We are the greatest!

June 8, 2007 - 15:05:57

Не люблю партрэтнае фота

Зранку (каторы пад абед) сабраўся ў горад, апрануўся ў белае, прычасаўся, паглядзеў (у якія гады) у люстэрка – нават перадумаў пастрыгаць свае пасмы. Але ў здымках перадаць прыгажосьць сябе ня здолеў: не люблю свае партрэты, у тым ліку й аўта. Праўда, не спрабаваў яшчэ спрабаваць па ўсіх канонах партрэтнае здымкі, але тут гэта немагчыма было, стоячы перад люстрам. Мама чамусьці толькі не падтрымала ідэю па афарбоўцы ў чорны колер (праўда, ня ведаю, чаму яна думае ў чорны, калі трэба ў сіні). emoticon

Праславіўся ж наш басэйн на ўсю Эўропу краіну, дык думаў, што зайду – і людзі ўсё-ткі будуць там купацца. Але сьпярша па дарозе зайшоў у палацык – а мо’ яшчэ лукашысцкія дэпутаты ня зьехалі. Але, відаць, яны на той час ужо пайшлі піць. І есьці. Затое якраз Юрась чакаў з адкрытымі дзьвярыма. Ізноў абмеркавалі, куды ехаць і на чым; якія равары купляць, якія не… Дарэчы, вырашылі, што ня варта купляць равары, якія паламаюцца. Параіў яшчэ палётаць на дэльтапляне, хаця сам яшчэ не спрабаваў. Аднак кажа, што адзін зь іхніх працаўнікоў штотыдзень абавязкова палёт зьдзяйсьняе – і нічога, жывы ўсё яшчэ. emoticon Гэх, далекавата толькі дабірацца да гэтага дэльтадрому, а з фоцікам нібыта можна будзе, але ж гэта ізноў усяго толькі са словаў. Увогуле гаварылі-гаварылі і пра лядовы палац, і пра магчымыя пэрспэктывы продажу пЫва на тэрыторыі парку (бо на шляху з цэнтру ажно да палацыку ўжо нідзе болей яго набыць немажліва – я пра гэта даўно бухцеў сабе) – сонца ж прыпякае; і пра басэйн, які ёсьць і які будзе; і што будзе з горадам далей… Размову перапыніла тэлефанаваньне – Юрася чакала праца.

А, яшчэ ж перад гэтым усё-ткі спыніў свой выбар не на «Прессболе», хай сабе яны й прыслалі пэрсанальнае запрашэньне падпісацца. І не ў апошнюю чаргу з-за таго таксама, што ў іх… нейкае лісьлівае стаўленьне да чыноўнікаў, якія таго ня вартыя хаця б таму, што маразм узьвялі ў катэгорыю дзяржаўнае ідэалёгіі (гэта ж так у іх цяпер завецца?). Ня ведаю, ці падтрымае высока ўзьнятую плянку першага чытанага мной нумару часопіс «Arche» й надалей, але наколькі я праглядаў назовы іхніх артыкулаў – гэта заўжды злобадзённа. Ну а па насычанасьці – думаю, што аднаго нумару ў месяц мне якраз хопіць, каб пасьпець асэнсаваць усё да прыходу наступнага. Гэта як “Наша Ніва” – чытанка якраз на тыдзень расьцягваецца, і тады атрымоўваецца больш асалоды. Але вось аднаго не зразумеў: чаму на нашым паштовым аддзяленьні ёсьць толькі каталёгі беларускае-маскальскае-украінскае прэсы. Раней прынамсі такога не было. І я ня бачу больш мажлівасьцяў выпісаць “National geographic”. emoticon

На басэйне насуперак маім чаканьням нікога не аказалася з купцоў. Відаць, усе чулі пра забарону купаньня. Уяўляю, што робіцца тады на возеры… Зрэшты, навошта ўяўляць, калі можна ўбачыць усё на ўласныя вочы? Тым болей, што па дарозе там прадаецца пЫва… emoticon

Пакуль кармілі, я фоткаўЧаканьні спраўдзіліся хіба часткова. Адток плыўцоў з басэйну не павялічыў такіх на возеры (куды ўжо іх там болей). Ну, да таго, што кліенты зьвяртаюцца, пытаюцца нешта, вітаюцца (я іх ва ўпор не памятаю!), то я ўжо прывык. А вось калі неспадзявана гукнула да сябе нейкая прыгожая цётачка ў акулярах і з загарам… То я сьпярша нават не пазнаў у грыме нашую супрацоўніцу. Я, між іншым, ня проста так апынуўся падалей ад натоўпу, а толькі сабраўся спаймаць птушку, што так прыгожа ціўкала з кустоў.Яна так і не зьявілася на аб’ектыў за ўвесь той час, што мы загаралі. Але затое сьпявала бесперапынку. Замест яе нам папазіраваў лебедзь. Дакладней, гэта я нібы папарацы ўлез са сваімі пяцьцю капейкамі нахабна пад ягоную кармёжку ў пастаронніх людзёў. Лебедзь, відаць, прывык да такіх знакаў увагі – а там набраўся цэлы натоўп зявакаў – і пасьля, скончыўшы ласавацца, падзякаваў нават крыламі ў паветра. Пасьля чаго працягнуў курсіраваць побач, нікога ў ваду з таго боку не пускаў і ўвогуле не сумаваў відавочна без свае (прыгажэйшае) палавінкі.

Адкрыў купальны сэзон, пазагараў згарэў, схадзіў пасушыўся на валяйбольчык. Зьявілася ідэя ў суботу зьбірацца ня ў душным памяшканьні, а тутсама, пад адкрытым небам. Патэлефанаваў Валеры з гэтай прапановай, але яны ўжо ўсё й так вырашылі. Цудоўна. Можа быць, гэтым разам не давядзецца ў камандзе выслухоўваць гаворку, ад якое вянуць вушы. Выйграваць – прыемна, але калі нават ад дзевак брыдоты – гэта нармалёвая гаворка… Аднае партыі зь мяне хапіла.

На той час мне болей не хацелася загарацьЗ Натальляй Віктараўнай загарэлі, упэўніліся ў абсалютнай нікчэмнасьці глянцавых глямурных часопісаў. Думаю, ніхто лепей за нас у той час не разумеў, што хоць як пара мы й выглядалі дзіўнавата (ну канечне, такая розьніца ва ўзросьце), але затое разбавілі адзін аднаму ягонае самотнае… Ну, па дарозе дадому яшчэ паелі марозіва. І гаварылі, гаварылі… Дзіўна, што нават на працы столькі ніколі не было часу пагаварыць. А вось цяпер нарэшце адарваліся пра ўсё. Добра ім па два выходных (гэххх), то б яшчэ й сёньня працяг быў. Толькі ўжо іх дваіх з сяброўкай перагаварыць было б цяжэй. emoticon А вось партрэтнае фота не люблю.

Пабачыў абвестку пра забраць пасылку на пошце зь Нідэрляндаў. Гы. Яны ўсё-ткі прыслалі мне на замову кружэлку з "Убунту"! На выкананьне замовы спатрэбіўся амаль месяц.

А батарэек для пульту для свае акустыкі так і не набыў. emoticon

3 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/06/08/p436/trackback/

  1. Ммм… а зачем тебе красит волосы??? У тебя хороший свой цвет. А подстричь кончики чуть-чуть можно, чтобы волосы быстрее росли.

    И что это за бассейн?

    Comment by Niki — June 8, 2007 @ 19:38:06

  2. Вось якраз-то ўжо мой колер - ня чорны, а яшчэ сівое ўкрапляецца.
    Няўжо ня чула, што між іншых наш басэйн аднесены да ліку тых, дзе забаронена купацца - фуфлыжная палачка завялася.

    Comment by Renessaince — June 9, 2007 @ 10:26:40

  3. Обязательно полетай на дельтаплане - это же здорово! полёт!Красота! Впечатления! И не забудь рассказать об этом друзьям, т.е. и нам в том числе ;)

    П.С. Я же всегда говорила, что общение это хорошо. Тем более в неформальной обстановке 8)

    Comment by BelAngel — June 11, 2007 @ 0:52:14

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design