We are the greatest!

July 20, 2007 - 17:12:13

Няма часу, таму трэба сьцісла

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, вандроўка

Марыйка раздэвіртуаліласяЯшчэ на пэроне заўважыў гэтую дзяўчыну незвычайнага выгляду. Сьпярша падумаў нават, а ці ня з фэсту гіпі, што ладзіўся нядаўна ва Ўкраіне, яна вяртаецца. Хаця чаму ў нас сядала тады?.. Потым выявілася, што мы ‘шчэ і ў адным вагоне едзем. А пасьля, як я ўжо крышачку адаспаўся, яна ўрэшце перестала бегаць па вагоне і перасела да мяне (высьветлілася, і месцы ў нас былі побач). Пры гэтым яна чытала нейкую кніжку пра тое, як добра жылося у Маскаліі пры Ардзе (я ўжо чуў гэтую тэорыю праз газэту "Сакрэтныя дасьледваньні", таму зацікавіўся). А пасьля кінула кнігу і пачала чытаць нешта з друкаваных аркушаў. І вось тады, калі я заўважыў у іх слова ЖЖ, болей ужо ня здолеў стрымацца. Такім чынам, я стаўся трэцім чытачом будучага артыкулу Марыйкі пра беларускі сэгмэнт лайвджорналу. Яна да таго ж аказалася гаваркая і… Шкада, што я пачаў прыставаць да яе амаль перад самым Менскам, таму выгаварыцца яна не пасьпела. emoticon А ў нас яна, высьветлілася, апынулася на запрашэньне жонкі самога Хадановіча. Ось так.

Сьпярша наведаўшы БДУІР, даведаўся шмат новага. Пачну па храналёгіі, то бок з добрае навіны. Брат больш-менш як мог інфармаваў мяне ўсе гэтыя дні пра ход падачы заяваў і пра тое, колькі чалавек маюць большыя за мяне сумы балаў па тэставаньні. Але высьветлілася, што ён ня ўлічваў пры гэтым яшчэ мой атэстат, што давала мне дадаткова 97 балаў і я выходзіў практычна ў аднаасобныя лідары па конкурсе набраных балаў. emoticon А вось дрэнная навіна - гэта калі я даведаўся, што мяне ня возьмуць на бясплатнае завочнае навучаньне тым ня меней, бо трэба мець стаж хаця б адзін дзень працы па сумежнай спэцыяльнасьці… emoticon Ну што ж… Прайшоўся яшчэ на ўсялякі выпадак па каледжах - і там прынялі б на завочнае бясплатна, але гэта яшчэ 4 гады лішнія… Вырашыў паспрабаваць, можа здуру ў БНТУ атрымалася б бясплатна прасунуцца.

Яшчэ купка ручных вераб'ёўА па дарозе заўважыў адно маляўнічае месцайка з разнастайнымі відамі гарачых блінцоў. Нягледзячы на тое, што замовіў з грыбамі і сырам - усё адно гэткі пах прывабіў вераб’ёў таксама. Ну на есьціся яны не наеліся, наіўныя, затое папазіравалі няблага. Нават перад тварам праляталі з гэтай мэтай emoticon (хаця я думаю, ухапіць блінца хацелі), але мае рукі занятыя былі ежай, таму маю тое, што маю.

Ні фіга і ў БНТУ таксама прасунуцца на халяву ня выйшла, дык пайшоў здавацца назад у БДУІР - там у 1,5 разы аплата за навучаньне меншая. Там у прыёмнай камісыі яшчэ пакрычэлі крышачку адно на аднаго з чалавекам, які спрабаваў мне давесьці, што ў Беларусі па-беларуску запаўняць дакуманты нельга; пасьля не сыходзіўся ў нас зь ім агульны працоўны стаж, бо ў выпісцы з працоўнае кніжкі не было запісу пра маё навучаньне ў вучэльні; а напрыканцы дзяўчынка з камісыі сказала, што ў мяне найвышэйшы бал з усіх, хто дагэтуль у іх здаваў дакуманты і што я б без праблемаў паступіў на бясплатнае. Далі яшчэ сьпіс прафэсыяў, па якіх я магу папрацаваць хоць дзень, каб мяне перавялі на гэтае безаплатнае навучаньне. Хех, але як… Так што радасьці асаблівае не атрымалася з гэтае нагоды: вучыцца-то я паступлю зь верагоднасьцю 99% (астатні 1 адсотак - гэта калі, напрыклад, Мухавец паплыве ў адваротны бок ці калі я здохну - прычым у апошнім выпадку мяне-то залічаць усё адно…), але гэта ня штука, а вось вучыцца яшчэ ж трэба неяк будзе emoticon. Ды, зрэшты, развагі прэч, бо мяне ўжо зачакалася Аладка, якая дзеля гэтага ўцякла з працы… emoticon

Вучымся прывыкаць пазіравацьЦудоўная чалавечка адразу ж атрымала ад мяне… Не, пакуль што не па ілбе, а розныя сюрпрызыкі, ад якіх сьвятлее ў пакоі. Прынамсі, у Наталькі было так.

Пабегалі - заставалася на ўсё пра ўсё гадзіну да адыходу цягніку; нічога не забыліся нікому аддаць, здаецца; пабеглі да вакзалу. Гэххх, ізноўкі гэтая беганіна. Давялося ўскокваць у першы вагон, што трапіўся, і ісьці да сваіх драўляшак палову цягніку. Усё, што не нагаварыліся, пасьля дапісваліся смс-камі/дазвоньваліся мабілкамі. Ці ня ўсё…

Блін Аладка,  ну хацеў жа сьцісла!

11 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/07/20/p503/trackback/

  1. Ну когда же уже “па ілбе” будет?! :P

    Сюрпризики вещь приятная, а светящие - вообще рулят…

    Comment by BelAngel — July 20, 2007 @ 20:34:45

  2. Будзе. Толькі пакуль што ня ведаю калі.
    А як табе “вось-забылася-ж-яму-сказаць, каб-да-пасажырак-не-прыставаў, і-вось-табе-адразу”? ;)

    Comment by Renessaince — July 21, 2007 @ 9:31:56

  3. Хи…точно… не сказала и вот тебе результат.

    * Ці ня ўсё…* - ну так як?! 8)

    Comment by BelAngel — July 21, 2007 @ 13:54:19

  4. Ага, прывыкай. :-P

    Як-небудзь так. Чакаю вось, калі ты ўсё скажаш. ;)

    Comment by Renessaince — July 21, 2007 @ 15:23:35

  5. Привыкай не говорить?! ;)

    Не…тут “дам пропускаем” не пойдёт, только после Вас :P

    Comment by BelAngel — July 21, 2007 @ 22:08:06

  6. Кстати, про Аладку получилось очень сжато ;-)

    Comment by Niki — July 22, 2007 @ 17:13:48

  7. Так было задуманно 8)

    Comment by BelAngel — July 22, 2007 @ 21:44:20

  8. Затое тады з Аладкай атрымалася зусім ня сьцісла. :)

    Comment by Renessaince — July 23, 2007 @ 12:00:50

  9. ыыы… много не бывает? ;-)

    Comment by Niki — July 23, 2007 @ 21:49:19

  10. Бывает по-всякому 8)

    Разнообразие - это хорошо…это натурально и естественно.
    Так что будет то “сьцісла”, то не “сьцісла” :P

    Comment by BelAngel — July 24, 2007 @ 12:56:43

  11. Ага, вельмі мала бывае.

    То сумна, то ня сумна.

    Comment by Renessaince — July 24, 2007 @ 13:05:13

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design