Абнаўленьне апошняе вэрсыі зла
Учора ўпершыню пасядзеў пад ёй у сэціве, бо дастаў віндозны дыфэндар пішчаць, што антывірусныя базы месячнае даўніны. Абнаўленьні да Вісты пампаваць праз дайл-ап не было сэнсу. 
На працы ўпершыню паспрабаваў наладзіць лякалку. АйПі-шнікі прапісаў, як і патрабуецца, а працоўную групу нават мяняць ня стаў - вінда сама знайшла ўсе кампы ў сеткавым вакольлі. Хоць нешта добрае.
Абнаўленьні да самое Вісты й да ворду з эксэлям спампаваліся і паставіліся, якія аўтаматам, а якія ўручную. А вось Дыфэндар гэты - мала таго, што сам па сабе паскудзтва, дык яшчэ й абнаўляцца ня хоча. А сам жа больш жа ўсё вопляў разводзіць, што не абноўлены. Ён што, ня ведае, што ён ў маздай не інтэграваны і без праблемаў можа нарвацца на адключэньне?..
