We are the greatest!

September 15, 2007 - 23:34:55

Яшчэ ліставаньне

Цэтлікі запісу: тэхналёгіі

Прыслала ж Яху паведамленьне пра тое, што я так даўно чакаў: канчатковае закрыцьцё хостынгу фотак. Прапануюць мне альбо добраахвотна-прымусова перанесьці ўсё на флікер (папса!!!), на якім я не зьбіраюся быць, калі ёсьць іншыя (і лепшыя), альбо захаваць хутчэй іх сабе на вінт. Хех, усе?! Нават ня хочацца глядзець, што там у мяне ляжыць - так ужо даўно гэта было…

Салодкая парачка УназукінА яшчэ скарыстаўся… Не, пачнем спачатку, як я да такога дайшоў. emoticon  Быў у "Аўтастрадзе 60" такі шарык, які даваў адказы на ўсе пытаньні. Каторыя падразумяваюць адказы на "так" ці "не", канечне. Дык ёсьць такія сама лялькі - уназукін. Ня ведаю, чаму я пра іх сёньня вырашыў узгадаць. Магчыма, таму, што аблазіў увесь Дом Міколкавых Doom’ак да самага пачатку.

Паколькі ў Міколкі нешта відавочна не працуе фідбэк, дык высьветліў, што іх можна замовіць у іншым месцы, прычым, відаць, нават не ўсьляпую - якая патрапіцца, а выбраць можна. Хаця можа, каб элемэнт выпадковасьці ўнесьці - было б цікавей. А выбар гэтых лялек даволі вялікі.

А яшчэ - не памятаю, як звалі пэрсанажу фільму, які хацеў на ўсё ведаць адказы, а вось жа і ў сэціве такі чалавек ёсьць, і зваць яго Алан Лубін.

The toy decides.
Alan Lubin is letting a japanese toy decide his life.
Click above to watch his life implode in real time.

Ну, як вышэй напісана, гэты чалавек пры прыняцьці рашэньняў спадзяецца на падказку ад свайго Ўназукін. Я нават не паленаваўся і - тут я вяртаюся да таго, з чаго хацеў пачаць - і скарыстаўся яшчэ адным (якім ужо па ліку!) сэрвісам ад Гуглю - анляйнавым перакладчыкамemoticon

Я получаю на отлично с AG на данный момент, и поэтому мой выбор ограничиваются далее:) что-то я хочу сделать - чтобы не нарушить AG. или б) что-то я не хочу делать, чтобы не нарушить AG. И несмотря на некоторые наличных игорных мошенников я еще из кармана для омаров и день поездки, так что не стоимость земли будет бонус.

Мдзя… І пайшоў я чытаць арыгінал, адным словам.  Першы сэрвіс ад Гуглю, які мне не спадабаўся і не павінен спадабацца да тае пары, пакуль я не забудуся ангельскую мову зусім.

Ну і яшчэ колькі спасылак цікавых. Яшчэ адзін блёг (на рухавіку ЎордПрэс) і тое, што я даўно хацеў дзе-небудзь пачытаць.

Стаміліся падазраваць свой антывірус у некампэтэнтнасьці? Анляйн-праверка адразу дваццацьцю антывірусамі!

- 21:56:47

У дзень 10-годзьдзя…

Цэтлікі запісу: мроі, тэхналёгіі

…адкрыў для сябе яшчэ адзін сэрвіс імяніньніка: rss-чытальнік. То ня стаў ужо замарочвацца з выбарам праграмы для ўсталяваньня дома - буду пераносіць пакрысе ўсе спасылкі ў анляйн-рыдар. emoticon У ім жа таксама можна rss-стужкі па тэчках растусоўваць, бы ў feedreader‘ы было.

А яшчэ - на пэрспэктыву - калі зьявіцца магчымасьць нарэшце дадаваць якія заўгодна плягіны ў свой блёг, трэба будзе пазнаёміцца і пасябраваць з feedburner‘ам. Каб людзям зручней было не прапусьціць у мяне пасты й камэнты. emoticon

P.S. Дарэчы, высьвятляецца, гэты сэрвіс (каторы www.feedburner.com) зь нядаўнае пары таксама прыналежыць Гуглюemoticon

- 13:11:45

Сутнасьць…

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, прышпіл
Нікога не нагадвае?

via Гіззэр

Ну то Ён завярнуў!

via Гіззэр

Матрыкс-жаба

via Гіззэр

Гарбаты! Я сказаў - Гарбаты!

via Гіззэр

- 11:01:45

Ствараю добры настрой

Цэтлікі запісу: прышпіл




працяг у Гіззэра

- 1:28:22

Гуглю.ком 10 год

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Вось такім выглядаў Гугль напачатку15 верасьня 1997 году 24-гадовыя студэнты Стэнфардзкага ўнівэрсытэту Ляры Пэйдж і Сяргей Брын зарэгістравалі дамэннае імя google.com. Назоў паходзіць ад найвялікшага ліку ў матэматыцы, роўнага 10100 у дзесятычнай сыстэме вымярэньня, a сам тэрмін "гугал" для абазначэньня гэтага ліку быў прыдуманы ў 1920 годзе і спапуляразывыны амэрыканскім матэматыкам Эдвардам Каснэрам.

Аднак афіцыйна днём заснаваньня Гуглю лічыцца 7 верасьня 1998 году, калі была зарэгістраваная кампанія з аднайменнай назвай. І панеслася…  Хто цяпер ня ведае іхны пашуковік і бясплатны паштовы сэрвіс; акрамя гэтага, маецца пакет офісных праграмаў, які стварае неблагую альтэрнатыву "дробна-мяккаму офісу"; фотахостынг і каталёгізатар малюнкаў; анляйнавыя спадарожнікавыя мапы і каляндар, відэахостынг і інш. Але ня ўсіх задавальняе падобны стан рэчаў.

Нягледзячы на дэвіз кампаніі "Не рабі зла", вядома, што Гугль супрацоўнічае з кітайскім урадам дзеля "фільтраваньня" вынікаў пошуку. Выпадкі самацэнзуры прысутнічаюць таксама ў французкім і нямецкім падразьдзелах кампаніі.  Шматлікія мэдыягрупы нездаволеныя парушэньнем, на іхнюю думку, аўтарскім правом сэрвісам YouTube; спроба кампаніі перавесьці ў лічбавы фармат мільёны кніг таксама сутыкнулася са сьцяной неразуменьня іхніх аўтараў альбо праваўладальнікаў інтэлектуальнае ўласнасьці; ня ўсім падабаецца, калі месцазнаходжаньне пэўных аб’ектаў можна ўбачыць на спадарожнікавай мапе; да таго ж, праваабаронцы лічаць, што Гугль нелегальна зьбірае інфармацыю пра карыстальнікаў сваіх сэрвісаў з дапамогай cookies.

Самае цікавае, што частку матэрыялаў для крытыкі я ўзяў на самім сэрвісе гугль-навіны ну і, натуральна, як заўжды, чытайце Вікіпэдыюemoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design