Дарэчыыы… Сёньня ж роўна месяц…
Проста канстатацыя факту.

Улады дапамагаюць у падрыхтоўцы Акцыі; Гомель: спроба ізаляцыі актывіста? / міліцыя сочыць за кватэрай грамадзкага актывіста; затрыманы Алег Корбан; міліцыя папярэджвае пра крымінальную адказнасьць за сьвяткаваньне; бацькоў Яны Карповіч просяць не пускаць дачку на Пляц; У Пінску судзяць старшыню гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ; Барыса Гарэцкага асудзілі на 12 сутак; выкраданьне Крысьціны Шацікавай; затрыманы моладзевы актывіст Мікіта Красноў; Касю Галіцкую асудзяць пасьля Дня Волі; аштрафавалі, аднак ня выпусьцілі; Андрэя Шарэнду адстаялі; беспадстаўныя абвінавачаньні ў "крадзяжы мабільных тэлефонаў"; ізноў за "нэцэнзурную лаянку"; актывіста забралі на допыт проста з працы; магілеўскіх актывістаў выклікаюць на допыты; Пружаны: ператрус у падвальным памяшканьні актывіста АГП; Дзяніса Карнова затрымалі на ганку ўласнай кватэры; Алеся Зарэмбюка арыштавалі на кватэры; Міколу Статкевіча ізалююць на 25 сакавіка; Дня Волі яшчэ не было, а крымінальная справа - ужо ёсьць; сотні рэгіянальных актывістаў затрыманыя; асуджаны моладзевы актывіст Максім Азараў; сачэньне за кватэрамі ня тых, каго трэба было б; "дробны хуліган" Сяржук Карповіч; галадоўка віцебскага прадпрымальніка на знак пратэсту; Валер Шчукін "абразіў чыноўніка"; Асіповічы: затрыманыя актывісты; Салігорск: затрыманыя бацька й сын; актывістаў моладзі БНФ і "Маладога Фронту" трымаюць на Акрэсьціна; Алега Корбана шукае КДБ; у рэгіёнах сябры апазыцыі заблякаваныя ў кватэрах; Берасьце: затрыманы праваабаронца; і г.д…
Пакінуў вісець аську на ноч на працы. Дома заходзіць у яе ня мае сэнсу - да панядзелку
БелАнёлка зьнікла. Ці можа знайсьці якога іншага суразмоўцу?.. Гадаць пра прычыны ня варта - трэба ж будзе ёй хоць пра нешта распавядаць у жывым дзёньніку. 
Нямаў (і астатнія елі таксама, натуральна) учора ў Валеры вішні. Зрабіць нацюрморт ужо не пасьпеў.
Увесь вечар Тайс спрабаваў дабіцца ад нас "прызнаньня" ў эгаізме. Чаму ж я пачуваўся так, нібыта гэтая праблема ад мяне далёка? Астатнія спрабавалі заснуць пад ягоныя словы ці пад цытаваньне Бібліі. Нядобры знак.
Кепска таксама й тое, што маю прапанову адлучаць назусім тэлефоны падчас моладзевае групы ўспрымаюць у штыкі, але злоўжываньне гэтым пераходзіць усе мажлівыя нормы. Вібравыклік - не панацэя ад бескультур’я і (зноў жа) эгаістычнага стаўленьня да бліжніх. Чым бы гэта ні апраўдвалася.
Наста, калі ты думаеш, што нечага даб’есься гэткімі паводзінамі, то памыляесься. Прынамсі, дабра болей ад гэтага ня стане. Але тут я сам бы хацеў памыляцца: можа, прычына ў цябе зусім іншая.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve