Імкнуцца трэба да лепшага
Некалькі дзён таму мая Мірандачка ласкава папярэдзіла пра тое, што ўжо не яна "на сьвеце ўсіх мілей…" выйшла новая яе вэрсыя. Натуральна, што ў той самы дзень яна апынулася ўсталяваная.
Заадно давялося высьветліць, што акрамя прыгажосьці і (пакуль невядомых мне) новых фічаў, якія заўжды суправаджаюць выхад новае вэрсыі, абнавіліся і новыя вэрсыі плягінаў для яе. Са старымі яна адмаўлялася запускацца катэгарычна. Давялося пачынаць новую зборку…
Нарэшце ў ёй з учарашняга дню запрацаваў "прынцып аднаго вакна".
Гэтага я так і ня здолеў дабіцца ад 6-е вэрсыі. Затое замест гэтага цяперака не працуюе плягін з аднайменным назовам, што адказвае за popups.
Ня тое каб безь яго нельга было пражыць, але проста прывыкшы.
Гэххх… Так ня хочацца карыстацца зборкай, зробленай чужымі рукамі…
* * *
А сёньня прыйшоў адказ ад рэвізораў са StopBadWare з вынікамі праверкі майго standalone-блёгу (як гэта было). Гы, ну яны дзіўныя: не знайшлі, кажуць, нічога на ім шкоднага. Натуральна - тая спасылка, якую я ім падаваў, ужо два тыдні як не працуе.
Абяцалі выдаліць сайт са сьпісу шкодных і ўсё такое, але я ўжо ведаю, у чым была прычына. Дакладней, ня ведаю, але сутнасьць канфлікту ў тым, што тая адрэса, а таксама аф-бачына майго хостару не адчыняецца толькі на адным кампе - маім працоўным. Так што гэта можа быць проста нейкі cookie прабраўся…

popups - А што гэта такое? А хто гэта зрабиу?
П.С. Честно не знаю.
Comment by BelAngel — October 12, 2007 @ 11:52:19
У цябе ёсьць шанец завесьці міранду і ўсё пабачыць сваімі вачыма.
Comment by Renessaince — October 12, 2007 @ 17:27:37
и прада а шо это?
Comment by Anastasiya — November 7, 2008 @ 9:44:22
Такие песики клевые на фото!!!
Comment by krivpavel — November 7, 2008 @ 15:17:32
Нич тема, тиока не понятно
Comment by PURPUREAN — November 8, 2008 @ 22:30:16
Познавательно
Comment by shadow — November 10, 2008 @ 7:17:05
кто нидь хоть объяснит?
Comment by Туев — November 10, 2008 @ 16:38:12
фото собачек - круть!!!
Comment by Коркин — November 11, 2008 @ 9:03:31
прикольно)))
Comment by masashi — January 11, 2009 @ 14:00:51