We are the greatest!

September 13, 2007 - 0:30:29

Пагуляў

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Адарваўшыся ад мілаваньня сэцівам на хуткасьці ~52 КБ/сэк, праведаў у другой палове дню вольнае паветра. Звадзіў Наташу на даўно плянаваны абед. Смажаніну ў гаршчэчках чакаць давялося доўга. Затое прыемна зьдзівіў Наташу, было бачна. Хоць бывае яна тамака часьцей за мяне (але ня надта часта усё-ткі). Дарэчы, заўважна хвалявалася з прычыны майго візыту. А я стараўся весьці сябе спакойна і не даваць аніякае магчымасьці зразумець што-небудзь ня так. Бо ізноў пасыпаліся прапановы зьезьдзіць у Берасьце разам у нядзелю; "у наступны выходны пагуляць на абедзе куды-небудзь"… А я проста хацеў паслухаць пра ейнае жыцьцё! Бо наступным разам ізноў невядома калі зьдзейсьніў бы.

Віталя на працоўным месцы не аказалася - ну нічога, значыцца, заўтра сам да мяне зойдзе. А вось Дзімазаўрык… Ня ведаю, колькі яшчэ ў такім разе яму буду фоткі гэтыя няшчасныя даносіць.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design