We are the greatest!

October 1, 2007 - 13:24:27

Cёньня ў сьвеце

Цэтлікі запісу: photo, цікавосткі

Юлія Цімашэнка і кіраўнік партыі Народна СамооборонаНайпершая навіна і па канале, і на аф-бачыне БіБіСы - перамога Блёку Юліі Цімашэнкі на парляманцкіх выбарах ва Ўкраіне.

Папярэднія зьвесткі паводле Цэнтральнае выбарчае камісыі пасьля апрацоўкі 66,16% пратаколаў:

"Блок Юлії Тимошенко"32,76%
Партія регіонів31,44%
Блок "НАША УКРАЇНА – НАРОДНА САМООБОРОНА"15,42%
Комуністична партія України5,11%
"Блок Литвина"4,12%
Соціалістична партія України2,99%

Гэта ўжо трэці ўсенародны плебісцыт за апошнія тры гады пасьля таго, як Віктар Юшчанка ўвесну абвясьціў пра роспуск Рады. Цяпер дзеля таго, каб Украіна не адышла ад ідэалаў "памаранчавае рэвалюцыі", БЮТ мусіць скласьці ў парляманце кааліцыю з "Нашай Украінай", блёкам сп.Юшчанкі. Гэта дасьць магчымасьць правым сфармаваць урад, а згодна з ранейшымі дамоўленасьцямі, прэм’ер-міністрам Украіны стане жанчына. emoticon

Да выбараў ва Ўкраіне эўрапэйскія краіны праявілі надзвычайную зацікаўленасьць. Ані незалежныя назіральнікі, ані ЦВК Украіны ня выявілі значных парушэньняў працэдуры галасаваньня. Але - кожнае правіла не без выняткаў (дзякуй за спасылку, Пацучыны кароль).

Партыя рэгіёнаўМіж тым, пакуль што ў працэсе падвядзеньня далейшых вынікаў назіраецца тэндэнцыя да нязначнага зьмяншэньня адсотку галасоў за БЮТ і такога самага нязначнага павэлічэньня адсотку за ПР; а пераважна ва ўсходніх рэгіёнах падлік галасоў чамусьці затрымліваецца… Варта нагадаць, што партыя сп.Януковіча таксама мае скласьці ў Вярхоўнай Радзе кааліцыю з партыямі, якія перадолелі трохадсоткавы бар’ер. "Такая істотная падтрымка ад украінскага народу… дае Партыі Рэгіёнаў карт-бляеш на фармаваньне новага, пасьпяховага ўраду," - заявіў В.Януковіч. Ягоны электарат зьбіраецца зьдзейсьніць так званы "марш перамогі" на Кыеў.

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/10/01/p604/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design