А пра тое так і не пагаварылі
Трэба ж гэта было такому здарыцца, каб двойчы сустрэцца ў дарозе з Танькай. Першы раз яшчэ на пэроне, дзе яна ўпарта не хацела мяне заўважаць, і калі б я ня стаў прыглядацца спрасонку, дык і не павіталіся б зусім. Ды й ехалі ў розных вагонах, таму й не пагаварылі як сьлед. А другі раз калі спаткаліся ў мэтро - я на ўваходзе ў вагон, яна на выхадзе - дык тым болей не да таго было: мы былі ўжо са сваімі экскурсыямі. Гэххх… Затое ў вагоне гэтым разам (цікава, а ці яны ва ўсім цягніку аднолькавы фільм круцяць?) паказвалі "Кін-дза-дзу".
Узгадаў, што так і не паглядзеў яе цалкам, дык хоць быў у курсе таго, што адбываецца, бо каб пачуць усе дыялёгі пэрсанажаў, трэба было вой як слых напружваць… Ужо другі раз запар фільмы ўлучаюць з ціхім узроўнем гуку. Разумею, што гэта нібыта для таго, каб не абудзіць тых, хто сьпіць, але зь іншага боку пасажыры, якія глядзелі фільм, вельмі мала чаго здолелі разабраць.
Ну добра. Зьезьдзілі з братам патраціць грошы на "Экспабеле", заадно даведаўся, што ў тым жа сама кірунку будуць і Баравая, і Бараўляны, дый нават вадаспад-пра-які-ніхто-зь-менчукоў-ня-ведае
, там паблізу. Менск круглы, ага.
Абедалі ў беларускім аналяге "Пузатай хаты". Гэххх, не аналяг, а так, падабенства невялічкае. Затое пЫва ў ёй (ну не памятаю, як гэтая кавярня завецца, нешта вытворнае ад "біг-маку") таксама даражэйшае, ніж у простых крамах; і наеўся да адвалу - двайную порцыю замовіў жа.
Ды так, што болей цэлы дзень есьці не хацелася, як мяне ні ўгаворвала сонейка (папсаааа!!!
)
Па дарозе да паесьці і на спатканьне, дарэчы, знайшлі офіс "Сляйдару". У такім прэстыжным месцы, ды яшчэ й унутры ўсё прыгожа, і з дырэктарам пагутарылі "па душах". Адным словам, калі б гэта была камандзіроўка, то праграму-мінімум я б ужо выканаў.
Але - наперадзе была праграма-максымум…
Ёсьць-ткі і ў Менску зацішныя мікрараёны. Болей за тое, яны яшчэ й зялёныя (нават у нас іх пасьля марафэту да "дажынак" меней засталося). І яшчэ спадзяюся, што гэта ня ўсе такія спакойныя месцы, у якія мы завіталі. У працэсе азнаямленьня
ТанькАладкі з маім мінулым жыцьцём узгадаў яшчэ столькі чалавечкаў, з якімі варта было б проста пагаварыць, калі б не нагаварыцца… А падчас прагляду фотак у гасьцёх зразумеў шмат чаго новага, пра што раней толькі здагадваўся… Але здагадваўся ў правільным кірунку.
Першае, што запомнілася ў знаёмстве зь Ізяй пасьля таго, як яна крыху сьцішылася гаўтакаць і пачала прыглядацца - гэта ейныя вочы. Большую частку часу яны былі пераляканыя. Пакуль яна не пачала давяраць і прызвычайвацца засынаць пад пагладжваньне маёй нагі.
А праводзілі да траліку ўжо дружнай… эээ… гурбой. І ў прамежку між сном ў гасьцёх і варочаньнем на лаўцы ў электрычцы ўсю ноч я падтрымоўваў свае павекі запалкамі.
На наступны дзень вытрымаць наплыў кліянтуры аказалася недастаткова: паехалі сьвяткаваць перанесены Ваняшаў дзень народзінаў. Пасьля прыроды спалася яшчэ лепей, і добра, што гук у тэлефоне быў адключаны: ўвесь вечар тэлефанаваў брат. А няма чаго карыстацца невядомымі нумарамі. 

И что делать с “необговоренным”?!
П.С. Очень уж хочется узнать о твоис оправданных подозрения…
Comment by BelAngel — July 31, 2007 @ 17:09:37
Думаю можа пра гэта стварыць іншы пост. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
П.С. Не хвалюйся.
Comment by Renessaince — July 31, 2007 @ 17:35:01
А может всё же лучше “обговорить” его?
…или нет… или да… нужно подумать!
П.С. Я не хвалююся, мне цікава
Comment by BelAngel — July 31, 2007 @ 22:59:39
Агу, мне тоже интересно
Comment by Niki — August 1, 2007 @ 12:03:02
Хм. А што табе можа быць у гэтым цікавага?
Comment by Renessaince — August 1, 2007 @ 13:31:11
Про “подозрения”
Comment by Niki — August 2, 2007 @ 17:02:31