Крышачку не пра мяне
Сьцяг Аляскі стварыў 13-гадовы хлопчык.- Міжнародны тэлефонны код Антарктыды – 672.
- Джэймс Кук стаўся першым чалавекам, які наведаў усе кантынэнты Зямлі, за выняткам Антарктыды.
- Заходнеафрыканскае племя матамі гуляе ў футбол чалавечым чэрапам.
- Індыя мае "біль пра правы" адмыслова для кароваў.
- Найчасьцей у ангельскіх бібліятэках скрадаюць Кнігу рэкордаў Гінэса. Таму, калі хочаце у Вялікай Брытаніі выдаць сябе за сапраўднага ангельца - скрадзіце ў бібліятэцы менавіта яе.
Нацыянальны аркестар каралеўства Манака большы за ягонае войска.- А вось войска Андоры, якая месьціцца недзе ў Пірэнеях між Францыяй ды Гішпаніяй, складаецца толькі з афіцэраў. Асноўныя іхнія абавязкі - правядзеньне цырыманіялаў.
- Андора - адзіная краіна ў сьвеце з бясплатнымі паштовымі перасылкамі.
У пyстэльні Сахара не заўжды сьпёка. Аднойчы - 18 лютага 1979 г. – там ішоў сьнег. А славутая рака Ніл замярзала двойчы - у IX і XI стагодзьдзях.- Канада па плошчы большая за Кітай, а Кітай большы за ЗША. Шляхам нескладаных лягічных высноваў маем, што Канада значна большая за Аб’яднаныя Штаты.
- Адзіная краіна, дзе за год не зарэгістравана ніводнага нараджэньня – Ватыкан у 1983 годзе.
- Канада 4 разы за апошнія 5 год была абвешчаная ААН найлепшай краінай для жыцьця.
- Пакручваньне пальцам ля скроні ў Аргэнтыне й Пэру азначае "я думаю". Аднак жа ў іншых краінах гэны жэст азначае "вар’ят".
- Часопіс Ньюзўік сцьвярджае: "З усіх ‘ізмаў’ XX-га стагодзьдзя найбольшую шкоду прыродзе прычыніў турызм…"
- Тарыф - гэта не зусім тое, што вы думаеце. Тарыф – гэта выспа ў Міжземным моры, дзе ўпершыню сталі браць аплату за стаянку ў порце.
- Найдаўжэйшае ў сьвеце рэха можна пачуць у будынку капліцы маўзалею ў Гэмільтане (Лянкашыр, Англія). Яно доўжыцца 15 сэкундаў.
Найбольшыя па памеры ў Вялікабрытаніі да таго ж і штаны Піфагора. У Англіі табліца Піфагора мае памернасьць 12х12, а ня 10х10, як у іншых краінах.- А вось самы кароткі гімн - японскі: у ім усяго чатыры радкі. Грэчаскі дзяржаўны гімн утрымлівае 158 куплетаў і ёсьць найдаўжэйшым гімнам у сьвеце.
- Як будзеце ў Вашынгтоне, не палянуйцеся затэлефанаваць на нумар (202) 256-14-14. Гэта нумар прыёмнае Белага дому.
- 718 градусаў па Цэльсыю - тэмпература пекла, мяркуюць навукоўцы на падставе супастаўленьня цытатаў зь Бібліі.
- Армэнія сталася першай дзяржавай, якая вызнала хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй (у 301 годзе па Н.Х.). Да цяперашняга часу ёсьць прыхільнікі старажытнага культу, якія ў нядзелю прыносяць у ахвяру жывёл.
- Першая рэкляма надрукаваная… правільна, таксама ў Англіі ў далёкім 1477 годзе. Рэклямаваўся малітоўнік.
- "Іран" - у перакладзе "Край арыйцаў". А раней, між іншым, на ягонай тэрыторыі існавала Пэрсыя, Парфія і Мідыя, - па назвах плямёнаў.
- Сінгапур - найвялікшая краіна ў сьвеце, якая ня мае фэрмаў ды ўвогуле прысядзібных надзелаў. Ягоная плошча блізу 650 квадратных кілямэтраў. Тры самыя маленькія ў сьвеце краіны (Ватыкан, Mанака й Наўру) таксама ня маюць сялянскіх гаспадарак.
- А вось больш за 90% насельніцтва Бутану, Бурундзі і Буркіна́ Фасо́ занятыя ў сельскай гаспадарцы.
- Інданэзыя разьмешчаная больш чым на 17.000 выспаў.
- У Новай Зэляндыі на кожнага чалавека прыходзіцца па чатыры авечкі. Аднак гэта дробязі ў параўнаньні з Фолклэндзкімі выспамі, дзе 2.000 жыхароў неабходна пасьвіць ажно 700-тысячны статак авечак (па 350 авечак на чалавека!).
- Кенія сталася адзінай краінай у сьвеце, што зьмяніла сваю назву, не мяняючы яе напісаньня. Раней краіна звалася і чыталася як "Кінія", пакуль вымаўленьне ня вырашылі крыху наблізіць да імя заснавальніка кянійскае нацыі Джома Кеніята.
- Ну, дадам па памяці свой хвакт пра Паўночную Карэю. Тамака ўжо забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Інтурысты пры ўезьдзе ў краіну пакідаюць іх на мытні, дзе тыя захоўваюцца ў мяшэчках.
Працягваць можна было б яшчэ доўга, бо каб не капіраваць тупа тое, што ўвесь, скажам так, расейскамоўны інэт перакідае з аднае забаўляльнае бачыны на іншую, я адшукаў шмат цікавых ангельскіх крыніцаў. Так што ў плянах былі яшчэ хвакты пра Маці-Зямлю і пра мовы народаў сьвету, але паколькі тут зьмешчаныя яшчэ далёка ня ўсе цікавосткі пра краіны сьвету, то відаць, варта будзе і гэтыя хвакты падзяліць па нейкіх прызнаках. Ці можа па альфабэце, бо заблытаюся…
Пакуль дадаваў спасылку ў асноўным на Вікіпэдыю, сам пачытаў і ўжо выкрыў колькі, скажам так, мітаў. Так, насамрэч у японскім гімне словаў мала. Але чамусьці яны ўтрымліваюцца не ў чатырох радкох, а ў шасьці. Ну гэта неістотнае адрозьненьне. А вось што да гімну Грэцыі - ну сапраўды, яго б немагчыма было выслухаць да канца. І я высьветліў правільны адказ: за аснову гімну сапраўды ўзятая паэма Дыянісіюса Салёмаса, аднак ня ўся, а толькі першыя два радкі. Так што калі дзе ў хвактах яшчэ ёсьць недакладнасьці - выслухаю.

