We are the greatest!

May 14, 2007 - 11:17:37

Не зразумейце мяне ў панядзелак

Цэтлікі запісу: верш

Мама дарагая! 

Мне абрыдла весяліцца, мне абрыдла піць-курыць,

І таму рашыў жаніцца, бо хачу сям’ю стварыць.

Мама дарагая, справа маладая,

Ды ніхто ня можа ведаць, што яго чакае.

 

Вось дзяўчына з Талачына: праліць-мые, як машына,

І гатуе смачны торт, праўда, з твару – чысты чорт.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Вось дзяўчына з Рагачова: прыгажосьці цераз край,

Толькі скажа пару словаў – хоць ты вушы заціскай.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Прыгажуня з Магілеву – вусны як чырвоны мак,

Толькі ўсё глядзіць налева, ну а гэта – кепскі знак.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Стэфаніды, Яны, Раі – тут нявестаў цэлы лес.

Выбіраю, выбіраю… Мне цікавы сам працэс.

Мама дарагая, справа маладая,

Усе хлопцы жонак маюць, а я выбіраю.

Мама дарагая, справа маладая,

Усе хлопцы жонак маюць, а я пачакаю!

———————————— 

© Крамбамбуля

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/05/14/p402/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design