Ну раз сёньня усю ноч па тэме чытаем
Аднойчы жанчына прысьніла, што ў краме за прылаўкам стаяў Госпад Бог.
- Госпадзі! Гэта Ты! - усклікнула яна з радасьцю.
- Так, гэта Я, - адказаў Бог.
- А што ў Цябе можна набыць?
- У мяне можна набыць усё.
- У такім разе дай мне, калі ласка, здароўя, шчасьця, любові, посьпеху і шмат грошай.
Бог добразычліва ўсьміхнуўся і пайшоў у дапаможнае памяшканьне па заказ. Цераз пэўны час Ён вярнуўся з маленькім папяровым скруткам.
- І гэта ўсё?! - усклікнула зьдзіўленая і расчараваная жанчына.
- Так, гэта ўсё,- адказаў Бог і дадаў: - Хіба ты ня ведала, што ў маёй краме прадаецца толькі насеньне?
