Першы блін… пабачым як
Вырашыў, што магу адмовіцца ад усяго, але ня ўзяць з сабой фоціка… НІЖАФТО! Добра, што яго было дзе пакінуць і дзеля гэтага была нагода павітацца з Васілінкай.
Пачаў сустракаць знаёмых яшчэ ў аўтобусе, і яны ўсе таксама ехалі на тэставаньне. А пасьля яшчэ знаёмыя знаёмых, і г.д., аж да электрычкі. У ёй нам падымаў настрой дуэт гітары й гармошкі, пасьля сьпеваў якога ва ўсім вагоне зазьялі ўсьмешкі. А яны яшчэ пажадалі посьпехаў у тэставаньні ўсім, па кім гэта было бачна (гы-гы, нават на хадзе яшчэ некаторыя дазубрывалі), а астатнім - добрага шляху. Парадавала, што столькі людзей абралі беларускую мову.
У аўдыторыі ўсім давалі ўласнаручна выцягваць нумаркі, дзе каму сядзець (а потым высьветлілася, што гэта яшчэ й нумар варыянту адначасна). Але наперад забягаць ня будзем… Я выцягнуў… ну канечне ж, свой улюбёны нумар (праўда, не памятаю які - здаецца, гэта быў 43-ці
). Увогуле на нашым шэрагу атрымаліся ўсе праз адзін. Такім чынам, я апынуўся сядзець між двума дзевачкамі. І - што самае галоўнае - ля вакна, бо дыхаць і так не было чым…
Нарэшце - раздача варыянтаў. Ого, іх ажно 10, і ўсе адпаведна месцам, так што мой спадзеў на сьпісаць у каго-небудзь растаяў, як ранішняя раса (асьлі яна была
). А яшчэ як раздалі самі заданьні - то я ўвогуле перастаў думаць, што пакіну аўдыторыю калі ня першы, то прынамсі адзін з такіх. Хех, калі хто абіраў беларускую мову з-за таго, што яе нібыта лягчэй здаваць - то памыляўся:там усё зроблена з мэтай заблытаць мазгі абітурыентаў. Затое я для сябе вынес новага, што па-беларуску правільней будзе казаць
Некаму не "не хвалюйся", а "не бяры ў галаву".
У сэнсе - я гэта ведаў, канечне, але ўжываць пачну толькі цяпер. Дарэчы, Нехта ў няведаньні спрабавала абудзіць мяне ў той дзень, хоць я ўжо быў на вакзале. Але наперад забягаць ня будзем…
Нарэшце выйшаў з аўдыторыі (на памяць не падаравалі блянк з заданьнямі
) і адразу запЫваць сваё гора сканчэньне тэставаньня. Ну і закусваць таксама. Разрываўся нямаўшы і паміж жаданьнем наведаць
Натальку, і яшчэ неабходна проста было й да Алеся пасьпець… Да таго ж - калі да Наталькі, то таксама б давялося тлумачыць не праз блёг, а так проста, што я забыўся ў Берасьці. Але ня будзем забягаць наперад…
Па дарозе даведаўся, што ў сувязі з рамонтам дарогі мне давядзецца ісьці да бліжэйшага прыпынку тралікаў праз амаль усю Камсамольскую. То па дарозе наведаў яшчэ й берасьцейскую цырульню. На ўласнай галаве пераканаўся, што нашыя й іхнія - зямля й неба (у адпаведным парадку): пасьля мыцьця такія мяккія мае валасы ніколі яшчэ не былі; ніводнага "зачэпу" нажніцамі валасоў; ну й пасушылі фенам (!) не засушваючы (!). Праўда, дорага, але раз на паўгады - ня так і сьмяротна
.
Нарэшце дабраўся ў госьці да Алеся, там адабралі неабходныя для нашага "юнага скульптара" Віталя такія-сякія паштоўкі (і для сябе таксама я знайшоў цікавы прыклад аздабленьня Фотажопай), і ўжо зусім галава звальвалася з плячэй у стол, таму прылёг падрамаць. Абудзіў мяне Алесь крыху пазнавата, таму па дарозе ў гэтую самую дарогу набыць нічога ўжо не пасьпяваў, але нарэшце набыў батарэек у свой пульт ад акустыкі. А, ну й маме "сюрпрыз" у выглядзе чахла для ейнае новае мабілкі, якую яна так пакуль што й не прыняла. 
Назад - я й не падумаў, што канечне ж, паўэлектрычкі будзе занята абітурыентамі, і яшчэ палова зь іх выйдуць на нашай чыгуначнай станцыі. Але нават усе ўперліся сесьці. У тым ліку - і ў аўтобусах. Ну, калі ня сесьці, то тут ужо пастаяць няцяжка было. Нарэшце ў родным горадзе, нарэшце наталю смагу. ды што ж такое: два дні запар - два адбітыя горлышкі!!! Куды, дарэчы, падзеўся мой адкарковач?.. 
Шкада ўсё-ткі, што болей няма каму падараваць мяккага велізарнага шабачку.

Попыталась представить тебя списывающим - не получилось
Когда уже будут известны результаты трудов?
Comment by BelAngel — June 14, 2007 @ 7:30:58
Ну вось, затое цяпер мне ня трэба ў кожным камэнце перапраўляць літару А.
Comment by Renessaince — June 14, 2007 @ 10:18:02
Лень - двигатель прогресса
Так что там с результатами?!
Comment by BelAngel — June 15, 2007 @ 0:12:41
1. Амэн, сястра.
2. Спакой нам толькі сьніцца.
Comment by Renessaince — June 15, 2007 @ 10:25:07
2. В цветном варианте хоть снится?!
Comment by BelAngel — June 15, 2007 @ 23:27:43
да, знаю, когда и что рассказывать нелегко. и не стоит… но когда все получится, обязательно похвастайся!
з.ы. Будешь в Бресте, заходи в гости.
Comment by Niki — June 17, 2007 @ 20:35:27