Ніхто не здагадаўся б, што мне найболей запала ў душу ў Маскве!
Знайсьці бяздомных жывёлаў, якія б з радасьцю сталі хатнімі, але ня маюць такое мажлівасьці,
а таксама такіх, якіх бы з радасьцю людзі зрабілі хатнімі, але такія жывёлы ня маюць такога жаданьня, - спаткаць і тых і тых вельмі проста. Прасьцей, прынамсі, ніж у Берасьці ў момант, калі трэба скарміць каму-небудзь смажанку.
Хаця шабачка, відаць, адносіцца ўсё-ткі да першае групы, а вось вераб’і на Патрыяршых прудах на людзей плююць з высокае званіцы не рэагуюць ніякім чынам і пасьвяцца сабе.
Аднак паколькі ў першы дзень
Вера павяла мяне, нягледзячы на ўсе мае перасьцярогі пра тое, што не люблю шумных вуліцаў, выхлапных газаў і натоўпаў людзей, у цэнтар, дык давядзецца распавесьці й пра Чырвоную плошчу. Дакладней, гэтая фотка - унутры "пасажу" aka ДзУМ.
У выніку першы дзень пралазілі па горадзе, так і ня выбраўшыся з цэнтру: трэба было пад’есьці (у пошуках, дзе таньней гэта зрабіць, гэтую задачу так і не выканалі) і знайсьці падарунак для
Дзінулі (а гэта зьдзейсьнілі-ткі падвечар).
Але ўжо ў той дзень Веру змучаў ушчэнт. А пачалося ўсё з таго, што хвалявацца пачала яна сама, ці не прасьцей мне было б зьездзіць да Дзінулі адразу спіхнуць куды-небудзь гэты мой заплечнік. Хех, ня ведала яна, што мы й не такое перажывалі.
Стомленасьці ніякое не адчуваў. Усё-ткі ў мяне лепшы ў сьвеце заплечнік!
У залі чаканьня, перад ад’ездам, пачуў чыстую беларускую мову з рэпрадуктараў вакзалу. Абвестка пра прыбыцьцё/пасадку/адпраўленьне беларускіх цягнікоў дублюецца па-расейску і па-беларуску. Ну што тут можна дадаць, акрамя як "Беларусь не загіне!"

Ну што тут можна дадаць
Большую улыбку
Comment by BelAngel — September 2, 2007 @ 21:19:40