Заканамернасьці
Сабж першы. Чаму, калі я прыходжу на працу заранёў, там ужо хто-небудзь сядзіць заўжды? А калі прыходжу… ммм, скажам так, своечасова
, то ключа ні ў кога няма і ўсе чакаюць мяне?
Не зусім задаволеныя… Апошнім разам яшчэ й начальнік прыпёрся зраньня. Але ані слова не сказаў. Увогуле апошнім часам неяк зьмяніліся, паспакайнелі што да мяне. Аднак іншых маіх калегаў гэта, на жаль, ня тычыцца.
Сабж другі. А можа, ну яго нафіг мець у хаце кампутар? Ну добра, яшчэ калі, скажам, лячэньне зубоў плянавалася заранёў і комп тут ні пры чым, дык чаму пасьля зубарваньня павінна расколвацца галава?
Але гэта было на другі дзень…
У першы ж дзень увечары забіў на ўсё/ўся і ўсеўся асвойваць новы стары софт, зь якім давядзецца працаваць. Гэта вось набіраю ўжо ў 2007-м вордзе, туды яго ў качэль.
Маштабаваньне з дапамогаю паўзунка – гэта, канечне, арыгінальна. Ну і гэтак далей, каб нам, дурням юзэрам, трэба было ня думаць, а тыркаць пімпачкі. Адзін калега, дарэчы, на новамодным офісе ўжо быў апёкся: прынёс на працу зробленыя ў хаце на ім вордаўскія дакуманты, а яны ў новым сваім фармаце *.docx. Цяпер дакуманты да 2003-га ворду ўлучна ў гэтым завуцца ўжо ўбогімі “абмежаванае функцыянальнасьці”.
Канчаткова ўпэўніўся, што лязэрная галяндзкая мышка крывая, нязручная для фоташопы аніякім бокам, пастаянна націскаў на левую бакавую клявішу…
Пераглядзеў нарэшце ўсе фоткі, з такой цяжкасьцю адабраныя ў… тае, кім жыў апошнія паўтары гады… Цяпер гэта нашмат лягчэй. Тым болей што цешыла адно: хоць у нечым я застануся лепшым. Я не кажу, што фоткі іншых зусім нягодныя, нават і з мабілкі… Ды пры чым тут мабілка, справа ня ў гэтым… Мае фотаздымкі ўсё адно самыя лепшыя… й цнатлівыя.
Але ж фонавы малюнак будзе цяпер новы. Гэтыя вочкі застануцца хай надалей толькі для мяне… Можа быць, таму ўпершыню з тае пары, як дамовіліся з
Аладкай, не зрабіў зарадку… Ці мо’ галава пачала балець ужо тады?..
Чым запомніўся наступны дзень…
Я теряю корни-и-и
И улетаю в небо-о-о-ррррррррРРРРРРР
Карані я губляў з дапамогаю кусачак, малатка й зубіла. А вось не “адляцеў” ні разу.
Сілы на исходзе,
І кговоточат ганы.
І жіць ещё не поздно,
А умігать так гано…
Гэтак працягвалася (наконт ран) да самага вечара, аднак можа й лепш, што галаўны боль не даваў адчуць боль зубны. Праваляўся бяз сэнсу, а калі надумаў сабрацца пайсьці спаць… Гэх, лепей бы нічога ня еў у гэты дзень.
Только дождзь і вецег
Со мной осталісь гядом
І с ночі до гассвета
Я напіваюсь ядом.
Добра, што няшмат зусім падсілкаваўся.
Остался безответным
І этот вдох последній
Его унёс дождзь с ветгом
І не пгінёс спасенья…
Выратаваньне прыйшло пасьля ванны. Якраз украінцы фільм пра д’Артаньяна й трох мушкэтэраў падагналі, было з кім яго абмеркаваць (і шмат іншых фільмаў, і ня толькі іх, дзякуй,
БелАнёлак); вырашыў не адкладаць працу на заўтра; высьвятляецца, далучэньне да сэціва праз фірмовы СонЭрыксанаўскі софт і мабілку настрайваецца усяго некалькімі пстрычкамі мышкі. Паважаю. Але як паглядзеў на трафік… Відаць, Касьперскі палез адразу абнаўляцца!
Праз маю мабілку! Без папярэджаньня!
Цярпець такога ненавіжу! Хех, а Касьпер, відаць, не пераносіць, калі яму не даюць усю ноч пампаваць антывірусныя базы: як толькі я зрабіў дысканэкт ад граху падалей – комп перагрузіўся.
Ня стаў болей абломваць Кашпіроўскага й да аські так і не дабраўся. Непрыгожае атрымалася б разьвітаньне… Калі б не… мабілкі.
P.S. Усе цытаты (ня лічачы рыка́ньня) – з творчасьці дуэту “Піва ўдваёх”.
P.P.S. Гэх, так не хацеў жа сынхранізаваць дату/час на тэлефоне з кампом… Павёўся ў рэшце рэшт на "правільны" рэжым летняга часу. У выніку сёньня прачнуўся - і зразумеў, што нібыта спазьніўся на працу…
Мяне спыніла мама, якая якраз вярталася з начное зьмены. Комп перавёў гадзіньнік тэлефона на гадзіну наперад…

Прикинь. У меня на работе аналогичная ситуация: когда нет начальства и я никому не нужна, то я приезжаю вовремя или даже раньше. Стоит мне один раз опоздать, как оказывается, что начальник уже караулит меня, и я ему срочно нужна была ещё 3 минуты назад. Иногда бывало и влетало… обидно было так… пусть бы хоть раз застукал, как я на 15-25 минут раньше приезжаю, так нет, только на опоздания реагирует
Comment by BelAngel — April 1, 2007 @ 3:47:08
1. Мне страшна.
2. Але ж я не спазьняюся
Comment by Renessaince — April 1, 2007 @ 15:51:49
Отчего тебе страшно? И как часто это бывает?
А у меня есть иногда такое… стыдно, но всё происходит само собой как-то…
Comment by BelAngel — April 2, 2007 @ 1:00:31
Таму што болей падобныя, чым мне здалося сьпярша.
Comment by Renessaince — April 3, 2007 @ 12:52:43
Первое впечатление оказалось ложным?!
Я не такая уж добрая и хорошая?!
П.С. А на кого “падобныя”
Comment by BelAngel — April 3, 2007 @ 19:23:07
На Балдусяк, блін!
Ну ня можаш жа ты быць з усіх бакоў станоўчай, так што прызнавайся.
Comment by Renessaince — April 4, 2007 @ 14:26:40
А что, я тебе такое говорила? И ты поверил?
Признаюсь - я не говорила!
Comment by BelAngel — April 4, 2007 @ 20:15:30