We are the greatest!

June 26, 2007 - 13:48:01

Лягенда пра адданасьць

Цэтлікі запісу: шабачкі, чытанка, люрцік

Аднойчы, даволі даўно, сустрэліся ў вялізным мітусьлівым сьвеце дзьве самотныя душы - Чалавек і Сабака. Малады пустэльны сьвет быў акутаны начною цемраю, толькі на недасяжнай вышыні велічна маўчалі зоркі, засьвечваючы ўсё наўкол сваім ільдзістым мігценьнем. Сабака блукаў па лесе, зьнянацку ў вочы яму ўдарыла сьвятло. Наблізіўшыся і асьцярожна глянуўшы з-за дрэва, Сабака ўбачыў касьцёр, а каля яго нейкую істоту. То быў Чалавек.
Сабака зьмерз, ён вельмі хацеў падысьці да цёплага полымя, але ён не наважваўся…
Тым часам Чалавеку вельмі хацелася есьці, трэба было ісьці ў лес паляваць, аднак было ўжо зусім цёмна, і ён не наважваўся…
У гэты час з кустоў на ўзьлеску зьявіўся Сабака, у ягоных зубах была дзічына. Сабака павольна падышоў і паклаў здабычу да ног Чалавека. На падзяку Чалавек паклікаў Сабаку бліжэй да вогнішча. Потым яны раздзялілі позьнюю вячэру на дваіх і селі глядзець на зоркі. Чалавеку нясьцерпна схацелася працягнуць руку і закапацца пальцамі ў густой сабачай поўсьці, а Сабака ў гэты момант жадаў адчуць дотык чалавечае рукі… Яны заснулі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, і ва сьне дыхалі ва ўнісон. Гэтай ноччу ўпершыню адышлі страх і холад суворага старажытнага сьвету. А ранкам Сабака зразумеў, што ўжо ня здолее сысьці, а Чалавек - што ня хоча яго адпускаць.
Тады Сабака сказаў: «На знак вечнае адданасьці я дару табе адзінае, што маю, - маё жыцьцё. Цяпер яно прыналежыць табе».
І Чалавек адказаў: «На знак вечнае падзякі я абяцаю захоўваць твой Дарунак ў самым надзейным месцы - у сваім сэрцы».
Чалавек працягнуў руку, і Сабака ўклаў туды сваю лапу. Іхнія вочы стрэліся, у іх скакалі языкі полымя, якія сталіся сьведкамі Клятвы. І ў гэтае імгненьне пустэча ў іхніх душах зьнікла…
…З той пары прайшло шмат часу, але ў вачох любога сабакі і дагэтуль жыве сьвятло таго даўняга вогнішча. Яны з надзеяй ўглядаюцца ў людзкія твары, намагаючыся ўбачыць там цёплыя водбліскі з адказ. Але ў вачох Чалавека вагнявыя іскры даўно згасьлі. Ён стаў захоўваць у сваім сэрцы вельмі шмат патрэбных і практычных рэчаў, і неўзабаве Сабачаму Дарунку не засталося ў ім месца. Тады Чалавек кінуў яго Сабаку: «Забірай!» - і пайшоў сваёй дарогай. Але Сабака ня змог узяць свой падарунак: высьветлілася, што ён ня ўмее парушаць Клятвы. Тады ён ціхенька адступіў у цень і незаўважна пайшоў увасьлед за Чалавекам, не адрываючыся гледзячы цёмнымі і вільготнымі ад гора вачмі на ягоную бестурботную і абыякавую сьпіну. А Сабакава жыцьцё так і засталося ляжаць на дарозе. З цягам часу яно зцерабілася ад штуршкоў, запылілася і зараз ужо не здаецца Чалавеку скарбам. Зазвычай ён яго проста не заўважае, але асьлі раптам спатыкаецца аб яго - не задумляючыся змахвае прэч са сваёй дарогі. Яму няма як, Чалавек усё нешта шукае й шукае ў велізарным сьвеце. І знаходзіць шмат усяго, але нішто ня здольнае ўваскрасіць сьвятло ягоных вачэй, а таму ўсярэдзіне холад і змрок.
А Сабакі жывуць і паміраюць у чаканьні цуда. Яны вераць, што аднойчы Чалавек узгадае. І пакліча: «Мне ізноў неабходныя твае любоў і адданасьць, толькі яны могуць выратаваць мяне ад адзіноты і ацаліць счарсьцьвелае сэрца. А я зноўку буду клапаціцца пра цябе, як абяцаў тады… Вярніся, Сябар!» І тады Сабака усьміхнецца і адкажа: «Мне няма чаго вяртацца, я й так заўжды быў побач з табой».
Вы думаеце, што гэта ўсяго толькі казка? Тады зірніце ў вочы стрэчнаму сабаку…

via  Скажена Чепарашка

7 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/06/26/p476/trackback/

  1. ;-)

    Comment by Niki — June 26, 2007 @ 23:18:12

  2. Глаза -это самое-самое привлекающее внимание. Они почему-то всегда мне кажутся у собак печальными…

    Comment by BelAngel — June 27, 2007 @ 13:44:26

  3. І я крыху хнык таксама.

    Comment by Renessaince — June 28, 2007 @ 13:11:21

  4. 2 Ренессансик: Кстати, да, глаза у тебя немного грустные

    Comment by Niki — June 28, 2007 @ 18:52:42

  5. Звычайныя шабачкавыя вочы.

    Comment by Renessaince — June 29, 2007 @ 8:13:39

  6. Хотелось бы увидать “незвычайныя шабачкавыя вочы” - чтобы почувствовать разницу, так сказать 8)

    Comment by BelAngel — June 29, 2007 @ 19:36:50

  7. Шэршэ ля шабачка.

    Comment by Renessaince — June 30, 2007 @ 9:43:48

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design