Нешта шмат назьбіралася…
На працы, як трапна выразіўся начальнік, новая "замарочка". У сувязі з маёй распухлай шчакой калегі прапануюць мне падзяліцца "цукеркай". Доўга (паўвыходнага) думаў, як ім адпомсьціць. Накупіў і сапраўды цукерак ("Залатога ключыку", каб даўжэй жаваліся) і ўсім, хто нагадваў пра гэта, яго раздаваў.
Шкада, што калі на працу прыйшоў - а пра гэта ўжо не ўспаміналі. Відаць таму, што пасьля лячэньня пайшоў на папраўку…
Так старалася Наташка - нашая бугальтарка - дапамагчы зьняць мой боль, што схацелася, каб ён і не праходзіў.
"Прыгразіў" ёй, што як на працу выйду і зьменаў відно ня будзе - будзе ізноўку паўтараць лячэньне. Дык можа гэта не паляпшэньне насамрэч, а проста яна ня хоча лячыць?..
А ў суботу Танька прывезла фоткі з нашае апошняе гулянкі. Аднак настолькі ня мог нікога бачыць, што ледзь яе не пакрыўдзіў быў… І тут зьявіліся
Аладушка і сусед Алесь. Пад’ехалі з Танькай да аўтастанцыі, а ўжо перад самым ад’ездам яна ўзгадала, што яшчэ ж забылася мне пахваліцца сваім фотаальбомам. Ну што ж, давялося яго сканфіскаваць да наступнага прыезду. 
А яшчэ даўно ня бачыліся з Наташай, зь якой раней давялося працаваць… Хех, магла й падзяліцца пра свой удзел у гульні - тады б фоткі атрымала.
А яшчэ неяк пабачылі з Дружком аднаклясьніка (майго), зь якім пасварыліся мінулым летам і з тае пары болей не сустракаліся. Але й шкадаваньня ніякага няма. Павіталіся й пайшлі далей самі сабе.
А вось для шабачак на вуліцах я хутка, відаць, буду насіць з сабой жрачку. Праўда, ня ведаю, ці не разаўецца ў мяне нездаровае пачуцьцё непаўнавартасьці ў гэтым разе, што нібыта шабачкі тады будуць цягнуцца да мяне не з прычыны ўзаемнага каханьня, а з пачуцьця банальнага голаду. 
У сувязі зь днём дурня асечнікі пакінулі маю мабілку ў дурнях - давялося пайсьці ў інтэрнэт. Ледзь не здурнеў.
Адразу ў галаву палезла Крысьціна Шацікава і "ўсе мы там будзем"… Карацей, лухта ўсялякая. Але вось такога просыпу ну аніяк не чакаў… Без абсалютна аніякае дапамогі з майго боку.
На наступны дзень пасьпяхова правялі апэрацыю "паўстань, аўганістан Аладка!" Ня ведаю, як доўга гэта працягнецца.
Сёньня паўдня перапраўляў цэны. Ну, як заўжды, пасьля выходнага праца мая найперш заключаная ў разграбаньні бардаку. Усё ідзе сваім шляхам.

С “Золотым ключиком” ты здорово придумал, зубы не сломает, но пломбы все достанет
C «разгёбами» я тебя очень понимаю: если получается мне летом уйти на две в подряд недельки в отпуск, то по возвращению с оного нужно минимум 3 недели на «разгрёбы» бумажных завалов на моём столе и кучи, нет, кучище папок в шкафчике, и всё это не говоря уже о каждодневной работе.
Comment by BelAngel — April 3, 2007 @ 23:43:46
Галоўнае, каб яны не зразумелі няправільна, нібыта я “мсьцю, і мсьця мая страшна”.
Comment by Renessaince — April 4, 2007 @ 16:16:17
а я именно неправильно бы и поняла
… и с другими поделилась бы своими пониманиями…и мы бы все придумали, как отомстить тому, кто “мсти и мстя его страшна”
Comment by BelAngel — April 4, 2007 @ 20:21:15
+1 к Анёлку, с конфетами ты классно придумал!!!
))
как сейчас твои зубки, волчище?
Comment by Niki — April 4, 2007 @ 23:59:12
Сёньня зранку дапіў апошнюю пілюлю антыбіётыку.
Правую шчаку ўжо ніхто не адрозьнівае ад звычайнае.
Зуба па-ранейшаму няма…
Comment by Renessaince — April 5, 2007 @ 11:35:46
Comment by BelAngel — April 5, 2007 @ 23:06:31
У цябе што, шмат зубоў лішніх, каб чужы галаўны боль на сябе прымаць?
А гэтае заклінаньне ніяк вывучыць не магу - пад вечар забываюся
Comment by Renessaince — April 6, 2007 @ 11:22:35
Сказать честно? Лишнего ни одного, даж двух не хватает :-[
Comment by BelAngel — April 7, 2007 @ 22:46:59
Ну канечне - толькі “чэсна”!
Comment by renessaince — April 9, 2007 @ 11:26:22
А зачем?
и почему “конечно”?
Comment by BelAngel — April 10, 2007 @ 18:56:28