Гаспадары падобныя да сваіх гадаванцаў
Другі дзень запар бяру работу на дом. Раз ужо пайшла такая плыня, дык надумаў на тэлевізары паказаць маме разрэклямаваную мной "Выспу" і самому пабачыць "Наведаньне" (відаць, усё-ткі гэта правільны варыянт) падалей ад экрану. Аднак, высьвятляецца, Інтэл і ў гэтым выпадку вырабіўся і… ня ўсялякую відэакартку можна падлучыць да тэлевізара. Альбо ў залежнасьці ад гастрыні рук і формы бубну.
А каб ведаў, што праз прагляд гэтага фільму мой рахунак будзе замарожаны… Выкінуў бы кружэлку куды падалей. Ён ня варты ніводнага цэнту плюсіка. А яшчэ так сьпяшаўся з прагулянкі вярнуцца…
Дружок, дарэчы, уразіў тройчы. Я яшчэ толькі абуваўся ў хаце, як ён ужо невядома як здагадаўся, што яго чакае прагулянка, і ўжо тады стаў шалець, рвацца з ланцугу, гаўкатаць на ўсю іванаўскую… Ды патрывай ты яшчэ крышачку, даць хоць павадка прышпіліць!
Толькі на вуліцу выйшлі, як гэты шлёндрык малы кінуўся даганяць дзьвюх дзяўчатак - і дагнаў бы, каб нам не было ў розныя бакі… Я ўжо тады слова ня мог вымавіць са сьмеху, каб ім патлумачыць, што гэта зусім ня я іх даганяю (як яны, пэўна, падумалі); адно толькі махнуў рукой, маўляў, цікайце, дзеўкі!..
А вось вожыка на возеры Дружок спаймаў-такі. Я б не зьдзівіўся нават, калі б ён вырашыў яго зьесьці. Ды нават усынавіць/удачарыць; ды што заўгодна, але такога ад яго я не чакаў. Падбег, плюхнуўся на яго і давай катацца.
Хоць бы хны. Устане, пабегае ды зноўку на іголкі падсядае, гад гэткі. Калі мяне разагнула назад пасьля прыступу рогату, давялося адцягваць Дружка ад новае забавы ці не за вухі. Шкада, што вожыкі не сьмяюцца так, бы людзі. Хаця хто яго ведае, што ён пра нас падумаў…

Ёжик то как? жив-здоров?
П.С. Будем надеяться, что у ёжика от вас остались только положительные впечатления
Comment by BelAngel — April 13, 2007 @ 19:57:03
А ў цябе як?
Comment by Renessaince — April 14, 2007 @ 9:12:00
У меня что? Впечатления? Так это смотря от чего впечатления: от ежика, собачки, тебя, рассказа, фото, блога или ещё чего другого?!
Comment by BelAngel — April 14, 2007 @ 16:26:41
Ага.
Comment by Renessaince — April 15, 2007 @ 12:02:03
Ага?! ха… и как это понимать?
Comment by BelAngel — April 17, 2007 @ 2:56:56
Так.
Comment by Renessaince — April 18, 2007 @ 11:19:23
И этак!
Comment by BelAngel — April 18, 2007 @ 15:41:53