We are the greatest!

September 14, 2007 - 18:24:31

Ліставаньне рассылкамі

Цэтлікі запісу: праца

Ну шо, страшна стала бяз нас? Гы-гы, даўно мы забілі на адну менскую кантору, бо ў іх трэба было яшчэ ледзь не на каленях прасіць, каб яны хаця б сказалі, дзе прайс ляжыць і як працуюць. То на днях рассылка прайсу пачалася зноў. emoticon Аднак мне ўсё адно не падабаецца гэтая фірма за залішнюю фанабэрыстасьць, і прычым неадпаведную месцу, якое яны займаюць. Аднак прынамсі аднойчы да іх давядзецца яшчэ зьвяртацца па заказ, каб заадно забраць нашыя рэчы зь іхняе гарантыі, каб ужо ўпустую ня ехаць.

- 10:25:54

Ліставаньне

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Два шчасьлівыя лісты ад Веры. Ужо забрала мае фоткі па пошце, дык праглядалі разам са сваёй сяброўкай. Не абышлося нават без хвалы ад Ульляны (ад Веры - само сабой, іначай і быць не магло emoticon) што да выдатных кадраў. Парадаваліся, адным словам, за мой талент і за нашыя пагулянкі.

Гэх, няма нават часу адказаць мылам… Хіба толькі адпіску чыркануць, але ня хочацца псаваць уражаньне.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design