We are the greatest!

October 2, 2007 - 17:09:31

Канструктывізм і рацыяналізатарства

Цэтлікі запісу: праца

Лянота афармляць крэдыты натхніла мяне на рацыяналізатарства ў афармленьні крэдытных дамоваў.

Як назло, калі трэба, дык ніхто ў крэдыт не купляе (няма на кім патэсьціць, як працуе храновіна).

Вой, баюся, зараз наклікаю бяду на нашыя задніцы…

 

Upd(17:30). Ёсьць! emoticon

- 16:02:05

Схітраваў ;)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon

Зайшоў да Дзімазаўрыка пад канец працоўнага часу emoticon. Праўда, асабліва не спадзяваўся яго спаткаць у кабінэце (нават кнігу Баха забыўся ўзяць яму аддаць), але тым ня меней, ён там быў. То пачакаў ужо яго з працы - бо неспадзявана ён пагадзіўся і на пЫва прагуляцца.

Толькі выйшлі - спаткалі школьную настаўніцу па ангельскай мове. Расказвала пра тое, якія цяпер вучні. Гэх, трапна сказана: "у нашым пакаленьні дэбілаў меней было". Праўда, Дзіма й сам прызнаўся, што да разуменьня неабходнасьці веданьня ангельскае мовы дайшоў толькі пару месяцаў таму. Але яму-то вучыцца яшчэ ніколі ня позна, а вось шкаляры губляюць та-а-акую мажлівасьць вывучыць яго ў такой цудоўнай выкладчыцы…

Я вялізны-вялізны матыльковы цень!Выгаварылася, пра сына свайго пахвалілася - ужо не дарма пагулялі. Далей слухаў на фоне прыроды ўжо толькі Дзімазаўрыка і ягоныя заўсёдныя (і ціпа новыя) загоны. Цяжка. Хацелася пагаварыць зусім пра іншае. Высьвятляецца, яны вельмі жадалі дзіцёнка… emoticon

На малой групе ўсе 40 хвілін нібы мяне чакалі emoticon. Так што не прапусьціў чарговы відэасэмінар, на гэты раз нават у захапленьні быў ад ідэальнае жонкі, ледзь у канцы не прасьлязіўся. Гэта трэба было б паглядзець самому. Але ж - там з кожным разам усё большае й большае людзей, каторыя ўсё яшчэ ці ўжо - самотныя, але зь дзецьмі. Шкада паламаныя лёсы. Учарашняя "новенькая" нават ўважае больш ніколі не выходзіць замуж. Верыць, што пераадолее ўсё сама. У рэшце рэшт, каталіцкія сьвятары ж у сваім цылібаце і абапіраюцца на не-памятаю-якое пасланьне ап.Паўла…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design