Пахвалюся
Ну вось хіба можа быць проста супадзеньнем тое, што пакуль
Аладка ўпрыгожвала сваёй прысутнасьцю адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску, мне прысьпічыла зайсьці ў гэтую краму пад сьветлафорам з красамоўнай назвай "Зялёнае сьвятло" (назва крамы, а не сьветлафору
), з усяго асартымэнту тавараў спыніцца не на заварцы, не на каве якой, нават не на печанюжках, а на чакалятцы. І чамусьці менавіта тае маркі… Ну, значыцца, у добры шлях ёй да Кыеву (ня толькі чакалятцы, а й Аладцы
).
Так-с… Паштоўку Вадзіму Каленчуку набыў; добра, што зайшоў-такі ў ДзУМ - цяпер будзе чым гастрыць нажы, а Вадзіку - з чым частаваць нас гарбатай з цукрам
; нават натрапіў на апытаньне сп.Алеся Дашчынскага наконт "Эўрапейскага маршу" (учора, дарэчы, падчас прагляду статыстыкі наведаньняў даведаўся, што яны зьмясьцілі спасылку на мой блёг на сваёй бачыне - прыемна…
); а вось жа найдаўжэй заставаўся ў няведаньні наконт таго, ці знайду "Сталічную" чакаляду. Хех, куды яна дзенецца ў такі цудоўны дзень!..
Даўно ня быў у клюбах. Дык узгадаў усе іхнія плюсы (ці не ўзгадаў?) і мінусы. Стаялі ў чарзе на ўваход прынамсі паўгадзіны, а за намі людзей заставалася яшчэ болей, чым увайшло, здаецца… Нягледзячы на адсутнасьць якое б то ні было рэклямы - моладзь масава прыйшла на Н.Р.М.
На гэтым канцэрце варта было б пабываць проста таму, каб пасьля ўзгадваць, што вось я, маўляў, быў на прэзэнтацыі альбому "06". Так, яна ўсё-ткі адбылася. Як сказаў чалавек, які нам павінен быў прадаваць квіткі: "Пакуль мы жывыя - канцэрты будуць!" Гэх, і што б я рабіў, каб не чытаў "Нашу Ніву"… А так цяпер маю да таго ж і CD-кружэлку з гэтым альбомам. Не памятаю, пасьля якой песьні я вырашыўся канчаткова яго набыць, але абавязкова ўзгадаю. 
Што ж да клюбу - то я разумею, што тут выбіраць не даводзілася, але ты ня меней… Відаць, у іх ніколі не праводзілі такія людныя мерапрыемствы: арганізатары аказаліся зусім не падрыхтаваныя да такога наплыву людзей. Канцэрт пачаўся на гадзіну пазьней - гэта яшчэ нічога, але мне невядомы лёс тых людзей, якія яшчэ заставаліся на вуліцы пасьля таго, як гардэроб адмовіўся прымаць верхнюю вопратку з прычыны сканчэньня вольнага месцу (і гэта здарылася акурат пасьля таго, як мы яго прайшлі…
) Да таго ж яшчэ сюды дадаць вялізную колькасьць курцоў проста ў памяшканьні - ну і пастаянныя перамяшчэньні натоўпу ў процілеглых кірунках, і шалёныя кошты, атрымаем… Буду ведаць, карацей, куды ня трэба болей цягнуць Аладку. 
А, яшчэ - ну не наша гэта ўжо пакаленьне, таму са знаёмых твараў магу назваць толькі хіба
Літоту ды
Нярэйшу, дый тое толькі таму, што ведаю іх з фотаздымкаў. А яшчэ калі ўявіць, колькі чалавек з жж я мог бачыць, але проста ня ведаць, што гэта яны… Хаця… Наконт Літоты я мог памыліцца, але ж нешта знаёмае, значыцца, проста нік пераблытаў (старэчы скляроз…). Вось гэта можа й не ўзгадаю… Фух, ну хаця б наконт Нярэйшы не падмануўся…
Яшчэ па дарозе на вакзал спаткаў сп.Балашова, які зусім ужо стаў аброслы далей няма куды. Ён таксама ня чуў анічога пра канцэрт, ды сам, відаць, хацеў мне давесьці, што грае ў нейкім гурце. І, мажліва, яны нават некуды таксама ехалі на выступ. Аднак мне ўжо гэта было ўсё да аднаго месца… Хр-р-р-р…
P.S. Сам сябе не пахваліў бы… Не дачакаўся б прыемнага слаўца ад
Барабулькі. Ну нарэшце. 

С шоколадкой, конечно, классно получилось – попал, так попал… угораздило же
(она оказалась вкусной и хорошо повлияла на мою память – было что вспомнить
)
Каперта для Вадима ещё во вторник была готова, осталось дело за малым – вкинуть в почтовый ящик
Comment by BelAngel — October 12, 2007 @ 11:48:34
А что за шоколадка была?
Comment by Niki — October 13, 2007 @ 12:24:14
Ну гэта калі Аладка ўпершыню ў жыцьці паспрабавала лікёр
Comment by Renessaince — October 13, 2007 @ 13:31:05