September 1, 2007 - 2:31:33
Вера болей ня думае, што "шабачка" - гэта па-беларуску. 
Навучылася (ну прынамсі крышачку) ацьвярджаць "р" і "ч". Ці я пра гэта ўжо пісаў?.. 
- Нэрвавалася сьпярша і за мой спосаб пераходзіць дарогу на зялёнае(!) сьвятло. Спосаб заключаўся ў тым, што пры іншых роўных умовах нашыя кіроўцы абавязкова прапускаюць пешаходаў. Вось і я падрэсіраваў маскоўскіх, а заадно каб даць Веры ўяўленьне пра тое, як трэба карыстацца правіламі дарожнага руху пры прыезьдзе ў Берасьце ці Менск. Толькі калі яна прыедзе, дакладна невядома.

- А, ну "Нашу Ніву" я-ткі ёй давёз. Ня ведаю, наколькі ёй хопіць вытрымкі, але чытанкі там хопіць надоўга.

- Дарэчы, хоць палітыку і размовы пра яе Вера цярпець ня можа, усё-ткі на другі дзень яна прасякнулася ўсёй абсурднасьцю маразму нашага кіраўніцтва і (як я і чакаў таемна) папрасіла на памяць значак "Я за свабоду". Праўда, я папярэдзіў, што калі зь ім зьявіцца на вуліцах Менску, то можна правесьці некалькі сутак на нарах за "нецэнзурную лаянку" альбо за "спраўленьне патрэбы ў непатрэбным месцы". Так што на гэты час значак барозьдзіць прасторы Турэччыны.

У другі дзень, калі я задаўбаў Веру беганьнем па горадзе яшчэ болей, чым у першы, усё ж яна не магла не ўтрымацца, каб не прайсьціся па месцах булгакаўскае славы. То давялося паказваць ёй Патрыяршыя пруды.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Company Logo Design