Усё адно усё ў адну…
…смс-ку ня зьмесьціцца (на калямбуры пацягнула).
- Учора дадаваў новых фотак/пераглядаў свой фотальбом. Той, што апошняе вэрсыі. Нават сьмяяўся быў са сваіх жа раней зробленых
камэнтароўподпісаў. На радасьцях пачаў падпісваць далей. Мне падабаецца мой фотаальбом! Толькі, блін, зусім з галавы выляцеў генэральны спонсар "Сваёй гульні"…
- Учора дачакаўся-ткі аповеду пра сустрэчу двух харошых чалавечкаў, дык мог спаць са спакойнай душой і нават бяз сноў. І хоць ніхто не будзіў - прачнуўся сам за паўгадзіны да працы. Сёньня чуў, што чамусьці ўначы зваліўся некуды мабільнік, а зраньня яшчэ паўгадзіны яго шукаў, пакуль Michelle, тэлефануючы пад дзьвярыма, спрабаваў улезьці ў хату.
Пакуль улез - заставалася мала часу. Хапіла толькі на знаёмства з маім нованабыткам. Таму пасьнедаць атрымалася ўжо толькі ў абед. 
- Ну і яшчэ раз напамін, прыйшоў па пошце. Хоць і нічога не заслужыў - а ўсё адно прыемна.
"Шаноўны сябар!
Сёння, 1 чэрвеня, у 18.00 у офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (Мінск, пл. Свабоды, 17-304) адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў акцыі "ФотаPositive".
Запрашаем Вас на імпрэзу."А можа й добра, што нічога не выйграў, а то нават не было б каму й прыза забраць.
- А сёньня, панаставіўшы нейкіх (сам ужо не памятаю якіх) прымочак, з дапамогаю РэпГету дабіваўся першае запампоўкі з РапідШары.

- Ну і яшчэ абнавіў нарэшце тэму аздабленьня на сваёй (любімай) мабілцы. Завецца яна "Нокія_Н60_сырыэс_фо_М600". Ну а якую ж яшчэ: болей жа нармалёвых вытворцаў тэлефонаў, акрамя гэтых двух, і не засталося.

Телефон хоть нашёл, соня?
Comment by BelAngel — June 1, 2007 @ 19:26:34