Ат улыпкі станет ўсем сьвятлей…
Некалькі хвактаў пра ўсьмешку:
- Усьміхацца ўмеюць толькі людзі, пабачыць усьмешку можна з адлегласьці да 100 мэтраў.
- Ва ўдалым шлюбе ў мужа з жонкай зьяўляецца ўсьмешка Дзюшэна (то бок шчырая ўсьмешка), калі яны сустракаюцца напрыканцы дня. Партнэры ў няўдалым шлюбе ў гэтым выпадку ўсьміхаюцца ілжыва.
- Між іншым, многія 10-месячныя дзеці ўсьміхаюцца фальшыва пры набліжэньні незнаёмца і шчыра - пры набліжэньні маці.
- У цэлым жанчыны лепей за мужчынаў адрозьніваюць ілжывыя ўсьмешкі, але пакуль невядома чаму.
- Каб усьміхнуцца, трэба выкарыстаць значна меней цягліцаў, чым для таго, каб нахмурыцца.
- Афіціянты, якія ўсьміхаюцца, атрымоўваюць у паўтара разы больш "чаявых".
- Усьмешку Дзюшэна можна адрозьніць па прыпаднятых краёчках губ і «гусіных лапках» вакол вачэй.
















