Сач із Вязьма эз ай файнд іт.
У той момант, як я задаўбаўся сядзець у вагоне (дакладней, задаўбаўся я да таго часу ўжо даўно, але ў гэты момант задаўбаўся ўшчэнт), мы спыніліся на 25 хвілінаў на гэтай станцыі.
Я дык адразу пабег вывучаць вакзал і прылеглыя плошчы. Плошчы - ня ў сэнсе таму, што пустыя заасфальтаваныя прасторы, а таму, што аббег вакол па пэрымэтры з разьлікам такім, каб надта не аддаляцца ад цягніку.
Упершыню адчуў сябе іншаземным турыстам акурат у вяземскай прыдарожнай кавярні, дзе сам апынуўся ў ролі чалавека, які нічога не разьбіраецца ў расейскіх грашох. Так упершыню зразумеў людзей, што прыяжджаюць сюды да нас. І - інтурыстам быць прыемна хаця б з тае прычыны, што тут, у Беларусі, такога для мяне адчуць было б немагчыма.
А вось каб ня дурасьць стараннасьць вяземскіх чыгуначнікаў у далёкім 1917 годзе, мы маглі б жыць у зусім іншай краіне…
Па вяртаньні на пэрон бліжэй да свайго вагону, ужо нагружаны закускай на астатні шлях, а таксама каб было чым прамачыць горла, пастаяў падыхаў такім вось чынам апошнім раз сьвежым паветрам. Можна было й не хадзіць далёка, калі толькі за ежай: гасьцепрымальныя… ммм… жыхары Вязьмы, карацей, чакалі нас ля вагонаў самі з цёплымі сьвежазгатаванымі стравамі і (спадзяюся) халодным пЫвам. Спадзяюся, бо было яно толькі маскальскае, ды й я ўжо затарыўся ў кавярні.

хе-хе! так на фотке это ты такой нагруженный ползешь?
Comment by Niki — August 27, 2007 @ 19:43:10
Ну чаму ж адразу паўзу? Лётаю
Comment by Renessaince — August 29, 2007 @ 11:02:27
Подмахивая авоськами?
Comment by Niki — August 29, 2007 @ 20:30:13
Авоськи сами подмахиваются
Comment by BelAngel — September 2, 2007 @ 21:22:16
ОГО! Супер-авоськи?
Comment by Niki — September 2, 2007 @ 22:03:41
Заграничные!
Это вам тут не там и там не тут.
Comment by BelAngel — September 2, 2007 @ 22:13:33
хе-хе
Comment by Niki — September 2, 2007 @ 22:37:32