А ў мяне гэты аповед прыгажэйшы будзе :-Р
На аўтастанцыю прытупаў за 3 гадзіны да цягніку. Назад ісьці не хацелася, вырашыў узгадаць свой шлях колькі гадоў таму, толькі ў адваротным кірунку. Праўда, тады яшчэ я ня меў свайго вернага сябра…
Блін, ну і трафік. Саломка, набытая ў дарогу, сканчалася хутчэй, чым трэба, таму прысьпешыўся, яшчэ й каб выбрацца са смуроду - машыны проста ашалелі былі сноўдаючы туды-сюды. А не хацелася ў такі дзень параўноўваць нашую мясцовасьць зь Менскам. Нарэшце выйшаў за межы места, ды й рукі вызваліліся ад ежы. Можна было сьцішыцца і пачаць глядзець па бакох.
Ага, першай знаходкай, значыцца, стала вось такое сам ня ведаю як назваць. Але засасаць яно ня можа, хоць і купацца я б у ім не рызыкнуў. Хоць і цёпла.
Па дарозе вырашыў зайсьці ў вясковую краму падсілкавацца. Атрымалася, праўда, ня вельмі (дакладней - зусім не атрымалася): крама была зачыненая, ды й неяк не спрыяла апэтыту такая назва забягалаўкі побач.
Яна, між іншым, таксама не працавала, таму я так і не высьветліў, які усё-ткі шанец я ўпусьціў. Але што ж рабіць? Давялося вяртацца не пад’еўшы. Адна надзея заставалася - вакол жывая прырода, і меў спадзеў спаймаць якую птушку.
Дзікае паляваньне караля на птахаў. Птушкі, відаць, і напраўдзе паверылі, што я буду іх есьці сырымі, і аніяк, злыябякі, не схацелі пазіраваць. Таму іх тут і ня будзе. Узгадаў старадаўні занятак нашых продкаў - зьбіральніцтва. Шышак было шмат… на зямлі, але ўсе яны ўжо былі пагрызеныя некім. Відаць, не адзін я ўсё-ткі хаджу па гэтай дарозе…
Ці мо’ гэта птушкі аказаліся яшчэ зьлейшымі бякамі, чым я думаў? А былі яны там ўсялякая: і бегалі (па галінках), і скакалі (з галінкі на дрэва і наадварот), і лёталі (з дрэва на дрэва), і сьпявалі (цвырк… цвырк… ці фўуіііііііць! фўуіііііііць!) - адным словам, прыгожыя па-ўсялякаму.
Супакоіўся толькі калі спаймаў нейкага жука-паўзуна-па-аўтобусных-прыпынках. А тамака ўжо недалёка было і да першае мэты майго падарожжа.
Еду, еду, еду, еду я… На чыгуначнай станцыі нарэшце-ткі атрымалася падсілкавацца. Аднак порцыю казінакаў усухамятку… Куды там. Узгадаў, што болей за ўсё вітамінаў у таматным соку і запіваў ім у чаканьні цягніка.
Жэнька даўно ўжо стаў адбівацца ад нашае купкі, а вось Жульку нарэшце пабачыў. Яна не зьмянілася (ураааа!!!). Рады быў бачыць усіх іх шчасьлівымі, таму ня стаў надоўга затрымоўвацца, каб не замінаць (а мо’ таму, што ехаць трэба было
). А можа таму, што баяўся сустрэцца яшчэ зь кім-небудзь…
А, уласна, дзеля чаго гэта ўсё зацейвалася… Каб кожны дзень у
Наталькі быў такім сама, як гэты! Калі гэта магчыма, канечне.

