We are the greatest!

September 19, 2007 - 21:11:10

Ствараем гісторыю сваімі клавіятурамі

Цэтлікі запісу: цікавосткі
emoticon emoticon
Гэтыя два смайлікі, натуральна, зьявіліся ў сэціве першымі. Але чаму я пра гэта расказваю? Ды таму, што сёньня ім споўнілася акурат 25 год!
…Гэта была эпоха разьвіцьця інтэрнэт-суполак і дошак аб’яваў (bulletin boards). На гэтых першых прататыпах форумаў вельмі не ставала перадачы эмоцыяў. Бо, напрыклад, у сетцы ўнівэрсытэту Карнэгі Мэлан сур’ёзныя топікі (кшталту абвестак, запыту інфармацыі альбо "у мужчынскім туалеце на пятым паверсе знойдзены пярсьцёнак") суіснавалі з усялякімі, так бы мовіць, офф-топікамі (так, ужо ў тыя часы існаваў флэйм). Дык жа па назве часта цяжка было зразумець, зь якой інтанацыяй чалавек меўся стварыць гэтую тэму для абмеркаваньня.
Прафэсару гэтага ўнівэрсытэту Скоту Фалману падчас абмеркаваньняў урэшце прыйшла ў галаву ідэя ўжываць простую пасьлядоўнасьць, якуе не складзе цяжкасьці перадаць на любым тэрмінале з ASCII-кадзіроўкай. Такім чынам, 19 верасьня 1982 году ён прапанаваў ужываць у якасьці жарту :-) і, наадварот, :-( як азначэньне НЯ жарту.
Гэтую ідэю хутка падтрымалі іншыя ўнівэрсытэты і дасьледчыя лябараторыі. Цераз некалькі месяцаў зьявіўся тузін новых смайлікаў, і пачалося… На той час Скот Фалман і блізка не ўяўляў, які распаўсюд атрымае ягоная ідэя. Таму нават і не падумаў, каб захаваць арыгінальны пост на электроннай дошцы аб’яваў, які распачынаў ужыцьцё смайлікаў. Ён (запіс) быў адноўлены са стужкі стрымэру ў 2002 годзе.

via Вялікі жабб; а тут аповед самога прафэсара Скота Фалмана.

1 Comment »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/09/19/p590/trackback/

  1. Хто бы подумал, что всё начиналось именно так 8)

    Comment by BelAngel — September 20, 2007 @ 14:42:09

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design