We are the greatest!

May 31, 2007 - 16:25:37

Здаецца…

…у мну зьявіўся жабэр. Ўэлкам: DiZZy@amessage.eu emoticon

May 29, 2007 - 16:36:50

Сядзім, дохнем…

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

- Трэба было б тубу сотку дзі-ві-дзішак набыць і фоткі на іх пісаць. Нармалёвыя дорага каштаваць будуць…

- То бяры TDK.

- Ну дык гэта само сабой.

- А яшчэ каб scratch proof* знайсьці…

- А яны ў тубах не бываюць.

- Правільна, а то яшчэ падрапаюцца. emoticon

 

* Scratch proof азначае "абароненыя ад драпін".

- 15:20:53

Казакі

Цэтлікі запісу: глядзелка

Паглядзеў нізку гэтых мульцікаў. Добрыя, антывайсковыя, з заўсёдным старым нязлым гумарам… Зь ненавязьлівай музыкай у стылі Ўкраінскае народнае, але з улікам кантэксту таго, што адбываецца на экране. Усё зразумела без аніводнага слова.

Добра, што я нарэшце паглядзеў тое, пра што ўсё даўно чулі, а некаторыя нават бачылі. Праўда, дагэтуль ня ўсе - цяпер навярстаюць. emoticon

- 11:00:29

Адзін цэтлік усё часьцей

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія, мроі

…Адразу ўзгадваецца, што яшчэ летась, падчас свайго прыезду, Дзіна запрашала зь візытам у адказ. Цяпер вось - яшчэ адзін цікавы Чалавечык з арыгінальным поглядам на жыцьцё мог бы там павесяліць… Праўда, паглядзеўшы ўчора прысланыя ейныя фоткі, пераканаўся, што й яна не ідэальная, і добра. emoticon Трэба быць гатовым да ўсяго калі-небудзь.

Таксама ўчора на маёй скрынцы зьявілася фотка Фляй-кі.  Яшчэ пакуль не паглядзеў, чым, відаць, яе засмуціў. Але лісты буду разграбаць па чарзе. Два дні не чытаныя яшчэ валяюцца… А яна, як схоча, ведае, дзе шукаць. emoticon

Сёньня нагаворацца (спадзяюся, сілы ўсё-ткі будуць) Наталька зь БалБелкай. Як я жадаў, каб у іх усё пасябравала, вось толькі ня думаў, што гэта зьдзейсьніцца так хутка. Чакаў не раней, чым прыблізна скок з парашутам. А тут вось як усё выдатна атрымалася. Першымі ўражаньнямі ўжо падзялілся. Астатняе на падыходзе. emoticon

Лепей позна, чым ніколі… І лепей хоць што-небудзь, чым нічога… Ну, відаць, што усё як заўсёды: зараз сэсыя, ізноў даводзіцца вучыцца, каб дапусьціцца… Спадзяюся, Яе ёсьць каму цяпер падтрымаць…

May 28, 2007 - 9:54:58

Гена зараз шчасьлівы

Цэтлікі запісу: праца

Высьвятляецца, не мяне аднаго на працы цешыць тая думка, што хоць нехта ў нас сходзіць у адпачынак.

May 27, 2007 - 12:41:03

Ну самі ж жаданьне адбіваюць

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon

У пятніцу Баранчык патэлефанаваў за паўгадзіны й папярэдзіў, што моладзевае адбудзецца ў нядзельнай школе. Добра, раз папярэдзіў - прыйшоў. І што? emoticon Валера ў Кобрыні, Сяргей і не зьбіраўся прыяжджаць… Пасядзелі й разышліся. Давялося Баранчыку вытрымваць маю музыку, пакуль крыятывілі. emoticon Але трываў і ні слова не сказаў. Затое папрацавалі прадуктыўна: за нейкія дзьве гадзіны наштампавалі тры паштоўкі. Вось толькі слова "наштампавалі" тут трапна - так хацелася чаго-небудзь унікальнага, а атрымалася ўсё адно да аднаго падобнае…

Бачыце крумкача? А ён ёсьць...У суботу дамовіліся на валяйбол пасьля іхніх шашлыкоў. Думаў-думаў, ды на басэйн да іх так і не пайшоў, паспадзяваўся, што пасьпеюць да нас у спортшколу. Прыйшлі з Алегам, пасядзелі пад зачыненымі дзьвярыма й разьехаліся. emoticon Затое пайшоў нарэшце перастаўляць сраную вінду на сраным Алегавым граб́е. Цераз дзьве гадзіны тырканьня, калі я ўжо: а) пераглядзеў усе ягоныя фоткі; б) перафоткаў усю ягоную ваколіцу; в) залез у аську і пагутарылі па душах зь Верай; - гэты гроб выдаў, што сканчэньне устаноўкі адбудзецца цераз 475 хвілін! emoticon Я ня стаў лічыць, колькі гэта ў гадзінах, каб яго не разьбіць альбо закапаць, і пакінуў Алега сам-насам думаць, што зь ім рабіць.

Сёньня ён ужо прыйшоў. Выніку нуль. Нарэшце можа абновіць сабе кампа. Калі-небудзь. emoticon Даў яму для заспакаеньня душы пачытаць кніжку, да якое сам аніяк не дабяруся. А то бачыў у яго Карнэгі. Гэта ж для пяндосцаў!

May 25, 2007 - 17:33:01

Як на выставу

Цэтлікі запісу: праца, canon, прышпіл

У нас напраўдзе таксама ёсьць прышпільныя надпісы.

Ўэлкам ту сарцір 

- 12:11:58

Ну хоць нешта зрабіў…

Цэтлікі запісу: шабачкі, shit happens
 

Как квадратик на холсте,

Словно пруд заброшенный,

Я не сделал за весь день

Ничего хорошего...

© Садъ

Дружку вой як зараз цяжка, але выгляду не пада́е. Наадварот: як да яго падыходзіш - станае ўвесь жвавенькі, заўжды рады сустрэць, напрошваецца на прагулянку. Але як адыдзеш - пачынае ізноў страшэнна хэкаць… Ну куды ж яму гуляць, калі гэта не прынясе задавальненьня, а толькі сьлёзы наварочваюцца…

Схадзіў учора сьпярша ў заакраму, набыў таблетак, накарміў яго. Праз тыдзень прадавачка параіла паўтарыць. Малайчынка, усё скушаў. Пасьля зьедзіў яшчэ ў вэтэрынарную больніцу. Прынялі, выслухалі; сказалі, што мы, мякка кажучы, памыляемся, што ня кормім супраць глістоў штоквартал; калі не дапаможа лячэньне - прапанавалі зьвяртацца да іх. З працы па дарозе яшчэ тата зайшоў у вэтаптэку й набыў таксама таблетак - цяпер іх хопіць нам на кучу Дружкоў. emoticon І яшчэ наслухаўся кучу бясплатных парад, як можна атруціць гэтую сволач. Праўда, як бы Дружка не атруціць…

- 10:35:10

Беларуская салідарнасьць

Цэтлікі запісу: Беларусь
via ImageАрлёна

May 23, 2007 - 13:40:22

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/5/067dcd38-09e0-4bcf-b1ed-baa1b46ee3b5.html

Цэтлікі запісу: Беларусь

Гэта добра, што я не пасьпею ўжо напісаць ліст Пашы Севярныцу на катаргу.

- 5:59:44

А сьвiтанак я-ткi сустрэў ;)

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Вой. Нават i не заўважыў, як праляцеў год гэтаму блёгу… Увечары па прыходзе з працы адаспаўся, дык уночы цяпер перачытваў ЖДз, тут старыя запiсы, смс-кi прыходзяць ад некага… Хi, думае, яна раней прачнулася. emoticon

May 21, 2007 - 10:53:49

Валерава новаўвядзеньне дапамагло?

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце мне спадабаўся апошні валяйбол. Людзей паменшала, аднак засталіся самыя стойкія. Праўда, калі й яны пачалі прыдурвацца, як заўжды, хацеў ужо было сысьці. Ды добра, што застаўся. Калі сышлі й яны ўсе, мы правялі сапраўдную трэніроўку. emoticon Г.зн. вучыліся атакаваць/блякаваць/навешваць/падаваць/прымаць і г.д. Калі перайшлі да прыёму з атакі - Іра мяне дык нават зусім ледзь не заганяла сваімі пасамі ў нікуды.

Шкада, што ў нас толькі адзін мяч. Нават для чацьвярых гэтага мала было, а як будзе болей людзей ахвотных заняцца ўсур’ёз?.. 

- 10:16:07

Рэкляма й піяр

Цэтлікі запісу: праца, жалезьзе

А ўсё-ткі не дарма я прыдумаў гэтае ноў-хаў: вылучаць значком “навінка!” ў прайсе асобныя мадэлі тэлефонаў: практыка за апошні тыдзень паказала, што іх ахвотней пакупнікі разьбіраюць. Выдатна, яшчэ адным спосабам болей дурыць галаву людзям. emoticon

Тое ж самае тычыцца і вітрыны. У мінулыя выходныя разабралі ўсе фоцікі, што выставіў на яе. А да гэтага ляжалі яны і ляжалі б яшчэ доўга. emoticon

Ну і яшчэ крышачку пра ліставаньне. Разумею ж сам, што гэта чыстае вады піяр, ці зноў тая самая рэкляма… Не зьбіраўся падпісвацца надалей на “Прэсбол” жа. Але вось даслалі ліст з запоўненым квітком на маё імя і напамінам пра тое, што падпісацца патрэбна да пэўнага чысла. Дробязь, а прыемна. Узгадаў забыты ліст зь ЭШКН, на які зьбіраўся ў рэшце рэшт адказаць…

Нарэшце падлучыў учора свой бяздротавы камплект. Набыў здуру пад ps/2, дык трэба ж было нешта зь ім рабіць – замовіў сабе перахаднік з двух гэтых кантактаў на usb. А заадно й з ide/sata -> usb. Пакуль што ю-эз-бішак хапае, дзякуй Богу. emoticon Праўда, вінт цераз гэты перахаднік падлучаецца ўсё адно неяк без асаблівага жаданьня. Але ўсё адно лепей, чымся той flexi drive, што скавытаў са сваімі вентылятарамі так, што музыку паслухаць было немажліва. emoticon

Мытарствы з перахадніком для вінту аказаліся яшчэ кветачкамі ў параўнаньні з падлучэньнем клявіятуры й мышкі. Не, выяўленьне іх па радыёхвалях прайшло без аніякіх праблемаў, якія здараюцца могуць здарыцца ў такіх выпадках. Але вось на мышцы папрацаваў хвілінаў пяць, паставіў на зарадку і ад граху падалей працягнуў юзацб старую добрую rx300. emoticon Ну як можна працаваць, калі ўвесь час выскоквае кантэкставае мэню правае клявішы мышкі? А часам сам па сабе "спрацоўвае" яшчэ й левы клік. Што будзе ў гульнях?.. Для клявіятуры давялося вывесьці радыёпрымач наперад, бліжэй да краю стала, бо з тахты працаваць не схацела была. А так цяпер можна будзе лежачы кіраваць. Вось толькі ня ведаю, як кіраваць, калі мультымэдыйныя клявішы не працуюць? Падумалася, што можа сытуацыю выратуе ўсталяваньне дроваў. Дровы апынуліся нейкія дзіўныя, зусім без аніякіх наладак - раней, наколькі я ведаю, можна было кожную з гэтых клявішаў наладзіць на любое заданьне. Зрэшты, неістотна - усё адно яны нават пасьля рыбуту не запрацавалі.  emoticon

А, ну вось нарэшце й дабраўся да першага спампаванага мной бітторэнту - UFO: Extraterrestrials. Цяпер і пад Вістай можна будзе паказаць злым іншаплянэцянам, хто ў іхняй хаце гаспадар. emoticon

May 18, 2007 - 18:56:31

Ліставаньне і ня толькі па пошце

Цэтлікі запісу: photo, чалавечкі

Колькі дзён таму С́арачка абвесьціла, што наш стары добры rammstein.ws адчыніўся цяпер наноў. emoticon  Нават ня ведаю, што там - трэба рэгіцца наноў - і ці варта: столькі часу прайшло… А яна, мяркуючы па ўсім, павінна зараз па Эўропах катацца.

Учора Гугль Аналітыкс апавесьціў пра свой новы выгляд. Пакуль што асабліва не разьбіраўся, аднак самыя патрэбныя мне функцыі знайсьці стала цяжэй, а інфарматыўнасьці на адной бачыне - болей.

Сёньня БАЖ адказала наконт вынікаў майго удзелу ў ФотаPositive. І хоць (IMHO emoticon) мае фоткі ня надта (па мастацкай вартасьці) адышлі ад пераможцаў, усё ж зразумела, што раён і рэспубліка - розныя ўзроўні. Удзел быў варты таго.

May 17, 2007 - 22:27:06

Пакуль яшчэ ўражаньні сьвежыя

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Усё-ткі я наведаў гурток “Юны скульптар”. А то б іначай і ня ведаў, што наш ЦДзЮТ месьціцца ўжо ў двух будынках. Віталь (кіраўнік гурту, малады чалавек прыкладна майго ўзросту), пэўна, прыняў мяне можа за якога журналіста і ахвотна выказаўся ў тым ліку і пра ўсё набалелае. Я й ня думаў, што змагу літаральна засыпаць яго пытаньнямі. Ну, як заўсёды: памяшканьня свайго нармалёвага пад майстэрню атрымаць немажліва, ды яшчэ й гэтае абяцаюць адабраць; матар’ял для працы (гліну) закупляе цалкам за ўласныя грошы. Голы энтузыязм падтрымліваецца хіба толькі, калі надаецца свае творы прадаваць. Шкада, калі яго перацягнуць куды: такімі людзямі не раскідаюцца.

Паказваў сваю калекцыю твораў, што мелася на месцы; а таксама тое, што ўжо разышлося па ўсім сьвеце, але застанецца ў фотаздымках. Там усяго хапала: і скульптуры, і бюсты, і салонкі\перачніцы\цукерніцы, і мэдальёны, й пячаткі, і (будучыя) сьвяцільнікі… Ну чым я мог яму дапамагчы ў ягонай бядзе? Я ўзгадаў, дарэчы, што ён, бывае, заходзіць да нас у якасьці кліента, ды пакуль што ня мае кампутара. Віталь падзяліўся, што хоча зрабіць з астатніх фотак, што нераздрукаваныя, яшчэ альбом кшталту партфоліё. Дык хоць у гэтым я змагу яму памагчы. Значыцца, недзе праз тыдзень-другі будзе ў мяне ўся ягоная калекцыя (у фотках, канечне). Разьвіталіся задаволеныя цікавым знаёмствам (спадзяюся) абодва.

А было гэта пасьля таго, як ужо разышліся хто куды з памінак… Роўна год таму зь невялічкім быў тут сама, у гэтых жа суседзяў, каб дапамагчы ім выносіць труну маці. Цяпер вось – яе мужа… А ў асноўным з Адамам мае зносіны збольшага мой тата. А вось сёньня ўрэшце знайшлі агульную тэму для гутаркі, хоць і нядоўга: ён ехаў праважаць сваю радню назад у Менск. І вось цяпер іх нічога практычна з нашым местам ня лучыць…

- 22:08:18

Калісь я быў маленькі, а ён - вялізны

Цэтлікі запісу: чалавечкі

На днях пабываў-ткі дома ў Сяргея. Пазнаёміў мяне са сваімі дачушкамі. А вось жонку ягоную я зусім, высьвятляецца, не памятаю. Нават на адзіным фотаздымку, што захаваўся, я не пазнаў ні сябе, ні тым болей брата. Недзе ж і ў нас такая фотка павінаа быць, значыцца. А з усяго вясельля ў мяне застаўся хіба адзін успамін: што ў самым ягоным разгары я неспадзявана пачаў плакаць. Відаць, ужо тады эгаізм даваў пра сябе ведаць, разумеючы, што ў нашага найлепшага кватаранта цяпер пачнецца сваё ўласнае жыцьцё… Добра хоць, стусаваліся на глебе помачы па кампутары.

Гэххх, хацелася яшчэ столькі пакалупацца зь ягоным кампом, каб давесьці да розуму; фільмаў ізноў жа – Гоблінскі «уладар пярсьцёнкаў» яго відавочна пацешыў – ды позна было, а яшчэ й навальніца пачалася. Значыцца, яшчэ прынамсі аднойчы завітаю. У адваротнай дарозе ўтыкаў у бліскі маланкі, што запальвала нам на колькі імгненьняў дзённае сьвятло. Ды нават удзень рэдка бывае так сьветла ад яе emoticon.

Сяргей, выявілася, таксама ня супраць быў бы паезьдзіць з такім фоцікам у пошуках зуброў (яны ў іх ходзіць вольна!) І ён таксама здымае паламаныя пасьля навальніцы дрэвы, і таксама шкадуе, калі з сабой ня ўзяў відэакамэры і нешта праз гэта засталося таямніцай для астатніх… А яшчэ ж у дарозе сустракаліся бліскі ў вачох зайцоў і хвасты лісак… Лаваць іх ня сталі, бо яшчэ невядома, хто б каго пакусаў. Але ўдзень падкарміць спаймаць можна было б паспрабаваць…

May 16, 2007 - 11:43:13

Ммм… Флюіды даляцелі?

Цэтлікі запісу: верш

*зіма*мароз*сьнег*

*з*табой*не*сустрэцца*

*дашлі*sms*

*каб*я*змог*сагрэцца*

———————————————–

(*)Хведар*Самотны

May 15, 2007 - 15:00:39

А, усё-ткі пішуць жа!

Цэтлікі запісу: Беларусь

Вой, я ж і забыўся, што колькі дзён у мяне ляжыць нераспакаваная капэрта. Ізноў чарговы спам прыслалі БХД-шнікі, але цяпер дык і сапраўды варта падпісацца за скасаваньне чарговага дэбільнага закону (той, што пра рэлігійныя арганізацыі).

May 14, 2007 - 18:55:12

Нарэшце дачакаўся гэтага моманту

Цэтлікі запісу: праца, тэхналёгіі

Трэцая вагняліска абнаўлялася ў мяне штодня.

Нарэшце сёньня заўважыў: дадалася адваротная сумяшчальнасьць. Вярнулася мая любімая тэма "Мэтал фо фаярфокс"! emoticon

- 16:20:56

Пампуючы Убу́нту і Кубу́нту

Цэтлікі запісу: тэхналёгіі

Хех, слова Уб́унту ў перакладзе азначае "надта складана перакласьці па-ангельску" (і па-беларуску таксама emoticon). ©

Сутнасьць ідэалёгіі ўбунту - у веры ва ўсеагульнае пагадненьне ва ўзаемапомачы між людзей, альбо як там выразіць "a person is a person because of other persons".

А яшчэ замовіў сабе халяўны CD з гэтай Убунтай, што мне так ужо пачынае падабацца, па пошце. Усё адно ніхто лісты ня піша. emoticon 

- 14:35:54

Ну і каб жыцьцё мёдам не здавалася

Цэтлікі запісу: shit happens

Вось ня думаў, што нашая Бошка можа паламацца. Дакладней, я ніколі ні пра якую сваю рэч ня думаю, што яна можа паламацца. А калі ў каго ў хаце нездаровая атмасфэра - дык ад гэтага і бытавая тэхніка перастае працаваць. Вось зараз у пацьвярджэньне свае тэорыі ўзгадваю, што бацькі вельмі перажывалі, "як бы яна не зламалася"…

Хаця Гена сьцвярджае, што гэта ўсё ад пастаянных перагрузак. 

- 14:15:36

Вах, ажно пачытаць прыемна :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Ну і - не зусім па храналёгіі, бо парадавала першым. Цілі-мілі-трамка. Вы што, усе змовіліся, што мая ўсьмешка здольная хоць каго-небудзь парадаваць? emoticon

Шкада толькі, што загаданае ўчора ня зьдзейсьнілася… emoticon 

- 12:42:02

Вах, ажно пачуць прыемна :)

Цэтлікі запісу: слуханка

Бо закалупалі калегі са сваім новым модным трэндам aka Пушной; дык учора ўзгадаў, што ёсьць яшчэ такі Майстар, як БоніНеМ. Сёньня першая навіна на ягонай бачыне - тры дні таму выйшаў новы альбом! emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design