We are the greatest!

October 30, 2007 - 15:41:04

Фігассе

Прэзыдэнт кампаніі "Microsoft" Стыў Балмэр наведаў радзіму сваіх бацькоў - Пінск. Амэрыканскі мільярдэр плакаў на радзіме продкаў.

- 14:24:52

Новы чалавек дадаў

Цэтлікі запісу: photo, уласна_блёг_сам
Ну і што тут хаваць?
 

October 29, 2007 - 20:13:13

Першыя страты

Цэтлікі запісу: праца, shit happens

…Раздаўся званок з працы. Нічога добрага несьці ня мог, тым больш што ад начальніка. Значыцца, мяне чакаў візыт туды, куды я спадзяваўся з часе адпачынку ніводнага разу ніводнай лапай ні рукой, ні нагой.

Заадно зайшоў ужо і ў стаматалёгію (бррр, яшчэ чакаць давялося!). Пасьля яе - перапісаў кантракт з БайФляем.

На працы высьветлілі ўсё хутка й нечакана, а да гэтага Ваняшы даводзілася два дні выслухваць нудзеньне начальства з гэтае прычыны. Вось і Алег (як мне пасьля распавялі калегі апошнія навіны) ня вытрымаў такога стаўленьня і… з учарашняга дню ў нашым дружным калектыве паменела… emoticon

- 12:47:53

Першы легіянэр

Цэтлікі запісу: заняткі

Высьвятляецца, я магу браць/здаваць гульцоў у арэнду. То ўчора ўзяў у свайго (адзінага) добрага знаёмага, проста дзеля таго, каб праверыць такую мажлівасьць, нападніка. Каманда ягоная родная маскоўская, то й прозьвішча адпаведна нязвыклае для нашага загартаванага каляктыву - Дзёмін. Можа й непатрэбны ён у прынцыпе - давялося выставіць на трансфэр свайго нападніка з такімі сама характарыстыкамі, - ды й ня хочацца разбаўляць сваіх легіянэрамі. Да таго ж ягоная выніковасьць зусім не такая, якую б я хацеў мець - пакуль што толькі два мячы… emoticon

А з нагоды ўваходу ў строй новага сэрваку адміністрацыя сэрвісу абяцае ня ўзымаць унёсак за ўдзел у камэрцыйных турнірах, набор на якія якраз ідзе ў гэтыя дні. То й запісаўся ў адзіны, куды мяне прымалі (для засланцаў). Бо, як вядома, на халяву й шампанскае - газыроўка… emoticon

October 25, 2007 - 13:53:08

Ваў!

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Зазірнуў сёньня ў Гугль Аналітыкс і… ашалеў. Здаецца, яшчэ ніводны мой пост дагэтуль не дабіваўся такое шалёнае папулярнасьці: 205 наведваньняў (за апошнія два дні - 201) зь 10 краінаў. emoticon Зразумела цяпер, чаго людзям трэба (пераходы практычна ўсе з пошуку малюнкаў у гугле). emoticon

- 3:27:09

І яшчэ пра кітайцаў і іхнія адносіны зь беларусамі

Цэтлікі запісу: shit happens, тэхналёгіі

У прыезд "Звязды" з аўтапрабегам тата ў падарунак атрымаў ад іх акрамя іншае дробязі яшчэ й цуд кітайскае думкі - гадзіньнік з інтэграваным fm-радывам. І сёньня на яго ў нас нарэшце зьявіліся батарэйкі.

Вывучэньне радыёпрымачу выявіла той хвакт, што для таго, каб яго можна было слухаць, трэба падпіраць заднюю сьценку рукой. Гадзіньнік працаваў без падобных выкрутасаў, але… на ягоным цыфербляце не было дзяленьняў. Час выставіў усьляпую, "соплі" ў прымачу вырашылі зьліквідаваць. Пакуль падпайваў кантакт пераменнага рэзыстару з платай, адваліўся іншы правадок, ад батарэйкі. Нагадаю: комба-гадзіньнік па ідэі неўжываны ні разу, з новага. Што-то будзе далей?

Цяпер самае цікавае. Хоць інструкцыя й напісаная па-ангельску, але на шкле, што прыкрывае цыферблят, з гонарам адштампавана "ГЕРПЕВИР", што недвухсэнсоўна паказвае на мясцовае паходжаньне тых "кітайцаў", што прыбор скляпалі. Праўда, хай бы яны сабе гэты герпэвір засунулі ў тое месца, якім пры гэтым думалі. Зэканомілі нават на подпісе цыфербляту. emoticon

 

Яшчэ паставіў сёньня сабе нарэшце фаярфокс. Я пра той, каторы 2-й вэрсыі, а не майнфілд. Сапраўды, інэтбол стаў працаваць напоўніцу. Праўда, пасьля трэцяга адыходзіць назад крыху ніякавата. Затое вагняліска па-беларуску. emoticon

Вось толькі перамогі некуды зьніклі. Сёньня ўмудрыўся саступіць нават "нулёваму"… emoticon

October 24, 2007 - 18:51:44

Наўздагонная прышпільная навіна з працы

Цэтлікі запісу: мабіло, тэхналёгіі

Учора нам прыйшла абвестка з рэклямай "беларускага мабільнага тэлефону". Ваняшаў скепсыс з нагоды таго, што ён, відаць, "пераносны на калясцы", дапоўніўся маім пасьля азнаямленьня з прысутнымі ў ім функцыямі: 262К экран 176х220 пікс., mp3, камэра 1.3Мп, сэнсарны дысплэй 2.4′’, MicroSD 128Мб + 64Мб ўласнае памяці, дызайн корпусу падобны да Sony Ericsson K750i… Адначасовая праца з двума SIM-карткамі!!! Апошняя фіча, канечне, зацікавіла найбольш, а вось падабенства да дызайну абсалютна іншае мадэлі выклікала дадатковыя падозраньні. І я палез шукаць інфармацыю далей…

Вось ён, пабочны прадукт разьвіцьця сотавае сувязіЧаго й варта было чакаць. Ну хіба хто яшчэ ўмее так перадзіраць дызайны, як не кітайцы? Высьветлілася, што тэлефон вырабляецца швэдзка-кітайскай кампаніяй (?) Beijing Wancom Communication and Network Technology Ltd. на грунце Philips Dragonfly Platform па замове канадзкае QiiQ Communications Inc. І завецца "правільна" адпаведна Airello™Q-DualSIM-GSM-TSKP™.Чаму Airello, спытаецеся вы? І будзеце правыя: я знайшоў яго ў сьпісе тэлефонаў, што распаўсюджваюцца й аднайменнай канадзкай кампаніяй таксама.

Сапраўды, для адказу на званкі існуе нават 2 кнопкі - для кожнае сотавае сеткі асобна, можна нават размаўляць з двума абанэнтамі розных сотавых апэратараў у рэжыме канфэрэнцыі. На розных бакох экрану паказваюцца ўзроўні прыему сыгналу розных сотавых сетак. У камплекце адразу дзьве АКБ (не нагадвае ZTE? emoticon) , стылус (само сабой), флэшка (паўтаруся). Памяць на апошнія 50 званкоў. Фонавае прайграваньне mp3 і (проста) прайграваньне mpeg4 і да ўсяго гэтага яшчэ й гарантыя ў менскім сэрвісным цэнтры зь непісьменнай назвай "Digital Servise" (хаця гэта, хутчэй за ўсё, непісьменны рэклямадаўца - у яго шмат недарэчных памылак) і ня меней дзіўнай афіцыйнай (?) бачынай (?).

Па водгуках тых, хто ўжо карыстаецца гэтай мадэльлю, яна нават працуе. Праўда, ёсьць праблемы з прашыўкай, але, калі верыць прадаўцу, яны вырашаныя ў яе другой вэрсыі, а перашыўка праводзіцца сэрвісным цэнтрам бясплатна (як і павінна быць). Хммм… Ну што ж, значыцца, на беларусаў і канадцаў звалілася шчасьце і мы ўрэшце ўперадзі планеты ўсей. emoticon

- 12:04:30

Свабода…

Цэтлікі запісу: мроі

Ну вось і дачакаўся.

Спадзяюся за гэты час ня ўзгадваць пра работу настолькі доўга, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Таму - знайсьці мяне будзе нереэальна, калі я сам гэтага ня схочу. emoticon

Пляны пакуль што грандыёзныя. Хацелася б і падправіць пахіснулае здароўе (хоць стаматалёгію ўжо на дух не пераношу emoticon), і адказаць на ўсе запрашэньні прысутнасьцю, і ўзяцца за вучобу, і пабываць нарэшце ў сяброўскіх падарожжах сп.Касьпяровіча

Але найболей чакаю на тое, што ўсе апошнія добрыя навіны, што мяне акружаюць, зьвяжуцца ў адно з дапамогай… з прысутнасьцю яшчэ аднае цудоўнае навіны, што само па сабе надзвычай дапамагала й дапамагае мне быць.

October 22, 2007 - 23:10:54

Ай, ня буду тады перакладаць.

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Так і не зразумеў, ці то ў Расеі нэалягізмы сталі па-ангельску запазычваць, ці то ўсё-ткі недакладна зразумеў тых, хто гэта запосьціў.

- 17:52:13

Аказваецца, у той раз я “ня тую Бусеньку” шукаў ;)

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі

Ma Petite Amie

 

Пра што яна, цікава, трындзіць? 

 

A ma petite amie 1779

 

Ну і скончым на гэтым

- 16:53:16

Добрая навіна не прыходзіць адна

Цэтлікі запісу: чалавечкі, прышпіл, мроі

Ну хіба ж магчыма было адмовіцца ўчора, калі да маіх варотаў пад’ехала карэта "Мэрсэдэс", каб забраць мяне туды-дзе-пЫва-і-чыпсы. Праўда, за той час, пакуль я дайграваў матч сваёй каманды зьбіраўся, мама ўжо пасьпела выдаць Алесю пра тое, што… ммм… Ну, карацей, ён пасьля мяне ўсю дарогу дапытваўся, што ж там такое ў мяне ў Менску мёдам намазана. emoticon

А вось ягоная першая ж навіна мяне парадавала бязьмежна. А я ж даўно яму казаў - і ён нарэшце вырашыўся - аформіць свае адносіны зь Інай афіцыйна! І гэта ж яны якраз вярталіся зь вясельнага салёну, дзе выбіралі сукенку.

Атрымоўваецца - я вырашыў перадыхнуць ад працы якраз у тэму, каб пасьпець і на іхняе вясельле, і, можа, яшчэ на чый-небудзь дзень варэньня. Хоць сам па сабе хвакт адпачынку ўжо ня можа ня радаваць… Таму ўчорашні дзень атрымаўся такі вось дабравесны.

Калі б забыцца на той хвакт, што ў разгары працоўнага дню мне так скруціла раптам шыю і не разагнула да ночы… Памятаю, Алесь мне яшчэ спрабаваў на сваім прыкладзе давесьці, што ляйнэйдж па мне плача, а я ў гэты час спрабаваў ці прыняць гарызантальнае становішча (бо так шыі лягчэй было), ці падпіраць галаву рукамі… А ўвечары, калі мама паабяцала перад сном намазаць якой-небудзь мазі, я ў чаканьні гэтага так глядзеў снукер, што ажно… прачнуўся недзе каля пяці ранку (асьлі верыць смс-цы)… emoticon

А сёньня павесяліла яшчэ й Фляйка (можа ж, калі папросіш emoticon). Канечне, добра, што мой аднаклясьнік, які цяпер у Італіі, знайшоў сабе там аднадумку… Ну і ў тым, што яна баўгарка, таксама нічога страшнага няма. Але вось калі мне сказалі, што зваць яе Пеця, я ня здолеў стрымацца. emoticon

Пасьля, калі здолеў вярнуцца ў нармалёвы стан, зацікавіўся баўгарскімі імёнамі. OMG, ну ёсьць жа ў іх прыгожыя насамрэч жаночыя імёны,  ёсьць такія, што паходзяць ад расьлін, ад пажаданьняў усялякіх, а гэтае імя што азначае? Можа гэта проста пераапрануты Пётар? emoticon То Віталь заве сваю абранніцу Пятрушкай. Ну так хоць неяк лягчэй…

- 5:09:57

Наведалі новыя цікавыя месцы ;)

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Гэх, не хацелася ж пасьля працы яшчэ заставацца на няпэўны час, пакуль не разьвяжуцца перабоі з сыгналізацыяй. Але Танька прыехала акурат да месца (а я ўжо думаў - ня зьявіцца). emoticon Ну што ж - вось і вырашылася пытаньне з піўбарам (імправізаваным). Акурат пасьпелі скончыць першую паўтарашку, пакуль прыйшоў час нарэшце зачыняцца канчаткова…

Другі эпізод нашых пагулянак можна назваць не "сядзеньнем", а ўжо "хаджэньнем па муках". У гэтай дзярэўні знайсьці ў суботу месца, дзе можна было перакусіць, аказалася немагчыма ў прынцыпе.  Ня кажучы ўжо пра прыбіральню… І таму я для сябе ўсьведаміў, што ўвесь наш доўгі шлях у яе пошуках - гэта проста кветачкі ў параўнаньні з тым самым момантам, калі ўжо прыбіральня так блізка - рукой падаць, але вось трэба яшчэ нейкую хвіліну стаяць перад касай… Які кат прыдумаў такое выпрабаваньне?! emoticon

Адзіным месцам, дзе заставался магчымасьць сагрэцца гарачай кавай, была сталоўка ля аўтавакзалу. Не разумею падобнага напляватальскага настрою тых, хто ў ёй працуе, але з-за адсутнасьці ўсялякага сэрвісу і ўвогуле мажлівасьці замовіць што-небудзь давялося грэцца ізноў жа пЫвам у акружэньні застаўленых аб’едкамі сталоў…  А затое пасьля адарваўся наведаў іхнюю халяўную прыбіральню для асобаў супрацьлеглага полу (мужчынская была занятая, а час не трывае emoticon).

Ну што яшчэ з гэтага дню карыснага вынес? Натуральна, зносіны з Танькай. Падчас якіх чарговы раз не ўтрымаўся і ледзь не пражужжэў усе вухі. emoticon Ну тэма ж была адпаведная! (У нас з Танькай яна ня можа не закрануцца хоць бы на гадзінку emoticon). А можа й добра мець з сабой фотаздымак - ня іншым, дык хоць сабе больш застанецца. emoticon

October 21, 2007 - 12:17:03

Ат Волгі да Енісе-е-е-я…

Цэтлікі запісу: прышпіл

Іхнія норавы

via  Барусік

October 20, 2007 - 15:08:46

Шукаў “бусеньку” ;)

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, даўгія валасы
Прыгажуня Бусенька
Паглядзець на Яндэкс.Фотках
 Mon Petit Ami
Давялося выдзіраць з Флікру
Некалькі вынікаў з запыту ў гугле
 
Чувак заганяецца на мішках!  Ёсьць нават алімпійскі (заляцеў у Прагу з Масквы)
Ну як жа бяз цётак

- 13:07:40

Шукаў любоўную лірыку…

Цэтлікі запісу: верш

А знайшоў ось цэ.

Мае хаценьні

Хочацца мне: на хвіліну

Гора забыўшы й пра сьмерць,

Разам з каханай дзяўчынай

Выпіць вясны мае хмель.

 

Хочацца: покуль сканаю,

Сілы вярнуць свае зноў,

Зьвіць для радзімага краю

Песьняў цудоўны вянок.

 

Хочацца мне: для айчыны

Штосьці такое зрабіць,

Каб паказаць, як у чынах

Трэба Радзіму любіць.

——————————————

© Янка Золак

- 12:05:24

Цяжка быць лідарам

Цэтлікі запісу: чытанка

Чаму мужчына ня жэніцца?

 

Upd. Толькі што пачуў анэкдот "у тэму". Размаўляюць дзьве сяброўкі.

- А ў мяне цяпер два каханкі. Адзін такі ласкавы: і паліто патрымае, і каву зранку ў ложак паднясе…

- А навошта табе тады другі?

- Нуу… Другі - не "блакітны"… emoticon

- 11:09:20

Піксэлі і літры ;)

Натыкнуўся на чарговы WordPress-блёг (праўда, не stand-alone) зь Беларусі. Ну, зь нядаўнае пары ў мяне асаблівая зацікаўленасьць пошукам wordpress-аўцаў менавіта адсюль. emoticon

Стоп-кадры

…і яшчэ шмат, нажаль, жэсьці.

І надумаў дзядзька нарабіць крыятыву...

…стараньнем японскага дызайнэру.

October 19, 2007 - 17:12:37

Першыя высновы

Цэтлікі запісу: заняткі, тэхналёгіі, творцы

Ну вось і дачакаўся - не пісаў пра сваё захапленьне да тае пары, пакуль не прайграў. Адначасна ўсталяваўшы новы рэкорд па колькасьці гульняў без паразаў: 15 запар. emoticon Праўда, большасьць зь іх скончыліся нічыйным вынікам…

ВагняЛіска сьмешнаяА ўчора прыняў удзел у сваім першым мегатурніры. І высьветлілася, што для паўнавартаснага ўдзелу ў іх мне не падыходзіць 3-я Мазілка… Я ў ёй сядзеў і нават духам ня чуў, што ёсьць у чаце розныя пакоі. Дык вось каб без праблемаў гуляць у турніры, мне трэба было знаходзіцца ў іншым пакоі, ніж усе астатнія "непасьвяшчонныя". То палову ўсяго часу я правёў у тырканьні і пошуку спосабу ўвайсьці ў той пакой (прыйшлося запускаць нават "восьліка" буууээ emoticon), а пасьля, пакуль разкачагарыўся і нарэшце пачаў выйграваць - турнір ужо скончыўся за яўнай перавагай нашае групы. Ага, вось у чым фішка - хоць я і прасядзеў фактычна на падсосе ў "старэйшых" (а я быў найслабейшы з усіх удзельнікаў), але яны справіліся і за сябе, і за "таго хлопца" (то бок мяне). У выніку ўдвая больш выйграў, чым заплаціў за ўдзел.

FireFox а-ля анімэАле вось ў 3-й мазілцы гуляць не змагу ні ў турнірах, ні ў чэмпіянатах, значыцца. Гэххх, няўжо прывыкаць ізноў да амаль забытае ВогнеЛіскі?.. emoticon А ўжо столькі фічаў адпадзе, каторыя пакрысе зьяўляюцца ў МайнФілдзе.

P.S. Гэта я натрапіў на вычварэнцаў чалавечкаў, каторыя дызайняць з мэтаю зрабіць ВагняЛіску прывабнейшай. Яшчэ прывабнейшай, чым яна ёсьць. emoticon Такім чынам:

А цяпер, значыцца, трэба апраўдаць назву запісу. Дык вось, на маю думку, частыя лягі сэрвэру некаторыя ня вельмі шчырыя гульцы скарыстоўваюць на сваю карысьць. Зразумела, што адначасна анляйн на сэрвісе можа знаходзіцца крытычная маса наведвальнікаў, і таму час ад часу сувязь з сэрвэрам губляецца. Як нейкі спосаб засьцярогі ад пройгрышу праз дысканэкт дзеля гэтага і быў уведзены, відаць, даволі вялікі таймаўт на абмеркаваньне свайго ходу. Натуральна, што гульня можа працягнуцца й раней, але дзеля гэтага патрэбная згода двух бакоў. І вось таму, калі адзін з апанэнтаў зацягвае час… То гульня выклікае нэрвовасьць і імпэт ахалоджваецца. Хаця, паўтаруся, мажліва, гэта ўсё адбываецца проста з-за лягаў сэрвэру…

October 18, 2007 - 10:23:27

Чапурушачку ўзяў

Цэтлікі запісу: заняткі

Усталяваў рэкорд - 8 гульняў без паразаў. Усё добрае калі-небудзь сканчаецца. Гэххх…

October 17, 2007 - 2:53:58

Новая замарочка

Цэтлікі запісу: спорт

Чапурушачку ўзяў А я вось з учарашняга дню падсеў на тое, што даўно ўжо шукаў. Праўда, знайшоў не ў якасьці лякальнае гульні для свайго кампутару, а нешта кшталту mmorpg. Кампутар неяк можна было падмануць - перайграць гульню, дабіваючыся прывабнага для сябе выніку, а тут такога ўжо не атрымаецца…

А, дык пра што гэта я? Анляйнавы футбольны мэнэджарemoticonНямераная колькасьць дзейных чэмпіянатаў (у якіх такім зас…ланцам, як я, няма чаго пакуль што рабіць), але пакуль што для мяне сьвецяць толькі таварыскія гульні. Выклікаць на бойку які-небудзь "Мілян" з-пад Сэвастопалю emoticon нескладана, а вось выйграць… Бо толькі ў гэтым выпадку гульцы павышаюць свае навыкі. Дарэчы, гульцоў можна прыняць "як ёсьць", то бок, як прапануе сэрвіс, а можна… прысвоіць ім уласныя імёны! Такім чынам у маёй камандзе гуляе брат, цэлая пляяда снукарыстаў і парачка прадстаўнікоў топ-тэнісу (мужчынскага). emoticon Але я, высьвятляецца, яшчэ ня надта губу раскатаў у параўнаньні зь іншымі мэнэджарамі…

Ня ведаю, наколькі даўно існуе сэрвіс, але пастаянна абяцаюць дадаваць новыя мажлівасьці (трэніроўкі гульцоў і г.д.). Гэхх, мне хаця б сьпярша з усім гэтым разабрацца: распараджацца ўмела грашыма (па жыцьці прыдасца emoticon); раўнамернае разьмеркаваньне нагрузкі між гульцамі з той мэтай, каб яны не праседжвалі лаву; здольнасьць апэратыўна мяняць тактыку і стратэгію каманды ў залежнасьці ад бягучага выніку матчу; зацікаўленьне гледачоў і як першы крок - пабудова стадыёну… Хочаш-ня хочаш, лідарам станеш.

P.S. Акрамя таго, там ёсьць такая фіча, як чат, якая адымае шмат часу… і трафіку. emoticon Але ў ім можна пазнаёміцца з цікавымі чалавечкамі, пачапляцца да іх з дурацкімі ньюбаўскімі пытаньнямі (гэххх, дзе мой Байцоўскі клюб…) - і сёньня я ўжо пазмагаўся такім чынам з цікавым чалавечкам, каторы і сам пракачаўся, і мне даў мажлівасьць яго дагнаць. Ну, у сэрыі да 5-і перамог я яму саступіў, натуральна (усё ж ягоная каманда клясай вышэй), але ж зь лікам 4-5. emoticon Мне ўжо пачынае падабацца мая каманда.

October 14, 2007 - 22:38:13

Мне часта Гугль-Эдз кідае нешта падобнае

Цэтлікі запісу: цытаты, Бог

Як яно там, у пекле?..

- 22:17:02

А ісчо…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, Беларусь

Яны пад'яжджаюць!Завітала да нас учора "Звязда" часткаю складу ў межах аўтапрабегу зь Берасьця да Каменцу. "Звязда"- то яна, канечне, "родная газэта на роднай мове", але ўсе журналісткі і кіроўцы былі, значыцца, "ня родныя". Усе іншыя абвесткі на машынах і сьцяг клюбу рэтрааўтааматараў таксама не на роднай мове былі… Ну гэта я ўсё прызвычаіцца не магу аніяк…

Таварыства аматараў рэтрамабіляў прэзэнтуеМіж сябраў гэтага клюбу пад назвай ГА "Адам" знайшоўся адзін унікум у файсковай форме часоў другой сусьветнай вайны, каторы такім чынам нібыта пагражаў NATO за іхнюю ініцыятыву па ўсталяваньні сыстэмы ПРА ў Чэхіі. А на левым баку меў кабуру з пісталецікам… Журналістачкі адразу разьбегліся па найяскравых прадстаўніках тутэйшае фаўны інтэлігенцыі зьбіраць плёткі інфармацыю і фоткаць. І такога шанцу мой тата ня мог прапусьціць…

У акружэньні дзяўчатак ён расквітнеў, тым больш што хутка ўзбагаціўся на фірмовы "звяздоўскі" пакунак з падарункамі сталаму чытачу. Цікава, ці хопіць для яго месца на паласе газэты?..

Пляц апусьцеўЧас ішоў, гледачоў менела (надвор’е ня надта спрыяла), дзяўчаткі паразьбегліся ў розныя бакі. Якраз сюды ж вярнуўся аўтобус з "Ойрай", я нават падумаў, што гэта іхні ўласны. emoticon Але затое паслухаў апошнія навіны ад Міхалыча, і пра Таньку ж хацеў удакладніць, як яна там у іхнім калектыве прыжылася. Ажно высьветлілася, што яна ўжо на 7-м месяцы… emoticon Ну вы блін даяце…

На іншыя нашыя славутасьці "звяздоўцы" глядзець ужо ня сталі, і ўшчэнт празяблыя, мы зь імі паразьбегліся ў розныя бакі. З Гражынкай было цікавей (можа, патэлефанаваць), з Валянцінай Доўнар - весялей…

- 19:53:43

Замкомпоморде

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Ну, думаю, усе ў школе вывучалі савецкую гісторыю з самага яе пачатку, то бок з кастрычніцкага перавароту 1917 году. І ўсе памятаюць, што неўзабаве стала надта модна ўжываць паўсюль, дзе можна і дзе не, абрэвіятуры. Уласна, чаму я ўзгадаў пра "ЗАМестітеля КОМандуюшчэво ПО МОРскім ДЕлам"…

Калі Наста дапрасілася-ткі ў мяне сэціва, то стала шукаць здуру слова УНОВИСА. Ну, ня буду лішні раз расказваць, што ці то ў іх выкладчыцы самі ня ведаюць, што задаюць, ці тое дзеці вучні няўважліва слухаюць, але мэтадам тыку мы прыйшлі-ткі да высновы, што шукаць трэба было аб’яднаньне авангардыстаў якраз тых часоў, калі скароты карысталіся папулярнасьцю. Вось жа Казіміра Малевіча ведае ці ня кожны, і пэўна, кожны бачыў прынамсі ягоны "Чорны квадрат" (ну, можа й не ягоны, але чорны квадрат дакладна бачылі emoticon). Дык вось жа высьвятляецца, што пакуль да Савецкага Саюзу, дык сп.Малевіч пасьпеў стварыць нармалёвы стыль у мастацтве з нармалёвай назвай супрэматызм, а як прыйшлі бальшавікі, то ўжо пайшло-паехала: ВХУТЕМАС, ВХУТЕИН, ГИНХУК (Государственный ИНститут ХУдожественной Культуры)…

Ня ўсе ведаюць пра чырвоны квадрат Малевіча

У Міколкі можна яшчэ пачытаць прыклады імёнаў тае эпохі. Спадзяюся, што большасьць зь іх засталіся толькі ў запаленых мазгох тых вычварэнцаў, што іх прыдумлялі…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design