А цяпер - пра новыя цуды прыроды!
Маем мажлівасьць да 08.08.08 прагаласаваць за нерукатворныя мясьціны альбо помнікі (то бок, прыродныя). 
Маем мажлівасьць да 08.08.08 прагаласаваць за нерукатворныя мясьціны альбо помнікі (то бок, прыродныя). 
Гэта я вырашыў чытаць часопіс Нэшэнэл Джыагрэфік хаця б цераз рсс, дык празь яго высьветліў (неяк запозьнена), што ўжо агалошаныя вынікі галасаваньня па новых сямі цудах сьвету.
| |
|
||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|
||||||||||||
![]() |
|
||||||||||||||
![]() |
![]() |
|
|
![]() |
![]() |
|
|||||||||
| |
|
|
|||||||||||||
| |
![]() |
|
|
||||||||||||
| |
![]() |
|
![]() |
|
![]() |
|
|
||||||||
| |
|
|
|
|
|||||||||||
| |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Трэба ж гэта было такому здарыцца, каб двойчы сустрэцца ў дарозе з Танькай. Першы раз яшчэ на пэроне, дзе яна ўпарта не хацела мяне заўважаць, і калі б я ня стаў прыглядацца спрасонку, дык і не павіталіся б зусім. Ды й ехалі ў розных вагонах, таму й не пагаварылі як сьлед. А другі раз калі спаткаліся ў мэтро - я на ўваходзе ў вагон, яна на выхадзе - дык тым болей не да таго было: мы былі ўжо са сваімі экскурсыямі. Гэххх… Затое ў вагоне гэтым разам (цікава, а ці яны ва ўсім цягніку аднолькавы фільм круцяць?) паказвалі "Кін-дза-дзу".
Узгадаў, што так і не паглядзеў яе цалкам, дык хоць быў у курсе таго, што адбываецца, бо каб пачуць усе дыялёгі пэрсанажаў, трэба было вой як слых напружваць… Ужо другі раз запар фільмы ўлучаюць з ціхім узроўнем гуку. Разумею, што гэта нібыта для таго, каб не абудзіць тых, хто сьпіць, але зь іншага боку пасажыры, якія глядзелі фільм, вельмі мала чаго здолелі разабраць.
Ну добра. Зьезьдзілі з братам патраціць грошы на "Экспабеле", заадно даведаўся, што ў тым жа сама кірунку будуць і Баравая, і Бараўляны, дый нават вадаспад-пра-які-ніхто-зь-менчукоў-ня-ведае
, там паблізу. Менск круглы, ага.
Абедалі ў беларускім аналяге "Пузатай хаты". Гэххх, не аналяг, а так, падабенства невялічкае. Затое пЫва ў ёй (ну не памятаю, як гэтая кавярня завецца, нешта вытворнае ад "біг-маку") таксама даражэйшае, ніж у простых крамах; і наеўся да адвалу - двайную порцыю замовіў жа.
Ды так, што болей цэлы дзень есьці не хацелася, як мяне ні ўгаворвала сонейка (папсаааа!!!
)
Па дарозе да паесьці і на спатканьне, дарэчы, знайшлі офіс "Сляйдару". У такім прэстыжным месцы, ды яшчэ й унутры ўсё прыгожа, і з дырэктарам пагутарылі "па душах". Адным словам, калі б гэта была камандзіроўка, то праграму-мінімум я б ужо выканаў.
Але - наперадзе была праграма-максымум…
Ёсьць-ткі і ў Менску зацішныя мікрараёны. Болей за тое, яны яшчэ й зялёныя (нават у нас іх пасьля марафэту да "дажынак" меней засталося). І яшчэ спадзяюся, што гэта ня ўсе такія спакойныя месцы, у якія мы завіталі. У працэсе азнаямленьня
ТанькАладкі з маім мінулым жыцьцём узгадаў яшчэ столькі чалавечкаў, з якімі варта было б проста пагаварыць, калі б не нагаварыцца… А падчас прагляду фотак у гасьцёх зразумеў шмат чаго новага, пра што раней толькі здагадваўся… Але здагадваўся ў правільным кірунку.
Першае, што запомнілася ў знаёмстве зь Ізяй пасьля таго, як яна крыху сьцішылася гаўтакаць і пачала прыглядацца - гэта ейныя вочы. Большую частку часу яны былі пераляканыя. Пакуль яна не пачала давяраць і прызвычайвацца засынаць пад пагладжваньне маёй нагі.
А праводзілі да траліку ўжо дружнай… эээ… гурбой. І ў прамежку між сном ў гасьцёх і варочаньнем на лаўцы ў электрычцы ўсю ноч я падтрымоўваў свае павекі запалкамі.
На наступны дзень вытрымаць наплыў кліянтуры аказалася недастаткова: паехалі сьвяткаваць перанесены Ваняшаў дзень народзінаў. Пасьля прыроды спалася яшчэ лепей, і добра, што гук у тэлефоне быў адключаны: ўвесь вечар тэлефанаваў брат. А няма чаго карыстацца невядомымі нумарамі. 
Да нас прыпёрлася самая ненавісная вусатая скаціна адчыняць лядовы палац. Жыхары навакольных дамоў ужо папярэджаныя пра недапушчальнасьць выгляданьня са снайпэркамі з вокнаў. Пад’яздныя шляхі крый Божа, танкі перакрытыя.
Ніколі не пераставай быць дзіцёнкам, Рычард! Ніколі не пераставай адчуваць, чуць, бачыць і радавацца такім цудоўным рэчам, як паветра, маторы, гукі й колеры што вакол цябе. Насі сваю бяскрыўдную маску, асьлі гэта трэба для таго, каб абараніць дзіцёнка ад сьвету, але ведай, сябра, што асьлі ты не захаваеш у сабе гэтага дзіцёнка, то састарэеш і памрэш.
Брата перакідаюць на Расею. Камандзіроўкі могуць цягнуцца да двух тыдняў. І гэта толькі пачатак.
Цікава, а ці хацела б Нехта вось такога СонЭрыка… У ім жа таксама ё тачскрын. (Адказваць паклаўшы… нагу на ногу) 
І яшчэ вось такое здараецца: ляжаў пярсьцёнак сабе на дне, ляжаў, а пасьля - гоп! - і знайшоўся. Аба што гэта я? А, вось ляжалі ў нас паўгады гэтыя няшчасныя два тэлефоны, а пасьля ў адзін дзень - хрысь! - і зьніклі. Што б гэта азначала? А! Відаць, сёньня быў ня СонЭрыкаў дзень…
У Нямеччыне таксама хапае пашлякоў і хамаў. Але адрозьненьне ад Беларусі ў тым, што там яны не стаяць ва ўладзе.
© Альгерд Бахарэвіч
Так-с… З аддзелам па барацьбе з кантрафактнай (ці кантрабанднай?) прадукцыяй яшчэ не сутыкаліся.
Праўду сказала Наташка: "на працу як на вайну - ніколі ня ведаеш, што цябе можа чакаць".
Яшчэ на пэроне заўважыў гэтую дзяўчыну незвычайнага выгляду. Сьпярша падумаў нават, а ці ня з фэсту гіпі, што ладзіўся нядаўна ва Ўкраіне, яна вяртаецца. Хаця чаму ў нас сядала тады?.. Потым выявілася, што мы ‘шчэ і ў адным вагоне едзем. А пасьля, як я ўжо крышачку адаспаўся, яна ўрэшце перестала бегаць па вагоне і перасела да мяне (высьветлілася, і месцы ў нас былі побач). Пры гэтым яна чытала нейкую кніжку пра тое, як добра жылося у Маскаліі пры Ардзе (я ўжо чуў гэтую тэорыю праз газэту "Сакрэтныя дасьледваньні", таму зацікавіўся). А пасьля кінула кнігу і пачала чытаць нешта з друкаваных аркушаў. І вось тады, калі я заўважыў у іх слова ЖЖ, болей ужо ня здолеў стрымацца. Такім чынам, я стаўся трэцім чытачом будучага артыкулу
Марыйкі пра беларускі сэгмэнт лайвджорналу. Яна да таго ж аказалася гаваркая і… Шкада, што я пачаў прыставаць да яе амаль перад самым Менскам, таму выгаварыцца яна не пасьпела.
А ў нас яна, высьветлілася, апынулася на запрашэньне жонкі самога Хадановіча. Ось так.
Сьпярша наведаўшы БДУІР, даведаўся шмат новага. Пачну па храналёгіі, то бок з добрае навіны. Брат больш-менш як мог інфармаваў мяне ўсе гэтыя дні пра ход падачы заяваў і пра тое, колькі чалавек маюць большыя за мяне сумы балаў па тэставаньні. Але высьветлілася, што ён ня ўлічваў пры гэтым яшчэ мой атэстат, што давала мне дадаткова 97 балаў і я выходзіў практычна ў аднаасобныя лідары па конкурсе набраных балаў.
А вось дрэнная навіна - гэта калі я даведаўся, што мяне ня возьмуць на бясплатнае завочнае навучаньне тым ня меней, бо трэба мець стаж хаця б адзін дзень працы па сумежнай спэцыяльнасьці…
Ну што ж… Прайшоўся яшчэ на ўсялякі выпадак па каледжах - і там прынялі б на завочнае бясплатна, але гэта яшчэ 4 гады лішнія… Вырашыў паспрабаваць, можа здуру ў БНТУ атрымалася б бясплатна прасунуцца.
А па дарозе заўважыў адно маляўнічае месцайка з разнастайнымі відамі гарачых блінцоў. Нягледзячы на тое, што замовіў з грыбамі і сырам - усё адно гэткі пах прывабіў вераб’ёў таксама. Ну на есьціся яны не наеліся, наіўныя, затое папазіравалі няблага. Нават перад тварам праляталі з гэтай мэтай
(хаця я думаю, ухапіць блінца хацелі), але мае рукі занятыя былі ежай, таму маю тое, што маю.
Ні фіга і ў БНТУ таксама прасунуцца на халяву ня выйшла, дык пайшоў здавацца назад у БДУІР - там у 1,5 разы аплата за навучаньне меншая. Там у прыёмнай камісыі яшчэ пакрычэлі крышачку адно на аднаго з чалавекам, які спрабаваў мне давесьці, што ў Беларусі па-беларуску запаўняць дакуманты нельга; пасьля не сыходзіўся ў нас зь ім агульны працоўны стаж, бо ў выпісцы з працоўнае кніжкі не было запісу пра маё навучаньне ў вучэльні; а напрыканцы дзяўчынка з камісыі сказала, што ў мяне найвышэйшы бал з усіх, хто дагэтуль у іх здаваў дакуманты і што я б без праблемаў паступіў на бясплатнае. Далі яшчэ сьпіс прафэсыяў, па якіх я магу папрацаваць хоць дзень, каб мяне перавялі на гэтае безаплатнае навучаньне. Хех, але як… Так што радасьці асаблівае не атрымалася з гэтае нагоды: вучыцца-то я паступлю зь верагоднасьцю 99% (астатні 1 адсотак - гэта калі, напрыклад, Мухавец паплыве ў адваротны бок ці калі я здохну - прычым у апошнім выпадку мяне-то залічаць усё адно…), але гэта ня штука, а вось вучыцца яшчэ ж трэба неяк будзе
. Ды, зрэшты, развагі прэч, бо мяне ўжо зачакалася
Аладка, якая дзеля гэтага ўцякла з працы… 
Цудоўная чалавечка адразу ж атрымала ад мяне… Не, пакуль што не па ілбе, а розныя сюрпрызыкі, ад якіх сьвятлее ў пакоі. Прынамсі, у
Наталькі было так.
Пабегалі - заставалася на ўсё пра ўсё гадзіну да адыходу цягніку; нічога не забыліся нікому аддаць, здаецца; пабеглі да вакзалу. Гэххх, ізноўкі гэтая беганіна. Давялося ўскокваць у першы вагон, што трапіўся, і ісьці да сваіх драўляшак палову цягніку. Усё, што не нагаварыліся, пасьля дапісваліся смс-камі/дазвоньваліся мабілкамі. Ці ня ўсё…
Блін Аладка, ну хацеў жа сьцісла!
Мдзя… Зьяўленьне маё ў паліклініцы нават а 10-й гадзіне было таксама пасьпешным, а бацькі выпраўлялі сунуцца мяне туды за нейкім чортам яшчэ раней. Да таго моманту, калі я нарэшце дарваўся ўзяць у рэгістратуры картку, зразумеў, навошта людзям выкарыстоўваць яе як веер - сапраўды вельмі дапамагала. Але гэты быў усяго толькі першы кабінэт…
Заадно пасачыў за ходам касмэтычнага рамонту будынку паліклінікі, павывучаў іншыя будынкі, у якіх яшчэ не бываў (вох і параскідвала кабінэты паліклінікі гэтая перабудова), ну і насіўся ад аднаго зь іх да другога бы… ну, які-небудзь венік, адным словам.
Пасьля абеду засталося прайсьці ўсяго нічога, чым нямала зьдзівіў настроеную скэптычна маму. Пару разоў у бегатні, дарэчы, між кабінэтамі перастрэліся і перакінуліся колькімі словамі з адной прыгожай чалавечкай, якая таксама праходзіла медкамісыю і ўсё ў чарзе трапляла ці то перада мной, ці то пасьля. Але яна, відаць, стартавала раней за мяне, і таму па абедзе мы ўжо не пабачыліся…
Андрусь яшчэ вельмі цікавы чалавечык. Колькі разоў ужо пераконваўся - і гэты дзень ня стаўся выняткам - што ён тэлефануе да мяне спытацца што-небудзь датычнае працы акурат у такія дні, калі ў мяне выходны. Даводзіцца пасьмяяцца зь ім разам (каторы ўжо раз) і перанакіраваць яго да свайго калегі.
А калі нарэшце гэта ўсё пекла скончылася, дык пакуль на скутары - папёрся за горад вывучаць месца ўзьлёту/пасадкі дэльтапляну. Шкада, высьветлілася, што ў гэты дзень ён ня лётаў. Так і не зразумеў, дзе яго будзе шукаць пры жаданьні.
Наведаў па дарозе дахаты вузел электроннае сувязі зь вядома якою мэтай.
Там мяне абнадзеілі: мадэм яны прадастаўляюць бясплатна на ўвесь час карыстаньня adsl-ем. То бок абсалютна бясплатна. Ну ў сэнсе - калі абраць пэўны тарыфны плян. Чамусьці я менавіта яго й абраў.
Вольныя парты ёсьць, мадэмы таксама, здаецца; засталося толькі чакаць. Учора калега ўжо падключыўся. А на працы пачаўся кліенцкі бум па набыцьці adsl-мадэмаў.
На вечар засталося забраць нарэшце Валеравы кыеўскія фоткі і паказаць іх адразу Баранчыку з Настай, каб яны мне што-небудзь пракамэнтавалі. Фоткі зь іх рабіць, канечне, ня мела сэнсу, ібо гнусмас. Затое фотак зь іншых фоцікаў выбраць было ў каго.
Мдзя… Вось мне й давялося праводзіць ім экскурсыю па гэтых фотках; бо ўсё, што яны бачылі тамака са сваёй экспэдыцыяй, так і ня здолелі мне ўцямна адкамэнтаваць. Яшчэ раз упэўніўся, што мы значна болей атрымалі, паехаўшы асобна цягніком і правеўшы там 2 дні (дзякуй,
Аладка).
Дарэчы, усталяваны новы рэкорд па размовах слуханьні Таньку па тэлефоне. Дзьве гадзіны - такога выніку мы й блізка не дасягалі нават з… Прывітаньнямі, адным словам, завочна абмяняліся.
Учора зайшла-ткі на працу Наташа. Сама. Бо цяпер і нагода была (ну нібыта), а яшчэ сказала, што і надалей прычына будзе часьцей заходзіць. Гэта стаўся яе першы дзень працы цераз дарогу ад мяне.
Яшчэ з часоў майго перабываньня на ўкраінскай зямліцы пачала дазвоньвацца Наташа. Сама. Я падняў нарэшце слухаўку, калі быў ужо ў Алеся. Нагодай для тэлефанаваньня быў нейкі фэст. Толькі ня той, скуль я вярнуўся, а нейкі ў Пінску. Але я настолькі быў стомлены, што нават зусім неяк яе абламаў. Пагаварыць не атрымалася. А назаўтра яна не зайшла.
Брат вельмі цікавіўся маімі ўражаньнямі ад паездкі. Таму давялося пазнаёміць яго са сваім блёгам. А то так і будзе думаць, што на лайвджорнале сьвет клінам сышоўся. Быў зьдзіўлены, столькі шмат пра мяне даведаўшыся (і гэта ён толькі запісы на апошняй бачыне прачытаў!). Прапанаваў ісьці ў журналісты. Можа й шкада, што ў яго няма халяўняга інэту… Глядзіш – і я б чаго-небудзь новага для сябе пра яго адкрыў.
А, ну і яшчэ – я ганаруся за свой блёг каторы раз (куды ўжо болей, здавалася б).
Цераз дзень аднаго за адным пабачыў Юру, а пасьля Міхалыча. Зразумелі, выслухалі. Радыя былі і будуць бачыць у іхнім каляктыве. Высьветлілі ўсё, што незразумела, адным словам. Міхалыч прапанаваў пасьля паездкі (іхняе; дзякуй Богу, ехаць ёсьць каму й так) пачынаць усё спачатку. Абы жаданьне было.
Цікавы й насамрэч атрымоўваецца вынік, калі паспрабаваць гуляць у гульню, запрапанаваную Валерам на апошнім моладзевым. Толькі ў мяне гэта своеасабліва. А таму
Наталька зусім неяк блізка да сэрца ўспрыняла самы вядомы верш 22-га псальма.
І пачала ўжываць імя Госпада ўсуе цераз кожную фразу. Але ж – для мяне – гэты верш ёсьць сама ні на што заспакойваючым. Дык трэба і ёй таксама ўцяміць было б…
Наталька ж, дарэчы, шчэ перадала навіну, што ўжо месяц як сямейка Жэнькі складаецца з трох чалавечкаў. А пачыналася ўсё з Жэнькавага знаёмства са сваёй будучай жонкай на адпачынку ва Ўкраіне. Ды яшчэ пару год пасьля вяртаньня на радзіму яны жылі кожны ў сваім горадзе. Памятаю нават, што калі Zenya на адведзінах Наталькі ўпершыню паказаў мне свой абручальны пярсьцёнак, і тады ‘шчэ ягоная жонка нейкі час працавала ў Менску… А цяперака вось – хутка можна будзе ўжо езьдзіць у адведкі да яго самога. 
Нарэшце знайшоў
Аффу ў асьцы. Гы, яна насамрэч не памятала, адкуль я ведаю ейную адрэсу. Асьвяжыў ёй памяць. Патлумачыў, што й як усё непрыгожа атрымалася. А хацелася зусім інакш.
Абяцала прыслаць нешта прыемнае ў адказ (ну, гэта неістотна) і разабрацца з
Ахяронам. Вось і цудоўна. Спадзяюся, гэтае непрыемнае здарэньне ў мінулым.
Затэлефанаваў у суботу Баранчык. Я ня стаў адмаўляцца ад мажлівасьці пабываць на канцэрце Патліса. Фігня, што ён аказаўся ня ў Кобрыні: туды мы ўсё адно заяжджалі. Фігня, што тата забраў з сабой на экскурсыю фоцік: сытуацыю хоць неяк (ну вельмі слаба неяк, канечне) мог выратаваць гнусмас аднаго з падарожнікаў. Фігня, што ўпершыню была мажлівасьць пакранаць рукамі прыгожага матылька (у рэшце рэшт ён аказаўся мёртвы), хоць і ня сфоткаўшы. Але калі я сеў і нагастрыў вушы слухаць канцэрт… Хех, а тут такое. Ледзь стрымаўся ад жаданьня адразу сысьці. Вось чаго дабіўся Баранчык. Добра, адным словам, што яго не было ў гэты час побач. 
Ну што заставалася рабіць: пачаў слухаць малітоўнае. Праўда, нічога новага ў параўнаньні з нашай царквой не адкрыў, канечне, тым болей што прапаведаваў Валера. І ў пошуках сродкаў для прыцягненьня ўвагі аўдыторыі ён пачаў несьці такую лухту… Ну паказваць наглядна-алегарычна – гэта яшчэ куды ні шло. Але як пачаў трындзець поўную ахінею пра віно і бактэрыяў, што яго робяць…
Жаданьне пайсьці дахаты пешкі вярнулася ізноў. Усе, хто быў у царкве, падчас гэтага аповеду яшчэ й сьмяяліся! Можна было, канечне, пасьмяяцца зь іх, але гэта той выпадак, калі хутчэй трэба было б плакаць. Цемрашальства ў баптыстаў, значыцца, жыве й квітнее. Ну добра моладзь, а няўжо Валера сам ніколі ў жыцьці ня чуў пра малочнакіслыя бактэрыі; пра, напрыклад, прынцып дзеяньня ўгнаеньняў у сельскай гаспадарцы; ды хаця б пра пераварваньне ежы ў страўніку, у рэшце рэшт! Наведаньне царквы ў Квакенбурзе, такім чынам, сталася першым і калі не апошнім, дык дакладна апошнім з Валеравай прысутнасьцю. А мажліва, й ня толькі гэтае царквы. Гэх, шкада, да ўніятаў далёка…
Учора ішоў, разважаў пра ADSL і адпаведна ўзгадаў, што некуды зьнік зусім Віцяня. Зручная рэч – мабілафон. Ну што ж, як я й чакаў, ён ужо месяц як у Слуцку. І зь ягоных словаў, няблага нават уладкаваўся. Званок стаўся прыемнай нечаканасьцю, дык заадно й выгаварыўся, ну яшчэ й памарыў. А я, калі што, ведаю, дзе ўзяць ADSL-мадэм, толькі трэба будзе яшчэ па цане Віцяню пераканаць. 
Але ж зусім невыпадкова Рэнесансік папытаў у мяне пра Zenya…
І я так даўно аб ім нічога не чула.
Загарэлась, падумала, абавязкова яго знайду. Нават калі Мірку пампаваць прыйдзецца
Але, як гаворыцца, на лаўца і звер бяжыць. 
Niki (20:07:06 11/07/2007)
что нового у тебя?
zenya (20:08:12 11/07/2007)
та чтотут особо нового )
zenya (20:08:13 11/07/2007)
нас трое )
Niki (20:08:23 11/07/2007)
уже? O:-)
zenya (20:08:28 11/07/2007)
ну )
Niki (20:08:35 11/07/2007)
сын/дочка?
zenya (20:08:39 11/07/2007)
юлька)
Niki (20:08:46 11/07/2007)
поздравляю!!!
zenya (20:08:51 11/07/2007)
угу )
Niki (20:09:17 11/07/2007)
и насколько вы уже выросли?
zenya (20:09:37 11/07/2007)
мэсяц)
Niki (20:09:58 11/07/2007)
ооо! уже большие *THUMBS UP*
Niki (20:10:06 11/07/2007)
скоро папу за нос цапать будет
zenya (20:10:18 11/07/2007)
))
Вось так. Нас ставае больш.
З.Ы. А я вось думаю, можа й добра, што Жэнька раней нічога не казаў. Затое якую прыемную нечаканасць зрабіў! 
Пакуль дзяўчаткі адсыпаліся за мяне й за сябе, я пасьпеў вывучыць свайго начнога кампаньёна, прычасаць і дапамагчы пазбавіцца ад лішняе поўсьці. Аблазіў увесь пакой. Нават пачаў знаёміцца з творчасьцю Біла Гэйтса. Нарэшце яны палічылі, што 11 гадзінаў раніцы – не такая ўжо й раніца.
Бо яшчэ заставалася нявырашанае пытаньне з фоткамі, а наперадзе працяг экскурсыі.
У суботу мімаходзь пазнаёміліся ‘шчэ зь Іруськавым папугаем, а цяперака нават пасябравалі, ды яшчэ як! Ён мне ўвесь час нешта даказваў і намагаўся ўхапіць за палец (але не дастаў), а я яго – за хвост (і ўхапіў!). Пагаварылі зь ім па душах, адным словам, і пайшлі разграбаць нафотканае.
Высьветлілася, што аднае кружэлкі для ўсіх фотак замала, але затое для маіх фотак зашмат аднае флэшкі. Так я застаўся з носам і ў чаканьні лістоў ад
Аладкі, ну й ад
Іруські заадно з будучымі фоткамі, у тым ліку і з "Зэніту".
Так і не зразумеў, дзе ў 2004-м годзе Майдан змог зьмясьціць столькі людзей. Хіба што ў падземным горадзе.
Дзе я кінуў у фантан манэтку не загадваючы абсалютна ніякіх жаданьняў, а чамусьці падумаў, што дзеля таго, каб вярнуцца. Хех. Вярнуцца ў Кыеў?..
Нешта гэта я не падумаў… Хіба што толькі памачыць ногі ў Дніпры. Ну а астатнія хто жаданьні пакідалі, а хто й даведаўся, што беларусам нечага падобнага ў сябе стварыць не атрымаецца хаця б з тае прычыны, што ў нас няма грошай-манэтак у прынцыпе. Затое
Рудзік у якасьці сатысфакцыі атрымаў цэлую пячатку з нашым гербам. Хех… А Іруська яшчэ й значык "за свабоду". І заўважыла ж… Цікава было б паглядзець на яе ў беларускім прыкідзе. Глядзіш, з часам і вывучыць мову.
Недарма не хацеў частаваць горіховий торцік. Ну не атрымалася ў нас зь ім ужо зь першага разу, калі перад ад’ездам падсілкоўваліся на разьвітаньне ў Падольскай "Пузатай хаце". А затое я ў таго ж Рудзіка ўпершыню ўбачыў шырока вядомы ў вузкіх колах вінтажны Філіпс з зарадкай акумулятараў на два тыдні.
Чыгуначны вакзал нарэшце пабачыў, толькі калі мы ўжо беглі на цягнік. І тое - так, мімаходзь. Насіліся бы ўгарэлыя, разьвіталіся з усім кагалам тых, хто ведае Аладку ў Кыеве… Пасьпелі. А, яшчэ ў гэты апошні дзень, калі мы наразалі экскурсыю па другім коле, за 500-гадовай ліпай сустрэў-ткі кітайцаў. Праўда, яны мне здаліся болей падобныя ці то на карэйцаў, а мо’ й увогуле япошкі былі.
Нарэшце і я атрымаў мажлівасьць павывучаць хоць нешта: Анёлка набыла сабе падабенства таго прайгравальніку, якога й я некалі здуру думаў сабе прыдбаць. Праўда, з гэтым айРыварам пацацкацца давялося зусім мала: надта ён просты. А можа, гэта й добра?
А вось я ў сваім тэлефоне доўга яшчэ пасьля паездкі знаходзіў розныя (прыемныя) сюрпрызы.
На вакзале ў Менску нават не давялося затрымоўваць надоўга Аладку: якраз трапіўся недарагі цягнік да Берасьця, бо трэба было разгрузіцца ў Алеся і забраць свае сэртыфікаты. Але разьвітаньне - гэта самае цяжкае…
| А як па полі-полі мышка бяжыць, А за ёй БТР… Як гэты час перажыць, Раскажы?.. |
Яшчэ на пэроне перад ад’ездам затупіў і пераблытаў час прыбыцьця з сёньняшняй датай. Гы, на такой хуткасьці нават самалёты ня лётаюць.
Так што цуду не здарылася, і давялося ў цягніку адседзець і адляжаць усе астатнія мяккія месцы, што засталіся. І тое яшчэ добра, што вагон агульны - а месцы ў ім пляцкартныя. З усіх бакоў зручны цягнік, адным словам, калі б не пасажыры… Двое зь іх на сядзеньнях насупраць усю дарогу вырашалі свае бізнэсовыя справы з дапамогай выкладзеных на стол мабілак. Прычым іх было тры штукі на дваіх. Таму яны тэлефанавалі неяк не па чарзе, а ў адвольным парадку.
І яшчэ трындзелі пры гэтым на ўвесь вагон. Калі ўжо такія занятыя - хай бы сабе на аўтамабілях езьдзілі, ці шо… Хутчэй усё-ткі. Дарэчы, мая суседка зьлева - сьпешчаная дзяўчынка-шкалярка - таксама стамілася ехаць, але замест таго каб шукаць прыемнае, пачала скардзіцца маме і ўсім, хто ёй тэлефанаваў, на тое, як яна задаўбалася, як у яе ўсё баліць, наколькі зручней езьдзіць аўтобусамі і г.д. і да т.п. У рэшце рэшта мама ад яе ўцякла
на іншае месца… Бо ёй да таго ж абрыдла слухаць усю дарогу ляпатаньне двух суседзяў за сьценкай, якія спрабавалі мэдытаваць на гарэлку і спрачаліся пра гэта з правадніком.
Працягнуў тупіць і на іншым транспарце - гарадзкім. Паколькі свая галава не варыла - дык паслухаўся (здуру) гараджанаў і паехаў на Партызанскі цераз Кавалёўку! Дакладней, ледзь не паехаў, бо вылез і зрабіў усё-ткі перасадку на 4-ы маршрут. Шкада, што гэта аказаўся не аўтобус, а тралік… Мне дайшло, што я еду не туды, толькі калі "4-ка" пачала паварочваць на "банк"… Далей пайшоў пешкі.
Так надзейней.
У Алеся новыя кватаранткі… А я думаў, узяў дастаткова пЫва. Хех, канечне, з такой колькасьцю спажыўцоў я пакінуў усю двухлітроўку ў Берасьці. І, як і чакаў, ня надта парадаваў Алеся прывезенай макулатурай. Але што ж паробіш: палітычныя жарсьці цяперака ў Кыеве сьцішыліся… Затое Алесь наталяў смагу па ўкраінскай мове з крыніцы газэты Ўкраінскага патрыярхату праваслаўнае царквы.
Ведаю, у якой краме ніколі не зраблю пакупак. Не, не таму, што ніколі не пабываю ў ёй. А таму, што ні ў водным "сэканд хэндзе" не прадаецца такі плашч, што мне патрэбны! А новы ён будзе, хутчэй за ўсё, занадта дарагі… Апошнім прыпынкам перад маёй дарогай дахаты стаўся "пушкінскі" ўнівэр. Вось і ўсё, сэртыфікаты на рукох, і цяпер урэшце нічога не замінае мне хутчэй дабрацца да пасьцелькі. Як заўжды, зьнясілены, поўныя штаны ўражаньняў, і… шчасьлівы.
Стала сёньня ні з таго ні з сяго глючыць, вылятаць і прасіць рыпаірыцца з дапамогай сваёй dbtool. Прапусьціў адзін раз базу цераз гэтую штучку і - я цяпер магу бачыць, што пішу!
Днямі брат канчаткова паведаміў дату вясельля.
Мама адразу абвясьціла рэжым жорсткай эканоміі.
Цяпер мне даводзіцца бегаць шукаць халву па ўсім горадзе самому. 
Неўзабаве пасьля праходу ўкраінскае мытні стала сьвятлець, і пакуль
Нехта адсыпаўся за дваіх, я стаў вывучаць невядомую зямліцу.
| Проходить Микола повз сусідського двору і бачить: сусід берези зрубує. - "Грицько, ти навіщо це робиш?" - "Та тут москаль проходив нещодавно, побачив березки і каже: "Родина!.." Я йому, кацапу, покажу "родину"!!!" |
Насамрэч перагоны мала чым адрозьніваюцца ад нашых краявідаў, калі ехаць цягніком. Ну а тыя прыпынкі, якім кланяюцца толькі электрычкі – якія яны могуць мець асаблівасьці? Але! Яны мелі адно істотнае адрозьненьне ад нашых. Так, там усё падпісана на ріднай мове. Ну, а яшчэ надвор’е нагадвала пра сябе касымі кроплямі на шкле.
Першае ўражаньне пра Кыеў, што запомніцца надоўга дзякуючы здымку – гэта Дніпро. Мост, унізе баржы, выспа, ізноў мост, цеплаходы, рэстаран на вадзе… Рэдкі шабачка даплыве да сярэдзіны Дніпра. Ну і адсюль жа добры від на самую высокую, відаць, скамянелую постаць у горадзе – Радзіму-маці. Добра, што перад ад’ездам мне выпадкова трапіліся фотаздымкі так званых мэмарыяльных помнікаў Кыеву, так што надалей я іх шукаў збольшага ня столькі аб’ектывам, колькі проста вокам. Бо іх і так ужо дастатне ва ўсіх ракурсах зроблена.
За дзень перад ад’ездам
Іруська ўжо папярэджвала мяне, што абавязкова зьбіраецца пагуляць з Танькай па Андрыіўскім спуску. Я думаў, ён адметны тым, што мае асаблівасьць некуды спускацца. Як жа я памыляўся… Калі ехалі машынаю на месца нашае дыслякацыі на бліжэйшыя два дні, я зразумеў, што Кыеў – гэта суцэльныя спускі/пад’ёмы. І што калі яны адсутнічаюць на працягу ну хаця б паўкілямэтру – то вы ня едзеце, а плывяце.
Але плаваць нам не было як – даводзілася лётаць, каб пасьпяваць за транспартным патокам. Нягледзячы на ўсе павароты/схілы/пешаходаў-якія-не-адрозьніваюць-ходнікі-ад-дарогі, езьдзіць павольней за 80 км/г у Кыеве лічыцца, відаць, сьмяротным грахом. Ня ведаю, што ім давядзецца зрабіць, каб кіроўцы і пешаходы пачалі прапускаць адзін аднаго на чырвонае сьвятло. Хіба скасаваць увогуле зялёнае.
Разьвітаўшыся зь “Дзядзем Федзем”, мы пайшлі знаёміцца з апартамэнтамі Іруські. Ну я ўжо чуў, што нейкі Макінтош, а яшчэ айПод, але каб вось прапусьціў такога шабачку… Вырашылі, што паколькі гаспадыня кватэры з Танькай будуць спаць удваёх, то мне справядліва будзе забраць яго ў ложак да сябе.
А яшчэ Іруська надоўга запомніць (і мы, спадзяюся) беларускую “кілбасу” з лупінамі, усю такую жоўценькую…
Ледзь не звар’яцеў, убачыўшы, як мы застопілі аўтобус. Пасьля такога я быў бы гатовы да ўсяго, што заўгодна, але высьветлілася, што гэта такія маршруткі. Яшчэ раз від з мосту над Дніпром – і мы ў архітэктурнай Мэцы Ўкраінскай сталіцы – Кыева-Пячорскай Лаўры. Усё-ткі мне здалося, што да яе было 153 прыступкі.
Дарэчы, я ўжо звыкся з думкай, што мяне чакае экскурсыя ў расейскамоўным асяродку, і таму асабліва было прыемна пачуць на фэстывалі народных рамёстваў, што ладзіўся акурат у гэты дзень на тэрыторыі лаўры, украінскую мову. І ня толькі ад людзей мастацтва, а і ад шматлікіх наведвальнікаў. Гасьцей, між іншым, было шмат. І турыстаў. І ўсялякіх крутых іхніх фоцікаў (ууу). І латкоў з усемагчымымі сувэнірамі. Але гэта характэрна было ня толькі для гэтага фэсту, а ўвогуле для любога месца Кыева, дзе можна раскласьці тавар. Прадавалася ўсё магчымае й немагчымае. Але пра гэта наперадзе. Вось так, з “шуткамі ды прыбаўткамі”, зьбіраючы “макулатуру” для Алеся і хаваючыся ад дажджу пад парасонамі, мы ўступілі ў нешта такое, за што яшчэ трэба было плаціць. У сэнсе – за ўваход.
Надвор’е, між іншым, было жудаснае. Зь Іруськавае кватэры вуліца выглядала так сонечна, што я нават здуру думаў ня браць з сабой куртку – ды болей навучаныя дзяўчынкі пераканалі.
Увесь час дзьмуў моцны вецер, і добра яшчэ, калі ён проста здуваў сьпякоту прэч – але калі яшчэ да гэтае сумесі дадаваўся й дождж… Вось так усё й мянялася: “то дождж, а то вецер, ці сонца кепска сьвеціць…”
На тэрыторыі нечага-такога-за-ўваход-на-што-трэба-плаціць пабывалі на выставе мікрамініятураў Мыколы Сядрыстага. Вось дзеля чаго варта наведваць Кыева-Пячорскую лаўру (дзякуй, Танька)! Наўрад ці калі дзе яшчэ такое ўбачу, хаця б нават таму, што ўэб-бачына ці то музэя, ці то гэтага творцы ўсяго прадастаўленага на выставе, не працуе.
А ўсялякія камяні-цэрквы-трупікі манахаў паглядзець можна і яшчэ дзе-небудзь пры жаданьні.
У суправаджэньні ўсемагчымых турыстаў (так і не пабачыў між іх кітайцаў, як у Празе) патрапілі ў суседзтва да ўсемагчымых маладых. Новасьпечаныя мужы з жонкамі былі паўсюль: той дзень у скароце называўся “07.07.07”, дык мабыць і было столькі шлюбаў. Добра, што пляцоўкі для агляду гораду з вышыні тамака даволі прасторныя… На адной зь іх я ўпершыню пабачыў электрычку мэтро на паверхні гораду. Сьпярша думалася, што гэта звычайны прыгарадны цягнік, але ж – ня можа мэтро праплываць пад Дніпром… Мэтро, дарэчы, насамрэч дзейснае выратаваньне ад усюдыісных кыяўскіх пробак. Але – не ад гармідару. Я нават па наіўнасьці пацікавіўся, ці ёсьць недзе ў іх зацішныя бязьлюдныя мясьціны. На што атрымаў лягічны адказ “у лесе”. Вось так: жыхароў болей, канечне, ніж у Менску, як мінімум удвая, але калі ўлічыць, што невядома яшчэ, ці ня болей тутака прыежжых і іншых турыстаў, дык увогуле галаву можна скруціць. А калі глядзець па бакох на ўсё, што адбываецца - заадно й шыю.
Не памятаю, як звалася тая станцыя мэтро, што трапілася мне сваімі эскалятарамі першай, але ўжо на ёй я стаў заўважаць, што: менскія эскалятары – гэта так, эскалятарчыкі; і хуткасьць іхняя – адпаведна, бы ў чарапахі; а яшчэ (значыцца, гэта ўсё-ткі быў Хрышчацік) мне знаёмыя ейныя пераходы па абсалютна падобнай рэндаранай мапе ў “Контры”. Тэрарызм ня пройдзе!
Спуск з тэрыторыі Лаўры пачаўся ў нас, здаецца, цераз “мост закаханых”, які хутка можна будзе здаваць на мэталалом, нават калі б ён быў зроблены з дрэва.
Надпісы фарбай на парэнчай і аперазаньне стужкамі замянілі замочкі, сашчоўкнутыя, натуральна, парамі. Ну а надпісы ўсё ж, хоць іх і замалёўвалі, выглядае, нядаўна, зьяўляюцца наноў ва ўсемагчымых месцах гэтага масту ад галінак дрэваў да ліхтароў.
Адклаўшы голад фаст-фудам, рушылі рознымі вакольнымі шляхамі (каторыя, як заўжды, карацейшыя) да наступнага пункту харчаваньня. Недзе ў раёне Майдану затэлефанаваў Алік, каб сказаць, што ўкраінскае пЫва я буду частаваць не адзін. Вось толькі разьбіраўся ён у горадзе ня болей за маё (а значыцца, на ўзроўні “ні бэ, ні мэ, ні кукарэку”), то мы яго накіравалі ў пошуках нас пакатацца на мэтро, а пасьля на фунікулёры. І калі мы ўжо падыходзілі да гэтага парому зь Міхайлаўскае да Паштовае плошчы, сустрэлі нашую экспэдыцыю, што высадзілася на берагох Дніпра проста з аўтобуса. Так што Аліку можна было нават нікуды ня сунуцца, а проста пастаяць пачакаць нас ля Міхайлаўскага сабору…
І толькі тады мы пачалі знаёмства з Андрыіўскім спускам.
Уся вуліца ўжываная як бесперапынны гандлёвы шэраг, дзе набыць можна што заўгодна пачынаючы ад манэтаў ВКЛ да гіпэргукавых самалётаў. Ці наконт ВКЛ я загнуў?..
Узгадаў, адным словам, Алесеў наказ прывезьці яму што-небудзь са значкаў, але якіх дакладна – забыўся…
Ды й не было часу разьбірацца ва ўсім тым, што там вывалена. А так бы й сабе нагрузіў паўкілё розных нямецкіх свастыкаў і фашысцкі шалом для скутара.
Яшчэ ўрэзалася ў душу майка з надпісам “Дякую тобі, Боже, що я не москаль”. Наўрад ці што з апошняга пералічанага тут змагло б вось так вольна прадавацца ў нашай краіне…
У канцы гэтага бясконцага спуску нас чакала (вох, ажно зачакалася, бедненькая) “Пузата хата”. Ня ведаю, наколькі разгалінаваная сетка кавярняў з такім назовам у Кыеве, але я вычытаў прынамсі пра тры зь іх. І даперліся сесьці мы ў ёй толькі на трэцім, апошнім паверсе. Так і насіліся зь ежай і назад зьнізу ўверх (повбывав бы!). Але ж пЫва там прадавалася акурат тое, што трэба. Так акрамя “Оболоні” нічога іншага і не вырашыў пакаштаваць, ды й навошта.
| "Грицько! а знаєш, як москалі на наше пиво кажуть?" - "Ні, як?" - "Піііііво!" - "У, повбивав би!" |
Пасьля ўсяго перажытага цяжка было паверыць, што мы прыехалі на “Фестиваль надії”, але мы-ткі на яго патрапілі. Хех, далёка ня лепшыя месцы вылучылі арганізатары для гасьцей з далёкае заходняе Беларусі.
Які сэнс тады было браць біноклі, калі сьпевакоў засланяла трыбуна для выступоўцаў, а сытуацыю ўсё адно выратоўвалі велізарныя экраны паабапал сцэны? У адзін цудоўны момант у аб’ектыў камэры трапіў і я, і ўсе нашыя, хто былі на стадыёне, памахалі мне рукой. А я, бы ідыёт, махаў рукой не ў камэру, а на экран, хоць сто тысячаў разоў заракаўся, што так ніколі не ўчыню. Ну што ж зробіш: папулярнасьць – яна штука цяжкая…
Адразу кінуўся паведаміць брату й бацькам, што гэта ж усё можна паглядзець цераз спадарожнік, але болей на экран не трапляў ужо: пайшоў дождж (а куды ж безь яго), і камэра выхоплівала надалей у нашым сэктары (самым галасістым і жывым, між іншым) толькі парасоны… Вайсковы хор парасонаў мець ня меў права па азначэньні і гераічна сьпяваў пад акампанэмэнт кропляў па брызэнце. Затое калі пасьля выступу Фрэнкліна Грэма на поле пачалі выходзіць людзі – дождж спыніўся, і я мог са спакойнай душой пакінуць нашых (а Алега бяз покрыва ад дажджу) і пайсьці шукаць Аладку…
Саграваліся разам з усім натоўпам зь іхняга форуму ў “Пузатай хаце” нумар іншы. І – нарэшце дамоў, разгрэсьці фоткі й спаць. Мэтро на паверхні зусім не сьвісьціць у вушах. Не было сілаў ні разьбірацца, хто на што злаваўся, ні хто ад чаго стаміўся… Шабачку ў абдымкі. Смс-ку
Жонцы_енарала. Наперадзе быў яшчэ адзін дзень.
Паездка пачалася зь візыту таго страхапудзіла з рэклямы, каторага народная мудрасьць называе голадам. Прычым гэтае пачуцьцё прыйшло, як толькі я сеў на цягнік да Менску, і таму да яго дадаўся яшчэ й страх. Страх за тое, што з такімі тэмпамі мне ня хопіць ежы ня тое што на дарогу – а нават да вышэйпамянёнага пункту перасадкі.
Але я памыляўся…
Пакідаў вагон, як заўжды, з пачуцьцём нечага забытага. А вось тут я аказаўся правы: мой парасон зьехаў у невядомым накірунку. Улічваючы тое, якое надвор’е было ў тыя дні, гэны хвакт ня надта абнадзейваў.
На вакзале першай мяне сустрэла шклянка гарбаты. Неўзабаве да яе далучылася Волька. Не пасьпелі мы адысьці далёка ад вакзалу – як
Рысянятка патэлефанавала, што чакае ўжо на мяне там. Ня стаў болей затрымліваць Вольку, ды й дождж пакрапваў (гэххх, мой парасон!). Ну, малюнак мне б можа колькі месяцаў таму і ўпаў бы на душу; а завязваньне стужкі на маім заплечніку прынесла такое неапісальнае задавальненьне Рысянятцы, што яна ажно засьвяцілася. Яшчэ вывучалі ваколіцы вакзалу, і там ня толькі фантаны-чупа-чупсы і хвойныя дрэвы зь лісьцем, а шчэ й завод з назваю, якую ніхто ня можа разшыфраваць, акрамя толькі аднаго варыянту: «менскі завод ааа… эээ… нууу…».
Па вяртаньні на вакзал… Я б пазнаў гэтую
Аладку сярод тысячаў іншых аладак.
Нават калі б яны былі дранікамі.
Да таго ж яе таксама праваджалі, і такім чынам я разьвіртуаліўся заадно і з
Жонкай_енарала. Ну, а самае карыснае з усяго гэтага было тое, што ў мяне на час паездкі зьявіўся парасон.
А значыцца, зьяўляўся дадатковы шанец пакінуць яго дзе-небудзь у дарозе.
Пакуль да мяжы – яшчэ пасьпелі азнаёміцца са сваімі месцамі ў ляжачым становішчы. Ежа, якая яшчэ ўдзень мне здавалася маленькім кавалачкам у маім бяздонным страўніку, аказалася непад’емнаю ношай для дваіх. Таму дачакаліся нарэшце мытнікаў (прычым ад нашых да ўкраінскіх давялося ехаць яшчэ паўгадзіны) і працягнулі адлежваць свае мяккія месцы. А я пачынаў прывыкаць назіраць за спакойным сном БелАнёлкі…
…і адпаведна іхнія дні здараліся. Самыя файныя тэлефоны пазьнікалі, але попыт застаўся…
Цяпер разумных кліентаў кормім абяцанкамі, што калі-небудзь яны ў нас абавязкова зьявяцца.
А астатнія ў гэты момант арганізуюць дні Банка-Сымэнсаў.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve