Нелюбоў да сарваных кветак
Я іх табе вясной прынёс
Зь зялёнае лясное далі.
Празрыстыя крупінкі рос
Яшчэ на лісьцях трапяталі.
Пачырванела ты ў адказ
На мой паклон і прывітаньне.
Хай песьняй стане гэты час
Майго юнацкага каханьня!
Не вінаваты я, што мы,
Чаго няма, таго і просім.
Ня злуй, што я сярод зімы
Табе тых красак не прыносіў.
А ты кіўнула галавой,
Маўляў, дарма сябе трывожыш.
Яны патрэбны мне зімой,
Вясной прынесьці кожны зможа!
—————————————
© А. Астрэйка - Ландышы

жестоко
Comment by Niki — September 8, 2007 @ 10:17:18
Ат, усё яны такія
Comment by Renessaince — December 17, 2007 @ 15:34:18
Да, все
Comment by Niki — December 20, 2007 @ 23:06:53