Казакі
Паглядзеў нізку гэтых мульцікаў. Добрыя, антывайсковыя, з заўсёдным старым нязлым гумарам… Зь ненавязьлівай музыкай у стылі Ўкраінскае народнае, але з улікам кантэксту таго, што адбываецца на экране. Усё зразумела без аніводнага слова.
Добра, што я нарэшце паглядзеў тое, пра што ўсё даўно чулі, а некаторыя нават бачылі. Праўда, дагэтуль ня ўсе - цяпер навярстаюць.
