанчыну, што выгульвала на такім павадку прыгожага шабачку (праўда, наконт шабачкі я ня ўпэўнены emoticon). Выглядала прыгожа. А цяпер яшчэ ведаю, што й зручна. І я баяўся, што Дружок перанясе прагулянку на ланцужку нашмат цяжэй, чым гэта сталася ўчора. Сьпярша, канечне, імкнуўся схадзіць налева (у сэнсе, як налева, так і направа ўцячы, ды й наперад таксама), але зразумеўшы, хто тут галоўны (а ён у нас вельмі хутка ўсё разумее), супакоіўся і за радыюс надта не імкнуўся. І ўсё адно вытвараў такое, што я пачаў шкадаваць, што ў мяне ўсяго дзьве рукі, і столькі сьмешных фотак ніколі ня ўбачаць сьвет. Ці - лепей, каб я быў тады не адзін…

Поздно мы с тобой поняли,

Что вдвоём вдвойне веселей

Даже проплывать по небу,

А не то, что жить на земле…

І ў гэты самы момант патэлефанавала Танька. Яна ўжо дома! Канечне, учора я б пасьля лячэньня рызыкаваць ня стаў… а сёньня мне ўжо можна emoticon! Ну і ўсё астатняе з любімай госьцяй зьвязанае.

У той сама краме, дзе набыў павадка, прадаюцца й птушыныя клеткі. Папугайчыку спадабалася б.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design