We are the greatest!

September 28, 2007 - 22:41:06

Жывіце доўга. І здаровыя. Part II

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, цікавосткі
Ten Most Polluted Places Named
Ля-Ароя, Пэру
   З 1922 году ў шахцёрскім гарадку, што ў Пэруанскіх Андах, працуе металюргічны камбінат амэрыканскае кампаніі "Доў Ран". Гэта прывяло да таго, што цяпер у 99% дзяцей у ваколіцах заводу ўзровень сьвінцу ў крыві перавышае ўсе дапушчальныя ўзроўні. Значна забруджаная сьвінцом таксама й пітная вада ў горадзе, а ўтрыманьне ў паветры мыш’яку, кадмію і сьвінцу ў 85, 41 і 13 разоў адпаведна больш за дапушчальныя бясьпечныя іх нормы.
Ten Most Polluted Places Named
Нарыльск, Расея
   Самы паўночны мэгаполіс Расеі выкідае больш за 2 мільёны тон шкодных выкідаў, што выклікае ў ім кіслотныя дажджы і смогі. На Нарыльск прыпадае 1% сусьветнае долі адкідаў дыяксыду серы, ня лічачы яшчэ азоту, вокіслаў вугляроду, сульфату вадароду, фэнолаў і цьвёрдых часьцінаў кобальту, медзі, нікелю, сяленію, а таксама радыёактыўных ізатопаў стронцыю і цэзію. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Нарыльску на 10 год меншая, чым у сярэднім па Расеі.
Ten Most Polluted Places Named
Лінфэ́нь, Кітай
   Лінфэнь ёсьць цэнтрам велізарнае кітайскае вугальнае індустрыі, якой, аднак, урад Кітаю надзяляе замала ўвагі. Таму ў горадзе з насельніцтвам 4,3 млн чалавек назіраецца ўдушэньне вугальным пылам, у больніцах адзначаюць шматлікія выпадкі бранхіту, пнэўманіі і раку лёгкіх. Да канца 2007 году Лінфэнь плянуе зачыніць 57 са 153 сваіх вугальных заводаў. Тым ня меней, гэтага відавочна недастаткова для вяртаньня званьня, якое горад меў у 80-х гадох мінулага стагодзьдзя: "сучасны горад садавіны і кветак".
Ten Most Polluted Places Named
Сукінда, Індыя
   У даліне дзейнічаюць 12 шахтаў па здабычы хромістага жалезьняку - руды, зь якой здабываецца хром - там утрымліваецца 97% усіх залежаў хрому Індыі. У працэсе здабычы руды ўтвараецца блізу 30 млн тон пустое пароды, што прыводзіць да заражэньня 60% воднага басэйну  канцэрагенам - шасьцівалентным хромам. Дасьледваньні на дзяржузроўні выявілі, што ўсё гэта і ёсьць прычынай 85% сьмерцяў у ваколіцах даліны Сукінда.
Ten Most Polluted Places Named
Чарнобыль, Украіна
   На здымку - могілкі для тэхнікі, што працавала ў зоне ядзернага выбуху: больш за 1300 адзінак баявых верталётаў, грузавікоў, аўтобусаў. Аднак найболей пакутуе ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС ня тэхніка… Выбух 26 красавіка 1986 г. у сотні разоў магутнейшы за атамныя бамбаваньні Хірасімы й Нагасакі. Рак шчытавіднае залозы, шматлікія распіраторныя захворваньні, бясплодзьдзі, дзеці з адхіленьнямі ад нормы з нараджэньня - сьпіс далёка ня поўны, і радыяцыя працягвае сваю разбуральную дзейнасьць.
Ten Most Polluted Places Named
Кабўэ, Замбія
   Амаль у самым цэнтру гораду (другім па велічыні пасьля сталіцы Замбіі, Лусакі) знаходзіцца закінутая шахта, дзе здабываліся сьвінец, цынк, срэбра, марганец, у меншых колькасьцях - цяжкія мэталы, такія, як кадмій, ванадый, тытаній. Тым ня меней, з адпрацаваных рудаў і дагэтуль здабываюцца астаткі мэталаў. Дзеці, якія купаюцца ў забруджанай вадзе і гуляюцца ў глебе непадалёк ад месца распрацовак, маюць крытычны ўзровень утрыманьня сьвінцу ў крыві.
Ten Most Polluted Places Named
Дзяржынск, Расея
   Вытворчасьць хімічных узбраеньняў пачалася тут у 1941 годзе. У 1945, калі вытворчасьць зброі нібыта спынілі, на тэрыторыі заводу была пахаваная вялізная колькасьць ядавітых рэчываў зь вялізнай канцэнтрацыяй мыш’яку. Вытворчасьць цыяністага калію, розных выбуховых рэчываў, хлёравадароду, этыленаксыду, палімэрных стужак з таго часу працягвалася і прывяла да таго, што сярэдняя працягласьць жыцьця ў Дзяржынску 42 гады ў мужчын і 47 гадоў у жанчын, а сьмяротнасьць на 260% перавышае нараджальнасьць.
Ten Most Polluted Places Named
Вапі, Індыя
   Горад разьмешчаны на паўднёвым канцы індыйскага "залатога калідору" - 400-кілямэтровае індустрыяльнае паласы па вытворчасьці нафтапрадуктаў, пестыцыдаў, угнаеньняў, фарбаў і афарбоўнікаў. З прычыны адсутнасьці годнае сыстэмы ўтылізацыі вытворчых адкідаў навакольле засьмечанае вялікімі канцэнтрацыямі цяжкіх мэталаў і цыяністага калію, апроч іншых шкодных рэчываў. Таму частыя выпадкі захворваньняў дыхальных шляхоў, ракавыя пухліны, рак скуры і шчытавіднае залозы, бясплодзьдзе, паталёгіі родаў.
Ten Most Polluted Places Named
Азэрбайждан
   Неачышчаныя сьцёкавыя воды і забруджаны ртуцьцю іл выкідаюцца проста ў рачную сыстэму ў 30 км ад сталіцы Азэрбайджану Баку. Горад, заснаваны бальшавікамі ў 1949 годзе, стаўся адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў СССР і надзвычай небясьпечным для жыцьця местам. Горад "славіцца" сваімі могілкамі для мёртванароджаных дзяцей. Дасьледваньнямі выяўлена, што рызыка ракавых захворваньняў ў Сумгаіце на 22-51% вышэйшая за астатнія мясьцовасьці краіны.
Цьяньінь,
Кітай
   Здабыча паловы ўсяго аб’ёму свінца ў Кітаі без аніякага клопату за станам навакольнага асяродку прывяла да надзвычайнага забруджаньня паветра й глебы. Збожжавыя культуры і пшаніца ў некаторых мясьцінах утрымоўваюць шкодных рэчываў у 24 разы болей за нацыянальныя стандарты. Найболей пакутуюць дзеці. Сьвінец выклікае энцэфаляпатыю, затрымкі ў разумовым і фізычным разьвіцьці, гіпэрактыўнасьць, захворваньні зроку й слыху, выпадзеньне зубоў, хваробы кішэчніку, нырак, анямію (малакроўе), цэрэбральныя паралічы.


Па інфармацыі інстытуту Блэксміт.

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/09/28/p597/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design