Тут вам не рэцэнзыя
Нарэшце мне атрымалася выцягнуць Алеся зь Інай "у сьвет". На ўсю залю нас было 7 гледачоў, ня лічачы "v-джэйкі", што круціла фільм і па сумяшчальніцтве абілечвала. Так што падозраньні ў натоўпе з бабулек, якім тут недалёка ад царквы прайсьціся, ня спраўдзіліся.
Як ня спраўдзіліся й мае чаканьні адносна зьяўленьня нейкіх там клёнаў, фантастыкі і г.д. Увесь сэанс прасядзеў у чаканьні завязкі, а ўжо ў Алеся даведаўся, што ёсьць яшчэ іншая "Выспа", каторая тупарылы пяндосскі баявік. Больш ніколі-ніколі ня буду слухаць чужыя меркаваньні пра фільмы перад праглядам.
Яшчэ казалі, нібыта ў кінатэатры халадно, аднак я мёрзнуць пачаў толькі ўжо на вуліцы - у залі было не да гэтага. Мярзьлячку ж Іну адправілі дахаты адагравацца, а мяне Алесь нарэшце павёў пяліцца на сваю новую тачку ціпа аўтамашыны. Хех, за рулём я пераблытаў зусім дзе якая пядаль, і добра, што ў мяне не было ключу запальваньня.
Пасьля яшчэ паслухаў выказваньні старонніх назіральнікаў адносна ракурсаў, зь якіх тачка найлепей выглядала - можа калі прыдасца, але што ж гэта за фотканьне ў гаражы? Так што ўсё наперадзе… А пакуль ня позна не за стырном - час быў грэцца пЫвам. Усё адно без акумулятару перацілі-мілі-трамквацца цяжка, ні патэлефанаваць таксама… Ды й куды мне ўгнацца адсылаць па тры аднолькавыя смс-кі.
Затое
Аладка паказала на практыцы дзеяньне дэдуктыўнага мэтаду імя сябе.
Хаця падазраю, што каб яго засвоіць, трэба было проста ўважліва слухаць і крышачку чытаць. 

Comment by BelAngel — April 11, 2007 @ 20:30:47
1. Канечне ёсьць. Першыя твае дзьве смс-кі не дайшлі не таму, што праз інэт былі адасланыя, а таму, што ў мяне тэлефон быў адключаны. Так што калі былі якія пытаньні - можна было набраць і пачуць “абанэнт часова недасяжны”.
2. А я хіба ўжо ня выказаўся?
Comment by Renessaince — April 12, 2007 @ 10:16:13
1. малайца! всё понял!
2.А что, типа трудно ещё разочек и по-другому?!
Comment by BelAngel — April 12, 2007 @ 12:18:54
А ты сумнявалася?.. 8-0
А трэба абавязкова каб усе чулі? Хай ім самім схочацца паглядзець, што ж гэта за “Выспа” такая.
Comment by Renessaince — April 12, 2007 @ 12:31:00
1. немного да - это страшно?
2.так ты только свои впечатления, рассказывать про фильм не нужно
Comment by BelAngel — April 12, 2007 @ 18:29:55
Страшна ўжо прайшло.
Comment by renessaince — April 13, 2007 @ 10:11:49
А что же осталось тогда?
Comment by BelAngel — April 13, 2007 @ 16:42:06
Маўчаньне
Comment by Renessaince — April 13, 2007 @ 17:15:42
Видно оно самое стойкое
Comment by BelAngel — April 13, 2007 @ 19:53:35