We are the greatest!

April 30, 2007 - 15:27:17

Закон Мэрфі ва ўсёй сваёй непрыгажосьці

Цэтлікі запісу: shit happens

Трэба ж было дзеля аплаты ноўтбуку набыць даляры. Дык у першы дзень пайшоў у "Беларусбанк", набыў па курсе 2158 усе, што ў іх былі. Аднак гэтага было мала, таму па абедзе паехаў у "Белінвестбанк". Чартыхнуўся, аднак там набыў на ўсе астатнія грошы, што засталіся, па 2152 emoticon. Усё гэта (прыблізна палову кошту ноўта) аддаў тады ж чалавеку. Назаўтра стаў дакупляць астатняе.

Паехаў адразу ж ізноў у "Белінвестбанк", зразумела. Фігвам: тамака курс ужо быў 2158. Падраўнялі, што заставалася рабіць: ня дарма ж ішоў, набыў яшчэ крыху на ўсе грошы, што меў пры сабе. Падвечар зайшоў у "Беларусбанк" па дарозе: курс быў 2157. Мля.

На наступны дзень быў у Менску. Не памятаю, якія мне там трапляліся банкі, але курс ва ўсіх быў не вышэй за 2153. Зашыбісь. Набываць ня стаў. Бо і так ужо апёкся колькі разоў.

Недастатнія грошы ў суботу па атрыманьні тавару аддаў эўрыкамі. Бо ўсё адно валяюцца. emoticon А пра даляры мы, спадзяюся, яшчэ пагаворым.

- 10:54:27

З усім гэтым зусім з галавы выляцела…

Цэтлікі запісу: Беларусь

Я вось па шчырасьці зусім не разумею. Што можа прымусіць нармалёвых людзей ні за што ні пра што кінуцца зьбіваць такіх сама нармалёвых людзей? Ці ў нас ужо навучылыся вырошчваць у прабірцы імбыцілаў? Ці прамываць мазгі касторкай якой? Ці сапраўды іх невядома зь якое лякарні панабіралі?..

April 29, 2007 - 10:58:23

Зрабіў сабе падарунак нарэшце

Цэтлікі запісу: жалезьзе

Учора прывезьлі. Ось цэ. Ваняша адразу пачаў спэкуляваць на добрым імю брэнду, бо быў задаволены, што ня "нейкі там Соні Ваё", а "Сымэнс". emoticon

Не прайшлі ў гледачоў таксама й спэкуляцыі што да Вісты (першы раз яе ўбачыў, дарэчы). Ня такая ўжо яна й страшная, як яе чэрці малююць. emoticon Ужо дзень цэлы пратрымалася. emoticon Праўда, я яшчэ амаль нічога й не круціў. Пабачым, як яна пачне ўспрымаць інсталяцыю кучы праграмаў.

- 8:59:00

А ў яе вера мацнейшая за маю

Цэтлікі запісу: чалавечкі

У выніку ImageАладка ўвесь час будзе кувыркацца ў вадзе, тануць зь вяслом і г.д. з маім лістом у рукох. emoticon

April 26, 2007 - 20:38:15

Ну вось і ўсё, відаць

Цэтлікі запісу: жалезьзе

Заўтра прыяжджае мой ноўтбук. У выніку ўсе абяцаныя мне "зьніжкі" накрыліся медным тазікам, аднак болей чакаць ужо няма як.

Раней мне здавалася, што 40 гігоў - гэта непамерны і абсалютна непатрэбна столькі вінт. Аднак цяпер, відаць, 160 Гб будзе мала для экспэрымэнтаў. А гэта азначае, у сваю чаргу, што ў мяне ніколі ня будзе стаяць толькі Лінукс. А паколькі яшчэ гэта - увесь аб’ём, што мне стане даступны, то, найхутчэй, абмяжуюся аднымі толькі вокнамі… Бо прасторы для экспэрымэнтаў трэба нашмат болей…

- 18:07:14

З далёкага-далёкага студэнцтва…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Zarah, мая любімая Сарачка, якая ня так даўно невядома як аб’явілася ў мяне ў камэнтах, адазвалася цяперака й лістом. emoticon

У сярэдзіне траўня будзе ў Эўропе, а дакладней, наведае Нямеччыну (даўно марыла), Нідэрлянды й Чэхію (сам хачу emoticon). Відаць, я ёй столькі нарасказваў усяго цікавага  пра луку, што сюды ехаць ня думае.  emoticon Але думае, што мне будзе проста вырвацца ў Эўропу ў гэты час…

- 14:31:54

А яшчэ сёньня…

Цэтлікі запісу: photo, Беларусь
І калі мы зразумелі, што нешта ня так - пайшоў радыёактыўны сьнег...

- 12:52:43

Хех, я надта шмат хачу… і ўсё адразу

Цэтлікі запісу: настальгія

Аніяк не магу прызвычаіцца, што так не бывае…

Каб матацыкал - з паўабароту; скутар - з паўтыку; чалавек чалавека - з паўслова; а Радасьць - каб назаўжды…

 

Ледзь не забыўся, што ўчора… Не, не забыўся, што пасьлязаўтра - дзень Варэньня… Зплагіяціў "абалдзенна  прыгожае" Аладкава віншаваньне… Сам бы так не прыдумаў… emoticon

 

Ніхто не забыты, нішто не забытае.

April 25, 2007 - 15:28:31

Заразіўся дурасьцю

Цэтлікі запісу: шабачкі

Пампую галерэю з шабачкамі для ІнкрэдзіМыла. emoticon

- 13:10:22

Гэта было б для мяне неблагім выйсьцем

Цэтлікі запісу: photo

…Калі б у Беларусі існаваў (а можа, існуе?) арэндны сэрвіс,  падобны гэтаму. emoticon

Crossposted у Imageбеларускае фота.

- 9:58:04

Першы блін

Цэтлікі запісу: мабіло

Прагрэс-індыкатар быў спыніўшыся на 58%. За ўсю ноч не прашыўся? Болей чакаць не было сэнсу. Адключыў. "Завёўся" толькі з другога разу, як дастаў батарэю. Вэрсыя прашыўкі не памянялася, дадзеныя нікуды ня зьніклі.

Без тэлефону было цяжка: якраз трэба б пагаварыць было. Буду чакаць зручнейшага моманту.

Upd. 10:40. Патэлефанавалі. Шыт. Наладкі мэлёдыяў усё-ткі зьбіліся. Аднаўляць няма сэнсу - усё адно я не адступлюся ад вар’яцкае ідэі абнавіць прашыўку. 

April 24, 2007 - 15:22:47

Ну калі ўжо я дабяруся?..

Цэтлікі запісу: мабіло
  1. Пачысьціў сёньня кучу смс-ак. У асноўным зь інбоксу, але ў адсоткавых адносінах болей атрымалася сваіх уласных пацёрта. Буду ізноў чакаць моманту, калі назьбіраецца болей за 100 прысланых. emoticon
  2. Данёс нарэшце да працы фнудок. Зрабіў бэкап усіх дадзеных. Ужо адзін раз было страшна, калі ён вырашыў перагрузіцца і не схацеў уключыцца сам. Давялося выдраць кабэль і ўключыць рукамі. "Что нас ждёт? - Море хранит молчанье…"
  3. Думаў, на гэтым пачнецца працэс уласна прашыўкі. Фігвам. Цяпер пампуецца Sony Ericsson Update Service.
  4. Невядома яшчэ, ці ўсталёваны ў гэтым осьліку Adobe Flash Player. Усталюю й яго.
  5. Відаць, уласна прашыўку сёньня не пасьпею. Шкада: заўтра, мажліва, ня будзе як. Па выказваньнях на форуме, прашыўка сама па сабе важыць яшчэ 80-130 МБ. emoticon
  6. Пазачыняць нафіг усе прогі, што трафік цягнуць…

- 14:36:05

Ці то Дружок мяне развесяліць спрабаваў, ці то…

Цэтлікі запісу: шабачкі, прышпіл

Учора на пагулянцы ў скверы ступіць было няма дзе, каб не баючыся раздушыць якога вожыка. Ідзем і чуем - нехта пыхкае. Ну я прынюхаўся і бачу - статак бяжыць, а гэты, што пыхкае, нейкі злосны трапіўся - імкнуўся мяне накалоць. А Дружок пабачыў, што я спыніўся, падбег, таксама пачуў пыхценьне, але ня ўбачыў, што яно пад ягонымі нагамі emoticon ды й пабег сабе далей проста па сьпіне. emoticon І што? Хоць бы хны. Па дарозе пратупаў яшчэ па адным вожыку, вярнуўся назад, яшчэ раз прайшоўся… emoticon (шэптам) А можа, гэта й не Дружок увогуле, а злосны жалезны тэрмінатар?..

- 13:44:54

Сёньня надзвычай плённы дзень для СонЭрыкаў

Цэтлікі запісу: праца

Прадалі ўсе тыя, што заставаліся, асобнікі  самае папсовае ў нас мадэлі; прычым тры зь іх - у адзін прысест emoticon; а пасьля яшчэ й самую дарагую мадэль з тых, што мы возім звычайна толькі пад замовы. Рэдка такое здараецца. emoticon

- 12:20:24

Карысна навіны паглядзець

Цэтлікі запісу: цікавосткі, тэхналёгіі

Заўчора даведаўся, што па-сербску "заўтра" гучыць падобна да польскага варыянту: сутра - jutro; а ўчора глядзеў BBC. Зьверху сядзіць камэнтатар і нешта сабе гугніць emoticon, а зьнізу бягучы радок (ну, зрэшты, гэта паўсюль так ужо). Але зьдзівіла ў гэтым радку вось што. Калі пабеглі іхныя кантактныя дадзеныя, маўляў там, дасылайце свае навіны на мыла_вось_гэткае, фота на мыла_вось_гэткае, ну яшчэ ммс - зразумела - на нумар_вось_гэткі, а ў канцы: your 3g на мыла_вось_гэткае. emoticon Смс-кі, відаць, нават ужо й ня ведаюць, што такое.

April 23, 2007 - 14:02:14

Пра ўдасканаленьне й уцешаньне

Цэтлікі запісу: праца

А новы софт, што ставіцца ў зборках  нашымі партнэрамі, у мяне ўжо даўно калі не стаіць, дык ляжыць (на вінце emoticon). Ад часу не адстаем, значыцца.

Працоўны комп толькі што праапрэйгдзіў на яшчэ адзін САТАшны вінт. Бо з адным IDE-каналам ну зусім аніяк працаваць немажліва было. emoticon 

- 11:43:53

Пра памкненьні й мажлівасьці

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Тэлефанаваў жа Алесь учора. Казаў шмат літараў пра сваю тачку, пра ўсялякія зь ёй траблы, пра памкненьні і г.д. Я слухаў яго толькі адным вухам. Але сутнасьць зразумеў: ён ёю захоплены і ў рэшце рэшт давядзе ўсё да розуму. Шкада, што мне на працы няма як часу падзяліць зь ім ягоную радасьць, ды й  нават пасьля працы ўчора не атрымалася б аніяк зьездзіць зь імі на так даўно плянаваную намі прыроду з шашлыкамі.

- 10:54:23

Дзеля двух апошніх радкоў

Цэтлікі запісу: верш, Наша Ніва

Дзяўчына, якая так шчыра з табою гуляе

Зрэдку ў размовы

                       і значна часьцей у маўчанку,

І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,

А болей за сэкс марыць выспацца ранкам.

 

Сьляпую, якую вядуць у кавярню, каб потым

Абавязкова абрынуць на дол,

                        ці на стол, ці на ложак,

Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам

І фантастычнымі ўздрыгамі вуснаў,

                        а можа і ножак.

 

Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні

Так ненавідзіш, што чуеш,

                        як крышацца зубы,

За тое, што дорыць яна

                       бессаромна каханьне,

Дарэчы, якое таксама звычайная згуба.

 

Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана

Банальным іржавым нажом,

                       безь ніякай нагоды,

Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,

Глыбокая плынь, дзе сядаюць на мель параходы.

 

Што больш за кадэтаў загады твае паважае

Без аніякай надзеі ім павінавацца,

Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,

Ці, болей дакладна,

                       паміж не тваіх мастурбацый.

 

Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты

І розьніца ў слове распуста

                        і ў слове нявіннасьць,

Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай

Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў.

 

Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях

Сьведкаў твайго верагоднага кроку налева,

Якая на вершы плявала ды на летуценьні

І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў.

 

Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,

Што ціхая здрада

                       ня можа быць зьявай прыстойнай

І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,

Здатны на самыя крывапралітныя войны.

 

Дзяўчына, якая народзіць

                        дзіцятка, падобнае Богу,

І ён будзе ты, а сама –

                        а сама застанецца дзяўчынай –

Дзяўчына, ня ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:

Цябе не кахаць і ня жыць –

                       як і жыць і кахаць – немагчыма.

—————————————-

© Сяржук Сыс

- 10:24:55

Другі выступ перажыты

Цэтлікі запісу: заняткі

Мне Міхалыч пасьля паказаў, як я выглядаю са сваім каменным тварам на сцэне. Аднак невядома, ці ня будзе страшнейшая мая ўхмылка. emoticon

А яшчэ мне таксама нібыта трэба трэніравацца прыгожа хадзіць. Хех, дажывіце сьпярша да маіх год. emoticon Паглядзім, як захаваецеся.

April 22, 2007 - 13:20:31

Дні фірмовых культур

Цэтлікі запісу: праца

Стаў заўважаць, што мабілкі пачалі ў нас прадавацца компляксна, па пэўных днёх. Калі пачнуць аднаго дню, напрыклад, з Нокіі ці гнусмаСу, дык увесь дзень бяруць практычна толькі гэтыя фірмы. Прыемна, што апошнім часам усё часьцей і часьцей у нас бываюць "дні СонЭрыкаў". emoticon

April 21, 2007 - 11:53:31

Вой, йолькі-палькі

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Гэта ж два дні таму прыйшла смс-ка з польскага нумару. Жопай чую, нешта адбылося ў ImageБарабулькі. emoticon

- 8:56:07

Вярнуўся

Цэтлікі запісу: Бог

Калі перастаў быў наведваць моладзевыя - адным з апраўданьняў сабе прыдумаў тое, што ніхто не пацікавіўся маімі справамі, калі гэта было так патрэбна; а ўчора ўжо ўсім адказваў адгаворкамі, "узгадаўшы" для сябе, што не люблю гэтае пытаньне.

А яшчэ каб ведаў пра прыезд сп.Капусьціна, лепей бы схадзіў не засохлага піражка пагрызьці, а фоціка ўзяць з сабой: памерацца піпіськамі зь ягонай Сонькайemoticon Але гэта было не галоўнае ў сэмінары. У пекла людзей накіроўвае БОГ, і толькі Ён. Мы сапраўды ня так успрымаем Яго. Значыцца, ImageАхярон мае рацыю. Але ва ўсім астатнім памыляецца. emoticon

Надакучыла адказваць пастаянна на пытаньні пра маю мову; а прысутным жа пэўна надакучыла слухаць маю гісторыю па некалькі разоў; таму пераважна стараюся ня ўдзельнічаць у абмеркаваньнях, да якіх запрашаюць госьці-лектары. Але ўжо за гарбатай давялося задаць нашаму госьцю пытаньні, што ўсплылі. Добра, ён хоць ня надта ардынарна ў сваю чаргу распытваў пра мову. Я ажно разгаварыўся быў. Ай, усё адно ён выказаў сваю шавіністычную сутнасьць. Іншага ня варта было й чакаць.

April 19, 2007 - 18:03:41

Зусім ледзь не забыўся

Цэтлікі запісу: мабіло

Даўненька ня быў на ірц.бай. А ўчора ж паставіў сабе на мабілку нарэшце кліента для іркі. emoticon Просьценькі, але ўсе вядомыя мне (emoticon) каманды  падтрымоўвае, і што галоўнае - трафіку ня так шмат жарэ, як я баяўся…

Але галоўнае падчас інсталяцыяў/пераінсталяцыяў розных гульняў/перабору_кліентаў зразумеў, чаму ўсе інсталяваныя мной праграмы "зьлятаюць" назад у адну тэчку. Ня буду чакаць зьяўленьня новае флэшкі, відаць - калі-небудзь і прашыўка свайго тэлефона бывае ўпершыню… emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design