We are the greatest!

March 22, 2007 - 16:11:45

Гандаль ідзе

Цэтлікі запісу: праца

Чаму, калі ў нас скончыліся амаль усе чорныя чарнілы для друкарак, пачынаюць прыходзіць кліенты, якім трэба менавіта для хьюлятаў - адзіныя, якія ў нас засталіся? emoticon

Чаму кліенты робяць усё, каб пазбавіцца гарантыі? Знайшлі дату продажу, памянялі чалавеку планку памяці, ад яго патрабавалася адно паказаць гарантыйны талён, каб завізаваць замену афіцыйна… Талёну не аказалася. Добра, што чалавек апынуўся добры і сытуацыю зразумеў (быў гатовы нават купіць памяць наноў); добра, што я быў добры emoticon і паверыў чалавеку на слова… Адным словам, усе засталіся задаволеныя.

Не дарма я сёньня вучыў матчастку: прадалі гэты першы кітайскі мабілафон. emoticon

- 13:07:10

Калупаньне ў тэхніцы

Цэтлікі запісу: мабіло

Здурнець можна!Кінулі ўчора спасылкі на гульні пад 320*240. emoticon Запускаў у сябе Call of Duty абедзьве часткі. Я што, развучыўся зусім гуляць у гульні? Ну першая частка то яшчэ хай сабе - яна апынулася пад 176*220. А ў CoD 2 мяне забівалі адразу на пачатку місыі. emoticon

Сёньня круціў, каб пабачыць, што ж такое гэты ZTE. Мэню й функцыянальнасьць - ад Сямёна, дызайн - з Нокіі, паліфанія - ад гнусмаСаў з ЛыЖамі (пра іх нават казаць ня хоЦЦа)… Акрамя перадзёртых у карэйцаў мэлёдыяў ёсьць таксама свае кітайскія, ёсьць перадзіраньне і з "Місыя невыканальная"… Карацей, справа кітайцаў расьце й квітнее. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design