We are the greatest!

June 26, 2007 - 14:26:16

Беларуская “салідарнасьць”

Цэтлікі запісу: верш

Беларуская школа

- Добры дзень у хату! Мы да Вас са школы.

Просім прабачэньня, як прыйшлі ня ў час…

Ах, якія ж дзеткі ў Вас – чыстыя анёлы!

Можа б, Вы іх аддалі ў беларускі клас?

- Вот яшчо прыдумалі! Мы не панімаім

І рабёнка порціць Вам не аддадзім.

Мы ж яму навекі жызнь эцім паламаім,

Мы ж такіх прапясьцвіеў тут нагарадзім…

- Што Вас так спалохала, адкажыце шчыра?

Перад нашай моваю столькі ў нас пазык.

- Перастаньце, мілые, разайдзёмся сь мірам, -

Да каму он шчас нужон, этат Ваш язык.

Вот яшчо за горадам слышыцца часамі,

Как па-беларускаму людзі гаварат…

Толькі мы наслушалісь: із дзярэўні самі,

Да і школу кончылі там жа акурат…

- Дык у чым жа справа? Пасьля гэтай школы

Вы ж не занядужалі? Не здурнелі ж Вы?

На кватэру гледзячы, жывяце няквола,

Ані род ні страцілі, ані галавы…

- Бросьце агітацыю! Эта ўсё пустое,

І ня віжу пользы я ад такіх зацей.

У дзярэўню сьездзіце: ат ўрэмён застою

Вашай мове бацька мой вучыт там дзяцей.

Вот і палучаюцца дзеці с чудзясамі:

Едут с мовай сельскаю ў горад ўсё раўно…

- Вы даруйце – зь вёскаю мы разьбярэмся самі.

Што зь іх атрымалася – нам і так відно…

- Значыт, намякаеце на маю зарплату?

Толька зра стараецесь: ўсё ў мене акей.

Тут у нас ня Грузія, не Літва, рыбяты,

Не прайці паліціке тут у нас такей!..

- Вы ўсё ж падумайце аб дзіцячым лёсе,

Можа быць, і прыйдзеце да якіх высноў…

Мы на Вас разьлічваем, мы Вас вельмі просім,

І праз тыдзень па адказ вернемся ізноў…

* * *

- Вы саўсім не са школы! Эта ўсё толькі ролі.

Пад учыцеля каждый у мяня тут касіл.

Беларускія класы не нужны нашай школе!

Я гдзе нада узнал, я гдзе нада спрасіл.

Ён стаяў у дзьвярох, як на браме Шумахер,

Разказеліўшы рукі, поўны волі і сіл,

Ён сказаў: - па-дабру, убірайцеся нахер!

Я гдзе нада узнал! Я гдзе нада спрасіл…

_____________________________________

© С.Сокалаў-Воюш

1 Comment »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/06/26/p478/trackback/

  1. А у нас в школе всегда был один специализированный белорусскоговорящий класс :)

    Comment by BelAngel — June 27, 2007 @ 13:41:57

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design