Ліставаньне і ня толькі па пошце
Колькі дзён таму С́арачка абвесьціла, што наш стары добры rammstein.ws адчыніўся цяпер наноў.
Нават ня ведаю, што там - трэба рэгіцца наноў - і ці варта: столькі часу прайшло… А яна, мяркуючы па ўсім, павінна зараз па Эўропах катацца.
Учора Гугль Аналітыкс апавесьціў пра свой новы выгляд. Пакуль што асабліва не разьбіраўся, аднак самыя патрэбныя мне функцыі знайсьці стала цяжэй, а інфарматыўнасьці на адной бачыне - болей.
Сёньня БАЖ адказала наконт вынікаў майго удзелу ў ФотаPositive. І хоць (IMHO
) мае фоткі ня надта (па мастацкай вартасьці) адышлі ад пераможцаў, усё ж зразумела, што раён і рэспубліка - розныя ўзроўні. Удзел быў варты таго.

Участие - это уже много
Показал бы фотки, а?!
Comment by BelЦікаўка — May 19, 2007 @ 19:14:01
Дык я ж паказваў некаторыя. Павер, там няма мастацкае вартасьці.
Comment by Renessaince — May 20, 2007 @ 14:00:00
Поверю, но всё же проверю
Comment by BelAngel — May 20, 2007 @ 21:20:46
а мне понравилась лужа
Comment by Niki — May 23, 2007 @ 21:05:53
Ты, пэўна, мела на ўвазе адлюстраваньне людзей у рачулцы?
Comment by Renessaince — May 25, 2007 @ 10:54:41