We are the greatest!

September 1, 2007 - 2:31:33

Чаго я дабіўся ў Маскве

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, вандроўка
  • Вера болей ня думае, што "шабачка" - гэта па-беларуску. emoticon
  • Хі, і на чужыне радзіма не мінеНавучылася (ну прынамсі крышачку) ацьвярджаць "р" і "ч". Ці я пра гэта ўжо пісаў?.. emoticon
  • Нэрвавалася сьпярша і за мой спосаб пераходзіць дарогу на зялёнае(!) сьвятло. Спосаб заключаўся ў тым, што пры іншых роўных умовах нашыя кіроўцы абавязкова прапускаюць пешаходаў. Вось і я падрэсіраваў маскоўскіх, а заадно каб даць Веры ўяўленьне пра тое, як трэба карыстацца правіламі дарожнага руху пры прыезьдзе ў Берасьце ці Менск. Толькі калі яна прыедзе, дакладна невядома. emoticon
  • А, ну "Нашу Ніву" я-ткі ёй давёз. Ня ведаю, наколькі ёй хопіць вытрымкі, але чытанкі там хопіць надоўга. emoticon
  • Дарэчы, хоць палітыку і размовы пра яе Вера цярпець ня можа, усё-ткі на другі дзень яна прасякнулася ўсёй абсурднасьцю маразму нашага кіраўніцтва і (як я і чакаў таемна) папрасіла на памяць значак "Я за свабоду". Праўда, я папярэдзіў, што калі зь ім зьявіцца на вуліцах Менску, то можна правесьці некалькі сутак на нарах за "нецэнзурную лаянку" альбо за "спраўленьне патрэбы ў непатрэбным месцы". Так што на гэты час значак барозьдзіць прасторы Турэччыны. emoticon
  • Папраўдзе там толькі адна сажалка.У другі дзень, калі я задаўбаў Веру беганьнем па горадзе яшчэ болей, чым у першы, усё ж яна не магла не ўтрымацца, каб не прайсьціся па месцах булгакаўскае славы. То давялося паказваць ёй Патрыяршыя пруды. emoticon

5 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/09/01/p547/trackback/

  1. У другі дзень, калі я задаўбаў Веру беганьнем па горадзе яшчэ болей, чым у першы…
    Цікава, што было бы з Верай на трэці дзень?! ;)

    Comment by BelAngel — September 2, 2007 @ 21:15:11

  2. Шо-то я не пойму… Ты с Верой знакомился или пропагандой занимался?

    Comment by Niki — September 2, 2007 @ 21:56:55

  3. Совмещал приятное с полезным ;)
    Одно другому совсем не мешает :-) ))

    Comment by BelAngel — September 2, 2007 @ 22:12:43

  4. Танюшка

    Цікава, што было бы з Верай на трэці дзень?!

    Гэта ёсьць мажлівасьць праверыць, калі неяк здуру нахабна ўнемліць яе запрашэньню. ;)

    Наталька

    Ты с Верой знакомился или пропагандой занимался?

    Яны ж там зусім ад рук адбіліся, нават па-беларуску не разумеюць ні фіга! Як так жыць можна!

    Comment by Renessaince — September 3, 2007 @ 3:10:39

  5. :-D

    Comment by Niki — September 8, 2007 @ 10:12:10

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design