Яшчэ пра сёньня
У Іслямабадзе арыштаваныя тры паліцэйскія чыны пасьля разгону апазыцыйнае дэманстрацыі з ужыцьцём спэцсродкаў у суботу, 29 верасьня. Дэманстранты патрабавалі забараніць цяперашняму прэзыдэнту Пярвэзу Мушарафу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у мінулую нядзелю.
Пасьля прагляду відэаматэрыялаў пра суботнія сутычкі ў Іслямабадзе Вярхоўны Суд Пакістану на чале з Іфтыхарам Шодхры запатрабавалі ад ураду рэакцыі на дзеяньні паліцыі. Міністар унутраных спраў Пакістану Афтаб Шэрпао пацьвердзіў БіБіСы, што затрыманыя начальнікі паліцыі Іслямабаду й раёну, а таксама галава гарадзкое адміністрацыі, але больш не падаў аніякіх дэталяў.
Па сьведчаньнях у судзе мэдыкаў, было паранена больш за 80 чалавек, большасьць зь якіх мелі траўмы галавы. Пратэсты мелі адбыцца мірнымі, аднак па словах дэманстрантаў, выліліся ў бойку з прычыны надзвычайнае вялікай колькасьці прысутных паліцыянтаў.
Тысячы цяжкаўзброеных салдатаў запаланілі вуліцы сталіцы М’янмы - Янгуну, пасьля разгону шматлікіх дэманстрацыяў будысцкіх манахаў і разрабаваньняў іхніх манастыроў - недатыкальных сьвятыняў. Заблякаваныя інтэрнэт-бачыны, не працуе мабільная сувязь, таму вельмі цяжка атрымоўваць дакладныя зьвесткі пра падзеі. Але відавочна, што кіруючая хунта ня стала на шлях служэньня ўласнаму народу.
У апошнія дні арыштаваныя блізу тысячы манахаў, на акцыях грамадзянскага падпарадкаваньня апошнія два тыдні трымалася хваля палітычнага ўздыму апазыцыі ў краіне. У М’янме ці ня кожная сям’я мае родных між манахаў, і былі спадзяваньні на пераход часткі вайсковых падразьдзяленьняў на бок пратэстантаў. Аднак чаканьні ня спраўдзіліся.
Пасол ААН Ібрагім Джамбары пасьля сустрэчы з дысыдэнткай Аунг Сан Су Чжы (якая знаходзілася пад хатнім арыштам 12 год) вярнуўся ў Янгун дзеля перамоваў зь кіраўніком хунты Цхянь Шуэ (Than Shwe). Вядома толькі, што ён не зьбіраецца пакідаць краіну без спробы перамоваў. Таксама ў М’янму прыбыў японскі пасол дзеля высьвятленьня абставін забойства японскага журналіста Кэнджы Нагаі. Акрамя таго, паведамляецца пра 10 забітых, але гэта толькі па афіцыйных зьвестках таталітарнага ўраду краіны… Заходнія ўрады сьцьвярджаюць, што сапраўдная колькасьць забітых значна большая, чым паведамляецца.
Нягледзячы на тое, што кадры забойства японскага карэспандэнта абляцелі ўвесь сьвет, улады М’янмы нават не вярнулі японскаму паслу камэру, якая ў рукох Кэнджы Нагаі на здымку справа.
Натуральна, супраць М’янмы адразу ж уведзеныя больш жорсткія эканамічныя санкцыі (хоць яны і так зь пераменным посьпехам прымяняюцца ўвесь час кіраваньня хунты), але ня ведаю, якія меры былі б насамрэч дзейсныя дзеля таго, каб іншым дыктатарам, асабліва ў Эўропе, стала зразумела, што пакараньне абавязкова прыйдзе.
P.S. Болей пра М’янму тутака.
Найпершая навіна і па канале, і на аф-бачыне 
Між тым, пакуль што ў працэсе падвядзеньня далейшых вынікаў назіраецца тэндэнцыя да нязначнага зьмяншэньня адсотку галасоў за БЮТ і такога самага нязначнага павэлічэньня адсотку за ПР; а пераважна ва ўсходніх рэгіёнах падлік галасоў чамусьці затрымліваецца… Варта нагадаць, што партыя сп.Януковіча таксама мае скласьці ў Вярхоўнай Радзе кааліцыю з партыямі, якія перадолелі трохадсоткавы бар’ер. "Такая істотная падтрымка ад украінскага народу… дае Партыі Рэгіёнаў карт-бляеш на фармаваньне новага, пасьпяховага ўраду," - заявіў В.Януковіч. Ягоны электарат зьбіраецца зьдзейсьніць так званы "марш перамогі" на Кыеў.